https://bel.sputnik.by/20230714/mezentsa-dn-sayuznay-dzyarzhavy--vtsebsku-adkrye-vyalk-kantsert-1077520066.html
Мезенцаў: Дні Саюзнай дзяржавы ў Віцебску адкрые вялікі канцэрт
Мезенцаў: Дні Саюзнай дзяржавы ў Віцебску адкрые вялікі канцэрт
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы праходзяць канцэрты, круглыя сталы, сустрэчы беларускіх і расійскіх дэлегацый. 14.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-14T14:38+0300
2023-07-14T14:38+0300
2023-07-14T14:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
дзмітрый мезенцаў
славянскі базар у віцебску
віцебск
грамадства
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0e/1077511881_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_bdc0324026fa9d8b2222980c163b0887.jpg
ВІЦЕБСК, 14 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адкрые канцэрт расійскіх і беларускіх выканаўцаў, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара Ігара Лучанка, паведаміў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мязенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Сёння ў Віцебску падчас фестывалю "Славянскі базар" праходзяць Дні Саюзнай дзяржавы. Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак каля Вечнага агню да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, пасля чаго паразмаўляў з прэсай."Сёння мы адкрываем Дні Саюзнай Дзяржавы яшчэ адным канцэртам. Мы хочам, каб ён падхапіў традыцыю галоўнага гала-канцэрта "Славянскага базару", які ўчора адкрываў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Значна, што ўчора пад скляпеннямі летняга амфітэатра прагучалі словы прывітання прэзідэнта Расіі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Вы чулі, што кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў, што ў фармаце Саюзнай дзяржавы мы сёння ўшаноўваем цудоўнага майстра Ігара Лучанка", - расказаў Мезенцаў.Ён таксама адзначыў, што ў рамках мерапрыемстваў Дзён Саюзнай дзяржавы адбудзецца абмеркаванне падыходаў да фарміравання адзінай культурнай прасторы СД."Мы хочам, каб размова была вельмі сумленная і шчырая", - падкрэсліў дзяржаўны сакратар.Таксама адбудзецца сустрэча раёнаў Пскоўскай і Віцебскай вобласці і некалькі буйных канцэртаў."Мы гэтым пацвярджаем адзінства нашых падыходаў у складаны час. Але мы бачылі, якія эмоцыі ў гараджан, гасцей свята. Гэта эмоцыі не аднаго дня. Гэта эмоцыі на падмурку нашых шматсотгадовых адносін, нашага адзінства і гатоўнасці дапамагаць адзін аднаму. І ў гэтым роўным дыялогу быць сумленнымі і надзейнымі братамі і сёстрамі", - сказаў Мезенцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0e/1077511881_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_6f95942a23b3d4ba11124b36055df196.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, дзмітрый мезенцаў, славянскі базар у віцебску, віцебск, грамадства, культура, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, дзмітрый мезенцаў, славянскі базар у віцебску, віцебск, грамадства, культура, навіны
Мезенцаў: Дні Саюзнай дзяржавы ў Віцебску адкрые вялікі канцэрт
У гэтым годзе ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы праходзяць канцэрты, круглыя сталы, сустрэчы беларускіх і расійскіх дэлегацый.
ВІЦЕБСК, 14 ліп – Sputnik. Дні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адкрые канцэрт расійскіх і беларускіх выканаўцаў, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара Ігара Лучанка, паведаміў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мязенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў Віцебску падчас фестывалю "Славянскі базар" праходзяць Дні Саюзнай дзяржавы. Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак каля Вечнага агню да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, пасля чаго паразмаўляў з прэсай.
"Сёння мы адкрываем Дні Саюзнай Дзяржавы яшчэ адным канцэртам. Мы хочам, каб ён падхапіў традыцыю галоўнага гала-канцэрта "Славянскага базару", які ўчора адкрываў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Значна, што ўчора пад скляпеннямі летняга амфітэатра прагучалі словы прывітання прэзідэнта Расіі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Вы чулі, што кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў, што ў фармаце Саюзнай дзяржавы мы сёння ўшаноўваем цудоўнага майстра Ігара Лучанка", - расказаў Мезенцаў.
Ён таксама адзначыў, што ў рамках мерапрыемстваў Дзён Саюзнай дзяржавы адбудзецца абмеркаванне падыходаў да фарміравання адзінай культурнай прасторы СД.
"Мы хочам, каб размова была вельмі сумленная і шчырая", - падкрэсліў дзяржаўны сакратар.
Таксама адбудзецца сустрэча раёнаў Пскоўскай і Віцебскай вобласці і некалькі буйных канцэртаў.
"Мы гэтым пацвярджаем адзінства нашых падыходаў у складаны час. Але мы бачылі, якія эмоцыі ў гараджан, гасцей свята. Гэта эмоцыі не аднаго дня. Гэта эмоцыі на падмурку нашых шматсотгадовых адносін, нашага адзінства і гатоўнасці дапамагаць адзін аднаму. І ў гэтым роўным дыялогу быць сумленнымі і надзейнымі братамі і сёстрамі", - сказаў Мезенцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"