https://bel.sputnik.by/20230714/platnyya-medpaslug-pa-vykhadnykh--svyatakh-buduts-akazvats-39-balnts--rnpts-1077495523.html
Платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 бальніц і РНПЦ
Платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 бальніц і РНПЦ
Sputnik Беларусь
Медыцынскія дзяржустановы на платнай аснове будуць аказваць пацыентам першасную, спецыялізаваную і высокатэхналагічную дапамогу. 14.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-14T11:24+0300
2023-07-14T11:24+0300
2023-07-14T11:24+0300
здароўе
у беларусі
беларусь
грамадства
пастанова
навіны
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103574/35/1035743517_0:157:3986:2399_1920x0_80_0_0_20ad2d4a02939a542b9dbe6a6d2e29e4.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне паўтарыць эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржустановамі аховы здароўя па выхадных і святочных днях, гэта прадугледжана пастановай №453 ад 12 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Першы такі эксперымент праводзіўся ў Беларусі з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года.Тады ў пералік медустаноў, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце, увайшлі 18 бальніц і навукова-практычных цэнтраў, зараз гэты спісак павялічаны больш як у два разы.Так, згодна з новай пастановай, на гэты раз платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 устаноў аховы здароўя. Сярод іх навукова-практычныя цэнтры, бальніцы Мінска, абласныя бальніцы, а таксама Барысаўская і Лідская цэнтральныя раённыя бальніцы.Там беларусы змогуць атрымаць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, акрамя медпаслуг, што аказваюцца дзецям, а таксама па трансплантацыі органаў і тканак.Новы эксперымент таксама працягнецца 13 месяцаў: стартуе ён 1 жніўня 2023 года, а скончыцца 1 верасня 2024-га.Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 кастрычніка 2024 года прааналізаваць вынікі гэтага эксперымента і прадставіць у Саўмін справаздачу з прапановамі, як удасканаліць парадак аказання беларусам платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя.Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103574/35/1035743517_0:0:3566:2674_1920x0_80_0_0_58f79245378c6f5a2d5ea7cf4ac55611.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здароўе, у беларусі, беларусь, грамадства, пастанова, навіны , савет міністраў рб
здароўе, у беларусі, беларусь, грамадства, пастанова, навіны , савет міністраў рб
Платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 бальніц і РНПЦ
Медыцынскія дзяржустановы на платнай аснове будуць аказваць пацыентам першасную, спецыялізаваную і высокатэхналагічную дапамогу.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне паўтарыць эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржустановамі аховы здароўя па выхадных і святочных днях, гэта прадугледжана пастановай №453 ад 12 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першы такі эксперымент праводзіўся ў Беларусі з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года.
Тады ў пералік медустаноў, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце, увайшлі 18 бальніц і навукова-практычных цэнтраў, зараз гэты спісак павялічаны больш як у два разы.
Так, згодна з новай пастановай, на гэты раз платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 устаноў аховы здароўя. Сярод іх навукова-практычныя цэнтры, бальніцы Мінска, абласныя бальніцы, а таксама Барысаўская і Лідская цэнтральныя раённыя бальніцы.
Там беларусы змогуць атрымаць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, акрамя медпаслуг, што аказваюцца дзецям, а таксама па трансплантацыі органаў і тканак.
Новы эксперымент таксама працягнецца 13 месяцаў: стартуе ён 1 жніўня 2023 года, а скончыцца 1 верасня 2024-га.
Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 кастрычніка 2024 года прааналізаваць вынікі гэтага эксперымента і прадставіць у Саўмін справаздачу з прапановамі, як удасканаліць парадак аказання беларусам платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Анішчанка параіў
сачыць за сітуацыяй па халеры, збіраючыся ў Турцыю