https://bel.sputnik.by/20230716/nekatoryya-elektrychk-z-17-lpenya-zmenyats-u-mnsku-mestsa-prybytstsya--adpralennya-1077525135.html
Некаторыя электрычкі з 17 ліпеня зменяць у Мінску месца прыбыцця і адпраўлення
Некаторыя электрычкі з 17 ліпеня зменяць у Мінску месца прыбыцця і адпраўлення
Sputnik Беларусь
Змяненні маршруту звязаны з правядзеннем рамонту на адным з пуцеправодаў у беларускай сталіцы, які працягнецца больш за год. 16.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-16T14:46+0300
2023-07-16T14:46+0300
2023-07-16T14:46+0300
электрычка
цягнік
расклад цягникоў
грамадства
бч
навіны
чыгуначны транспарт
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/10/1056524175_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_29b8b272b6b29fcffd31c8a37396fdc3.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа аршанскага і асіповіцкага напрамкаў з 17 ліпеня будуць адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі і прыбываць на яе, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.Раней гэтыя цягнікі адпраўляліся з прыпыначнага пункта "Інстытут Культуры" і прыбывалі таксама на яго.Як растлумачылі ў беларускай "чыгунцы", гэтыя змены часовыя і звязаны яны з капрамонтам аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава. Чакаецца, што рамонтныя работы на гэтым пуцеправодзе працягнуцца каля 16 месяцаў.Такім чынам, з 17 ліпеня маршруты зменяцца ў наступных цягнікоў:З 18 ліпеня памяняецца канчатковая станцыя і пункт адпраўлення ў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа:Як менавіта зменіцца расклад, можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік" ці па тэлефоне 105 у кантакт-цэнтры БЧ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/10/1056524175_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_88fb4643251c41fb0dc9d96306564e8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
электрычка, цягнік, расклад цягникоў, грамадства, бч, навіны , чыгуначны транспарт, у беларусі, беларусь
электрычка, цягнік, расклад цягникоў, грамадства, бч, навіны , чыгуначны транспарт, у беларусі, беларусь
Некаторыя электрычкі з 17 ліпеня зменяць у Мінску месца прыбыцця і адпраўлення
Змяненні маршруту звязаны з правядзеннем рамонту на адным з пуцеправодаў у беларускай сталіцы, які працягнецца больш за год.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа аршанскага і асіповіцкага напрамкаў з 17 ліпеня будуць адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі і прыбываць на яе, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Раней гэтыя цягнікі адпраўляліся з прыпыначнага пункта "Інстытут Культуры" і прыбывалі таксама на яго.
Як растлумачылі ў беларускай "чыгунцы", гэтыя змены часовыя і звязаны яны з капрамонтам аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава. Чакаецца, што рамонтныя работы на гэтым пуцеправодзе працягнуцца каля 16 месяцаў.
Такім чынам, з 17 ліпеня маршруты зменяцца ў наступных цягнікоў:
№6911 і 6917 Асіповічы – Інстытут Культуры,
№6912 Інстытут Культуры – Асіповічы,
№6009, 6013, 6021 Орша – Інстытут Культуры,
№6024 Інстытут Культуры – Орша,
№6019, 6027 Барысаў – Інстытут Культуры,
№6018 Інстытут Культуры – Крупкі,
№6024, 6028, 6030 Інстытут Культуры – Барысаў.
З 18 ліпеня памяняецца канчатковая станцыя і пункт адпраўлення ў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа:
№6001 Барысаў – Інстытут Культуры,
№6008 Інстытут Культуры – Орша,
№6010 Інстытут Культуры – Барысаў.
"Гэтыя цягнікі будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі замест Інстытута Культуры з нязначнымі зменамі ў раскладзе", - гаворыцца ў паведамленні БЧ.
Як менавіта зменіцца расклад, можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік" ці па тэлефоне 105 у кантакт-цэнтры БЧ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" БЧ больш чым
на 20% павялічыла перавозкі ў міжнародных зносінах
БЧ прызначыла
новы цягнік Мінск – Архангельск і ўжо прадае білеты