Відэа

Падлодка і шмат сэлфі: Лукашэнка і Пуцін пагулялі па Кранштаце – відэа

Падпісацца
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля нядзельных перамоваў у Стрэльна пабывалі ў Кранштаце. Падрабязнасці іх паездкі глядзіце на відэа.
Кіраўнікам дзяржаў у Кранштаце зладзілі экскурсію па Музеі ваенна-марской славы, які рыхтуецца да адкрыцця 30 ліпеня – у Дзень Ваенна-марскога флоту Расіі. Комплекс створаны на базе двух адрэстаўраваных артылерыйскіх арсеналаў часоў Першай сусветнай вайны. Разам з прэзідэнтамі прыехаў і малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі – Мікалай.
Экскурсію па музеі правяла ідэолаг ваенна-гістарычнага парка Ксенія Шайгу.
Цэнтральны экспанат музея – першая атамная падводная лодка Савецкага Саюза К-3 "Ленінскі камсамол". Субмарына ўжо поўнасцю адноўлена звонку, зараз у ёй актыўна вядуцца ўнутраныя рэстаўрацыйныя работы.
Пабывалі прэзідэнты і ў Кранштадскім марскім саборы – адным з сімвалаў горада.
Пасля наведвання сабора Лукашэнка і Пуцін пагаварылi з гараджанамі і турыстамі каля храма. Людзі атакавалі прэзідэнтаў з просьбамі сфатаграфавацца і паціснуць руку.
Пра тое, што кіраўнікі дзяржаў найбліжэйшым часам плануюць сустрэчу, стала вядома ў мінулую пятніцу. Месцам для правядзення перамоў у нядзелю стаў Канстанцінаўскі палац, які знаходзіцца ў палацава-паркавым ансамблі ў Стрэльна.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ход правядзення СВА, а таксама сітуацыю з заходняй часткай Украіны. Лукашэнка зазначыў, што дапускаць раздзялення Украіны і перадачы часткі зямель Польшчы дапусціць нельга.
Акрамя таго, беларускі лідэр адзначыў, што байцы групы "Вагнер", якія знаходзяцца ў Беларусі, ужо просяцца на Захад.
У панядзелак вiзiт Лукашэнкi ў Расію працягваецца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Польшча хацела б займець частку зямель у Беларусі і ва Украіне – Пуцін
Стужка навiн
0