https://bel.sputnik.by/20230725/syaredn-zarobak-u-belarus-vyras-na-74-1077791925.html
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 7,4%
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 7,4%
Sputnik Беларусь
Тэндэнцыя росту сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы намецілася яшчэ вясной, самыя высокія заробкі ў спецыялістаў IT-галіны. 25.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-25T17:18+0300
2023-07-25T17:18+0300
2023-07-27T13:08+0300
эканоміка
навіны
у беларусі
зарплата
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі па выніках першага паўгоддзя склала 1796,3 рублі, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.Там адзначылі, што за чэрвень яна дасягнула 1927,1 рубля супраць 1861,1 у маi і 1795,9 у красавіку, што сведчыць аб захаванні тэндэнцыі росту сярэдняга заробку."У рэальным выражэнні па выніках паўгоддзя яна (сярэдняя зарплата - Sputnik) вырасла на 7,4%, у тым ліку ў чэрвені - на 15,2%", - канстатавалі ў ведамстве.Белстат пакуль не апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку за чэрвень, аднак з папярэдніх публікацый вынікае, што самы высокі сярэдні заробак традыцыйна захоўваецца ў IT-сектары (інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання). У маі сума перавысіла 6,5 тысячы рублёў.Таксама ў травеньскай табліцы паказана, што па заробках сярод рэгіёнаў на першым месцы Менская вобласць - 1886,4 рубля. Менш за ўсіх атрымліваюць у Магілёўскай вобласці - 1546,7 рубля. Менск ідзе наперадзе з вялікім адрывам - 2,5 тысячы рублёў.Рост заробкаў адбываецца на фоне зніжэння інфляцыі. У чэрвені яе гадавы ўзровень склаў 2,9% (у маі - 3,7%).Аналітыкі ЕАБР чакаюць змяншэння індэкса спажывецкіх цэн у Беларусі да 2-2,5 адсоткі. Але рост заробкаў можа стаць адным з фактараў аднаўлення попыту. Таксама не выключаецца паслабленне коштавага рэгулявання. Усё гэта вядзе да росту інфляцыі, і па выніках года беларускія ўлады чакаюць узроўню 7-8%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, навіны , у беларусі, зарплата, грамадства
эканоміка, навіны , у беларусі, зарплата, грамадства
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 7,4%
17:18 25.07.2023 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Тэндэнцыя росту сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы намецілася яшчэ вясной, самыя высокія заробкі ў спецыялістаў IT-галіны.
МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі па выніках першага паўгоддзя склала 1796,3 рублі, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.
Там адзначылі, што за чэрвень яна дасягнула 1927,1 рубля супраць 1861,1 у маi і 1795,9 у красавіку, што сведчыць аб захаванні тэндэнцыі росту сярэдняга заробку.
"У рэальным выражэнні па выніках паўгоддзя яна (сярэдняя зарплата - Sputnik) вырасла на 7,4%, у тым ліку ў чэрвені - на 15,2%", - канстатавалі ў ведамстве.
Белстат пакуль не апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку за чэрвень, аднак з папярэдніх публікацый вынікае, што самы высокі сярэдні заробак традыцыйна захоўваецца ў IT-сектары (інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання). У маі сума перавысіла 6,5 тысячы рублёў.
Таксама ў травеньскай табліцы паказана, што па заробках сярод рэгіёнаў на першым месцы Менская вобласць - 1886,4 рубля. Менш за ўсіх атрымліваюць у Магілёўскай вобласці - 1546,7 рубля. Менск ідзе наперадзе з вялікім адрывам - 2,5 тысячы рублёў.
Рост заробкаў адбываецца на фоне зніжэння інфляцыі. У чэрвені яе гадавы ўзровень склаў 2,9% (у маі - 3,7%).
Аналітыкі ЕАБР чакаюць змяншэння індэкса спажывецкіх цэн у Беларусі да 2-2,5 адсоткі. Але рост заробкаў можа стаць адным з фактараў аднаўлення попыту. Таксама не выключаецца паслабленне коштавага рэгулявання. Усё гэта вядзе да росту інфляцыі, і па выніках года беларускія ўлады чакаюць узроўню 7-8%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"