https://bel.sputnik.by/20230726/vs-rf-prasunulsya-na-27-km-u-glybnyu-abarony-vsu--rane-syargeek-1077845652.html
УС РФ прасунуліся на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ ў раёне Сяргееўкі
УС РФ прасунуліся на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ ў раёне Сяргееўкі
Sputnik Беларусь
Расейская марская пяхота і мотастралкі на арэхаўскім кірунку адбілі атаку УСУ - падбіта 22 танка суперніка. 26.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-26T18:35+0300
2023-07-26T18:35+0300
2023-07-28T11:36+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
расія
украіна
спецаперацыя
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/15/1076800311_0:16:3184:1806_1920x0_80_0_0_4ab2671cd4419e33e4900218aa0a35cd.jpg
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Узброеныя сілы Расіі за мінулыя суткі прасунуліся на чырвоналіманскім напрамку на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду."На чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі 15-й мотастралковай брыгады групоўкі войскаў "Цэнтр" прадоўжаны наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Сяргееўка Луганскай народнай рэспублікі. Прасоўванне склала да трох кіламетраў па фронце і 2700 метраў у глыбіню абароны праціўніка", - гаворыцца ў зводцы.Там таксама паведамілі, што раніцай у сераду ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі наступаць на арэхаўскім кірунку, кінуўшы ў бой тры батальёны, узмоцненых танкамі.Аднак гэтая спроба не мела поспеху – "мужнымі і прафесійнымі дзеяннямі падраздзяленняў 810-й брыгады марской пяхоты і 71-га мотастралковага палка 42 мотастралковай дывізіі ўсе атакі УСУ адбiты", - заявілі ў Мінабароны.У выніку падбіта 22 танкі суперніка, 10 машын пяхоты, бронемашына, знішчана звыш ста ўкраінскіх вайскоўцаў.Данецкі напрамакУСУ былі зроблены спробы наступаць і на іншых напрамках. Чатыры атакі праціўніка УС РФ паспяхова адбілі ў раёнах Белагароўкі, Севернага, Мар'інкі і Вадзянога ДНР на Данецкім напрамку. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжаным дзеянням абаронных падраздзяленняў, таксама дапамагала артылерыя і авіяцыя РФ.Таксама расейскія вайскоўцы нанеслі паражэнне УСУ паблізу Багданаўкі, Спорнага і Аўдзееўкі ДНР.Імі знішчаны склады боепрыпасаў 28-й і 110-й мехбрыгад УСУ ў раёнах Дылееўкі і Аўдзееўкі ДНР.На Данецкім напрамку за мінулыя 24 гадзіны сапернік страціў да 210 ваеннаслужачых, сем баявых бронемашын, тры аўто, дзве амерыканскія артсістэмы М777, тры польскія самаходкі Krab, прылады Д-20 і Д-30, гаўбіцу М119 вытворчасці ЗША.Паўднёва-Данецкае і Запарожскае напрамкіШто тычыцца Паўднёва-Данецкага напрамку, то там УСУ атакавалі ў раёне сяла Мікольскае Запарожскай вобласці. Падраздзяленні РФ з дапамогай ўсталяваных мінных загарод, удараў артылерыі і авіяцыі паспяхова адбілі атаку.Акрамя таго, вайскоўцы РФ разбiлi жывую сілу і тэхніку УСУ ў раёнах Cтаражавога і Няскучнага ДНР.Адбілі атаку расейскія вайскоўцы ў раёне Рабоціна на Запарожскім кірунку. У выніку знішчана два танкі, гаўбіца "Гіяцынт-Б", самаходка "Гваздзіка".Авіяцыяй і артылерыяй паражэны падраздзяленні суперніка ў раёнах Малой Токмачкі і Яблакава.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/15/1076800311_203:0:2934:2048_1920x0_80_0_0_926ba670d5eac54927a4fc070eddc986.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, украіна, спецаперацыя, міністэрства абароны рф
расія, украіна, спецаперацыя, міністэрства абароны рф
УС РФ прасунуліся на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ ў раёне Сяргееўкі
18:35 26.07.2023 (абноўлена: 11:36 28.07.2023) Расейская марская пяхота і мотастралкі на арэхаўскім кірунку адбілі атаку УСУ - падбіта 22 танка суперніка.
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Узброеныя сілы Расіі за мінулыя суткі прасунуліся на чырвоналіманскім напрамку на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду.
"На чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі 15-й мотастралковай брыгады групоўкі войскаў "Цэнтр" прадоўжаны наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Сяргееўка Луганскай народнай рэспублікі. Прасоўванне склала да трох кіламетраў па фронце і 2700 метраў у глыбіню абароны праціўніка", - гаворыцца ў зводцы.
Там таксама паведамілі, што раніцай у сераду ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі наступаць на арэхаўскім кірунку, кінуўшы ў бой тры батальёны, узмоцненых танкамі.
Аднак гэтая спроба не мела поспеху – "мужнымі і прафесійнымі дзеяннямі падраздзяленняў 810-й брыгады марской пяхоты і 71-га мотастралковага палка 42 мотастралковай дывізіі ўсе атакі УСУ адбiты", - заявілі ў Мінабароны.
У выніку падбіта 22 танкі суперніка, 10 машын пяхоты, бронемашына, знішчана звыш ста ўкраінскіх вайскоўцаў.
УСУ былі зроблены спробы наступаць і на іншых напрамках. Чатыры атакі праціўніка УС РФ паспяхова адбілі ў раёнах Белагароўкі, Севернага, Мар'інкі і Вадзянога ДНР на Данецкім напрамку. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжаным дзеянням абаронных падраздзяленняў, таксама дапамагала артылерыя і авіяцыя РФ.
Таксама расейскія вайскоўцы нанеслі паражэнне УСУ паблізу Багданаўкі, Спорнага і Аўдзееўкі ДНР.
Імі знішчаны склады боепрыпасаў 28-й і 110-й мехбрыгад УСУ ў раёнах Дылееўкі і Аўдзееўкі ДНР.
На Данецкім напрамку за мінулыя 24 гадзіны сапернік страціў да 210 ваеннаслужачых, сем баявых бронемашын, тры аўто, дзве амерыканскія артсістэмы М777, тры польскія самаходкі Krab, прылады Д-20 і Д-30, гаўбіцу М119 вытворчасці ЗША.
Паўднёва-Данецкае і Запарожскае напрамкі
Што тычыцца Паўднёва-Данецкага напрамку, то там УСУ атакавалі ў раёне сяла Мікольскае Запарожскай вобласці. Падраздзяленні РФ з дапамогай ўсталяваных мінных загарод, удараў артылерыі і авіяцыі паспяхова адбілі атаку.
Акрамя таго, вайскоўцы РФ разбiлi жывую сілу і тэхніку УСУ ў раёнах Cтаражавога і Няскучнага ДНР.
Адбілі атаку расейскія вайскоўцы ў раёне Рабоціна на Запарожскім кірунку. У выніку знішчана два танкі, гаўбіца "Гіяцынт-Б", самаходка "Гваздзіка".
Авіяцыяй і артылерыяй паражэны падраздзяленні суперніка ў раёнах Малой Токмачкі і Яблакава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"