https://bel.sputnik.by/20230731/u-mzs-rf-nazval-movu-vyvadu-taktychnay-yadzernay-zbro-z-belarus-1077965465.html
У МЗС РФ назвалі ўмову вываду тактычнай ядзернай зброі з Беларусі
У МЗС РФ назвалі ўмову вываду тактычнай ядзернай зброі з Беларусі
Sputnik Беларусь
Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі - гэта вымушаная мера стрымлівання, накіраваная на забеспячэнне бяспекі Саюзнай дзяржавы, падкрэслілі ў МЗС РФ. 31.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-31T11:23+0300
2023-07-31T11:23+0300
2023-07-31T11:23+0300
ядзерная зброя
беларусь
расія
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/1f/1077954142_0:204:2919:1846_1920x0_80_0_0_88d2a03ce01c53695d993edd0492d8bb.jpg
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Гіпатэтычна расійская тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) з тэрыторыі Беларусі можа быць выведзена толькі ў выпадку, калі ЗША і НАТА адмовяцца ад дэструктыўнага курсу на мэтанакіраваны падрыў бяспекі Расіі і Беларусі, паведаміў РІА Навіны дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Аляксей Палішчук."Хацеў бы адразу адзначыць, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі стала мерай у адказ на шматгадовую дэстабілізуючую ядзерную палітыку НАТА і Вашынгтона, а таксама на карэнныя змены, якія адбыліся за апошні час у ключавых галінах еўрапейскай бяспекі", - заявіў дыпламат.Аляксей Палішчук падкрэсліў, што гэта вымушаная мера стрымлівання, накіраваная на гарантаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таму гіпатэтычны вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі будзе магчымы толькі ў тым выпадку, калі ЗША і НАТА зменяць дэструктыўны курс і поўнасцю вывезуць амерыканскую ядзерную зброю з Еўропы, ліквідаваўшы адпаведную інфраструктуру, растлумачыў Палішчук.Размяшчэнне ТЯЗ ў БеларусіКіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і РасііВіктар Хрэнін іСяргей Шайгу 25 траўня бягучага годападпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.Беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшліспецыяльную падрыхтоўку у Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 іOTRДа "Іскандэр-М".Аляксандр Лукашэнка неаднаразовазаяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай расейскаму боку.У сваю чаргу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Менск дамовіліся, што размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў. Расейскі лідэр падкрэсліў, што Расея не перадае Беларусі сваю ядзерную зброю, а робіць тое, што рабілі ЗША на працягу дзесяцігоддзяў.ЗША трымаюць у краінах Эўропы і Турцыі 100 тактычных ядзерных боепрыпасаў. Зарады магутнасцю ад 0,3 да 50 кілатон для бомб В61-3 і В61-4 складаваны на шасці базах у пяці краінах НАТА - Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/1f/1077954142_95:0:2826:2048_1920x0_80_0_0_c664ed13b805d8f35f4b4dd31dcf992d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, беларусь, расія, бяспека, палітыка
ядзерная зброя, беларусь, расія, бяспека, палітыка
У МЗС РФ назвалі ўмову вываду тактычнай ядзернай зброі з Беларусі
Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі - гэта вымушаная мера стрымлівання, накіраваная на забеспячэнне бяспекі Саюзнай дзяржавы, падкрэслілі ў МЗС РФ.
МІНСК, 31 ліп – Sputnik. Гіпатэтычна расійская тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) з тэрыторыі Беларусі можа быць выведзена толькі ў выпадку, калі ЗША і НАТА адмовяцца ад дэструктыўнага курсу на мэтанакіраваны падрыў бяспекі Расіі і Беларусі, паведаміў
РІА Навіны дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Аляксей Палішчук.
"Хацеў бы адразу адзначыць, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі стала мерай у адказ на шматгадовую дэстабілізуючую ядзерную палітыку НАТА і Вашынгтона, а таксама на карэнныя змены, якія адбыліся за апошні час у ключавых галінах еўрапейскай бяспекі", - заявіў дыпламат.
Аляксей Палішчук падкрэсліў, што гэта вымушаная мера стрымлівання, накіраваная на гарантаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таму гіпатэтычны вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі будзе магчымы толькі ў тым выпадку, калі ЗША і НАТА зменяць дэструктыўны курс і поўнасцю вывезуць амерыканскую ядзерную зброю з Еўропы, ліквідаваўшы адпаведную інфраструктуру, растлумачыў Палішчук.
Размяшчэнне ТЯЗ ў Беларусі
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і РасііВіктар Хрэнін іСяргей Шайгу 25 траўня бягучага годападпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.
Беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшліспецыяльную падрыхтоўку у Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 іOTRДа "Іскандэр-М".
Аляксандр Лукашэнка неаднаразовазаяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай расейскаму боку.
У сваю чаргу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Менск дамовіліся, што размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў. Расейскі лідэр падкрэсліў, што Расея не перадае Беларусі сваю ядзерную зброю, а робіць тое, што рабілі ЗША на працягу дзесяцігоддзяў.
ЗША трымаюць у краінах Эўропы і Турцыі 100 тактычных ядзерных боепрыпасаў. Зарады магутнасцю ад 0,3 да 50 кілатон для бомб В61-3 і В61-4 складаваны на шасці базах у пяці краінах НАТА - Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"