https://bel.sputnik.by/20230801/petryshenka-parana-arganzatsyyu-ii-gulnya-kran-snd-z-almpyaday-1078010649.html
Петрышэнка параўнаў арганізацыю II Гульняў краін СНД з Алімпіядай
Петрышэнка параўнаў арганізацыю II Гульняў краін СНД з Алімпіядай
Sputnik Беларусь
Арганізатары маштабнага спартыўнага форуму чакаюць у Беларусі больш за дзве тысячы атлетаў з 23 краін. 01.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-01T14:15+0300
2023-08-01T14:15+0300
2023-08-04T10:27+0300
палітыка
навіны
снд
ii гульні краін снд
ігар петрышэнка
спорт
ii гульні краін снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/01/1078008077_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_d20b613dc6c3d80a51e5144bca807a8c.jpg
МІНСК, 1 жні - Sputnik. Усе аб'екты і службы, занятыя ў правядзенні ІІ Гульняў краін СНД у Мінску, гатовы, заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на пасяджэнні аператыўна-каардынацыйнага цэнтра форуму, перадае карэспандэнт Sputnik."На ўсіх аб'ектах у поўнай меры забяспечаны высокі стандарт, як на чэмпіянатах свету, Еўропы і як фактычна на Алімпійскіх гульнях у частцы стварэння ўмоў для спартсменаў... Неабходныя ўмовы створаны па ўсіх напрамках — харчаванне, антыдопінгавы кантроль, медыцынскае забеспячэнне, пытанні бяспекі, вядома ж, а таксама ўмовы для працы прэсы", - сказаў ён.У аператыўным штабе Гульняў намесніку прэм'ер-міністра далажылі, што праблемных пытанняў практычна не засталося. Невялікія будаўнічыя работы на гэты момант вядуцца на стадыёне "Дынама" і будуць завершаны да 4 жніўня. На "Мінск-Арэне" рыхтуецца абсталяванне да цырымоніі адкрыцця, што адбудзецца 5 жніўня.Больш за дзве тысячы атлетаўІгар Петрышэнка нагадаў, што сёлетнія Гульні будуць праводзіцца адразу ў 11 гарадах рэспублікі - гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Усяго будзе задзейнічана каля 240 аб'ектаў.Паводле яго слоў, чакаецца прыбыццё 2188 спартсменаў з 23 дзяржаў: 9 краін СНД і 14 краін блізкага і далёкага замежжа. Самыя шматлікія спартыўныя дэлегацыі будуць у Беларусі і Расіі — больш за 480 атлетаў."І я спадзяюся, што будуць пэўныя рэкорды. Таксама мы разлічваем на добрую падтрымку балельшчыкаў", — падкрэсліў ён.Колькі грошай выдаткуюць на Гульні ў Менску?Адказваючы на пытанне Sputnik, віцэ-прэм'ер расказаў, што сродкі, якія затрачаны на арганізацыю і правядзенне II Гульняў краін СНД, - планавага прызначэння."Уласна, зыходзячы з падыходаў, якія закладзены ў рэгламентуючыя дакументы. Рэспубліка Беларусь у поўнай меры забяспечыць фінансавымі рэсурсамі якаснае і эфектыўнае правядзенне гэтых мерапрыемстваў", — канстатаваў Петрышэнка.Ён таксама адзначыў, што было прынята рашэнне не ствараць асобную дырэкцыю, каб не затрачваць дадатковыя фінансавыя сродкі і ўлічваючы вопыт правядзення Мінска ў 2019 годзе ІІ Еўрапейскіх гульняў.Раней урад Беларусі зацвердзіў нормы выдаткаў на харчаванне і пражыванне спартсменаў, членаў дэлегацый і VIP-гасцей II Гульняў краін СНД. Суткі пражывання для "віпаў" будуць каштаваць 500 рублёў, іх будуць сяліць у гатэлі з лікам зорак ад трох да пяці. На рассяленне членаў дэлегацый беларускі бок гатовы патраціць да 265 рублёў за суткі ў гасцініцах катэгорый 1-4 зоркі.На харчаванне VIP-персон дазволена траціць да 190 рублёў у суткі, на членаў дэлегацый - да 70 рублёў, на суддзяў - 38 рублёў 72 капейкі, на валанцёраў - 9 рублёў, калі яны працуюць ад 4 да 8 гадзін у суткі.II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця адбудуцца на "Мінск-Арэне" 5 і 14 жніўня.Спаборніцтвы прымуць 11 гарадоў рэспублікі - Мінск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Орша і Салігорск. Як чакаецца, прыедуць зборныя не толькі краін Садружнасці, але і Кітая, ААЭ, Кубы, Егіпта, В'етнама, Йемена. Для ўдзельнікаў гульняў беларускія ўлады ўвялі з 3 ліпеня бязвіз, які будзе дзейнічаць да 31 жніўня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/01/1078008077_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_10d841e1c634923a979f85af740270db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, навіны , снд, ii гульні краін снд, ігар петрышэнка, спорт, ii гульні краін снд
палітыка, навіны , снд, ii гульні краін снд, ігар петрышэнка, спорт, ii гульні краін снд
Петрышэнка параўнаў арганізацыю II Гульняў краін СНД з Алімпіядай
14:15 01.08.2023 (абноўлена: 10:27 04.08.2023) Арганізатары маштабнага спартыўнага форуму чакаюць у Беларусі больш за дзве тысячы атлетаў з 23 краін.
МІНСК, 1 жні - Sputnik. Усе аб'екты і службы, занятыя ў правядзенні ІІ Гульняў краін СНД у Мінску, гатовы, заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на пасяджэнні аператыўна-каардынацыйнага цэнтра форуму, перадае карэспандэнт Sputnik.
"На ўсіх аб'ектах у поўнай меры забяспечаны высокі стандарт, як на чэмпіянатах свету, Еўропы і як фактычна на Алімпійскіх гульнях у частцы стварэння ўмоў для спартсменаў... Неабходныя ўмовы створаны па ўсіх напрамках — харчаванне, антыдопінгавы кантроль, медыцынскае забеспячэнне, пытанні бяспекі, вядома ж, а таксама ўмовы для працы прэсы", - сказаў ён.
У аператыўным штабе Гульняў намесніку прэм'ер-міністра далажылі, што праблемных пытанняў практычна не засталося. Невялікія будаўнічыя работы на гэты момант вядуцца на стадыёне "Дынама" і будуць завершаны да 4 жніўня. На "Мінск-Арэне" рыхтуецца абсталяванне да цырымоніі адкрыцця, што адбудзецца 5 жніўня.
Больш за дзве тысячы атлетаў
Ігар Петрышэнка нагадаў, што сёлетнія Гульні будуць праводзіцца адразу ў 11 гарадах рэспублікі - гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Усяго будзе задзейнічана каля 240 аб'ектаў.
Паводле яго слоў, чакаецца прыбыццё 2188 спартсменаў з 23 дзяржаў: 9 краін СНД і 14 краін блізкага і далёкага замежжа. Самыя шматлікія спартыўныя дэлегацыі будуць у Беларусі і Расіі — больш за 480 атлетаў.
"І я спадзяюся, што будуць пэўныя рэкорды. Таксама мы разлічваем на добрую падтрымку балельшчыкаў", — падкрэсліў ён.
Колькі грошай выдаткуюць на Гульні ў Менску?
Адказваючы на пытанне Sputnik, віцэ-прэм'ер расказаў, што сродкі, якія затрачаны на арганізацыю і правядзенне II Гульняў краін СНД, - планавага прызначэння.
"Уласна, зыходзячы з падыходаў, якія закладзены ў рэгламентуючыя дакументы. Рэспубліка Беларусь у поўнай меры забяспечыць фінансавымі рэсурсамі якаснае і эфектыўнае правядзенне гэтых мерапрыемстваў", — канстатаваў Петрышэнка.
Ён таксама адзначыў, што было прынята рашэнне не ствараць асобную дырэкцыю, каб не затрачваць дадатковыя фінансавыя сродкі і ўлічваючы вопыт правядзення Мінска ў 2019 годзе ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Раней урад Беларусі зацвердзіў нормы выдаткаў на харчаванне і пражыванне спартсменаў, членаў дэлегацый і VIP-гасцей II Гульняў краін СНД. Суткі пражывання для "віпаў" будуць каштаваць 500 рублёў, іх будуць сяліць у гатэлі з лікам зорак ад трох да пяці. На рассяленне членаў дэлегацый беларускі бок гатовы патраціць да 265 рублёў за суткі ў гасцініцах катэгорый 1-4 зоркі.
На харчаванне VIP-персон дазволена траціць да 190 рублёў у суткі, на членаў дэлегацый - да 70 рублёў, на суддзяў - 38 рублёў 72 капейкі, на валанцёраў - 9 рублёў, калі яны працуюць ад 4 да 8 гадзін у суткі.
II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця адбудуцца на "Мінск-Арэне" 5 і 14 жніўня.
Спаборніцтвы прымуць 11 гарадоў рэспублікі - Мінск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Орша і Салігорск. Як чакаецца, прыедуць зборныя не толькі краін Садружнасці, але і Кітая, ААЭ, Кубы, Егіпта, В'етнама, Йемена. Для ўдзельнікаў гульняў беларускія ўлады ўвялі з 3 ліпеня бязвіз, які будзе дзейнічаць да 31 жніўня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Бязвіз на II Гульнях СНД будзе не толькі для спартсменаў, але і для балельшчыкаў