https://bel.sputnik.by/20230802/belaruskya-bank-ne-zakhatsel-brats-groshy-mnfna-na-depazty-1078032662.html
Беларускія банкі не захацелі браць грошы Мінфіна на дэпазіты
Беларускія банкі не захацелі браць грошы Мінфіна на дэпазіты
Sputnik Беларусь
Ведамства хацела размясціць грошы на дэпазіце на кароткі тэрмін пад 9,5% гадавых пры сярэдняй стаўцы на такія ўклады 6,57%. 02.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-02T11:12+0300
2023-08-02T11:12+0300
2023-08-02T11:12+0300
банк
міністэрства фінансаў беларусі
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101454/53/1014545301_520:36:2500:1150_1920x0_80_0_0_97805a5bc8992a484740f7c44706354d.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Мінфін планаваў размясціць 400 млн рублёў у банках праз дэпазітныя аўкцыёны на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ), але ніводнай заяўкі не паступіла, вынікае з паведамлення БВФБ.Два ўклады міністэрства хацела адкрыць на сумы 150 млн і 100 млн рублёў пад 9,5% гадавых на 35 дзён, а яшчэ адзін дэпазіт – на 100 млн пад той жа працэнт на 56 дзён. Гэта значыць, агульная сума была 400 млн рублёў.Па ўмовах усіх трох аўкцыёнаў у іх маглі ўдзельнічаць толькі Банк развіцця і банкі першай групы са спіска сістэмна значных: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, "СберБанк", Прыёрбанк, "БелВЭБ". Таксама Мінфін мог размясціць сродкі ў Белгазпрамбанку або "ВТБ" (Беларусь).Раней Нацбанк апублікаваў агляд, з якога вынікае, што сярэдняя стаўка па кароткатэрміновых укладах роўная 6,57%, гэта значыць ніжэй за тое значэнне, якое хацелі б у Мінфіне. Па доўгатэрміновых укладах сярэдняя стаўка істотна вышэй – 12,39%.Акрамя таго, яшчэ да прапановы Мінфіна, рублі ў банкі сталі больш ахвотна несці самі грамадзяне. Напрыклад, па даных на канец першага квартала, рублёвыя ўклады выраслі на 5,5%, і агульная сума склала 6,83 млрд беларускіх рублёў."У сярэднім тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся ў чэрвені 2023 года ў гадавым выражэнні на 25,1% (у сакавіку 2023 года – на 28%)", - адзначалася ў нядаўнім аглядзе банкаўскага рэгулятара.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101454/53/1014545301_818:112:2500:1373_1920x0_80_0_0_fc6af9d40924fffd489885c797c34dae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
банк, міністэрства фінансаў беларусі, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
банк, міністэрства фінансаў беларусі, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Беларускія банкі не захацелі браць грошы Мінфіна на дэпазіты
Ведамства хацела размясціць грошы на дэпазіце на кароткі тэрмін пад 9,5% гадавых пры сярэдняй стаўцы на такія ўклады 6,57%.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Мінфін планаваў размясціць 400 млн рублёў у банках праз дэпазітныя аўкцыёны на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ), але ніводнай заяўкі не паступіла, вынікае з паведамлення
БВФБ.
Два ўклады міністэрства хацела адкрыць на сумы 150 млн і 100 млн рублёў пад 9,5% гадавых на 35 дзён, а яшчэ адзін дэпазіт – на 100 млн пад той жа працэнт на 56 дзён. Гэта значыць, агульная сума была 400 млн рублёў.
Па ўмовах усіх трох аўкцыёнаў у іх маглі ўдзельнічаць толькі Банк развіцця і банкі першай групы са спіска сістэмна значных: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, "СберБанк", Прыёрбанк, "БелВЭБ". Таксама Мінфін мог размясціць сродкі ў Белгазпрамбанку або "ВТБ" (Беларусь).
Раней Нацбанк апублікаваў агляд, з якога вынікае, што сярэдняя стаўка па кароткатэрміновых укладах роўная 6,57%, гэта значыць ніжэй за тое значэнне, якое хацелі б у Мінфіне. Па доўгатэрміновых укладах сярэдняя стаўка істотна вышэй – 12,39%.
Акрамя таго, яшчэ да прапановы Мінфіна, рублі ў банкі сталі больш ахвотна несці самі грамадзяне. Напрыклад, па даных на канец першага квартала, рублёвыя ўклады выраслі на 5,5%, і агульная сума склала 6,83 млрд беларускіх рублёў.
"У сярэднім тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся ў чэрвені 2023 года ў гадавым выражэнні на 25,1% (у сакавіку 2023 года – на 28%)", - адзначалася ў нядаўнім аглядзе банкаўскага рэгулятара.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"