https://bel.sputnik.by/20230802/vultsy-ktayskkh-garado-zatoplenyya-paslya-tayfunu--vdea-z-drona-1078035315.html
Вуліцы кітайскіх гарадоў, затопленыя пасля тайфуну – відэа з дрона
Вуліцы кітайскіх гарадоў, затопленыя пасля тайфуну – відэа з дрона
Sputnik Беларусь
Глядзіце на відэа, як выглядаюць з вышыні птушынага палёту гарадскія кварталы ў правінцыі Хэбэй на ўсходзе Кітая, затопленыя з-за праліўных дажджоў і паводак у... 02.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-02T11:38+0300
2023-08-02T11:38+0300
2023-08-02T11:38+0300
відэа
відэа
тайфун
прырода
у свеце
грамадства
пекін
кнр
кітай
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078028385_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_156fda759ceab596286cd430ee66c829.jpg
На кадрах, знятых агенцтвам Ruptly, бачна, як тайфунам затапіла дамы і аўтамабілі на вуліцах горада Чжачжоу. Падобная карціна – і ў іншых кітайскіх гарадах на ўсходзе краіны. У выніку стыхійнага бедства ў правінцыі Хэбэй дзевяць чалавек загінулі і шэсць прапалі без вестак.Тайфун абрынуўся на некалькі рэгіёнаў Кітая ў сярэдзіне мінулага тыдня. Сур’ёзныя падтапленні зафіксаваны ў 12 правінцыях краіны. Усяго ў Кітаі пацярпела каля 1,45 млн чалавек. Толькі ў Пекіне прыйшлося эвакуіраваць больш за 31 тыс жыхароў.Тым часам, колькасць ападкаў, якія выпалі ў Пекіне за апошнія некалькі дзён, метэаролагі ацэньваюць як рэкордную за апошнія 140 гадоў. Лідар КНР Сі Цзіньпін напярэдадні заклікаў прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць колькасць новых ахвяр паводак пасля моцных дажджоў на поўначы Кітая.Раней тайфун "Доксуры" справакаваў праліўныя дажджы, паводкі і апоўзні на Філіпінах. Там у выніку ўдару стыхіі 13 чалавек загінулі, яшчэ 20 прапалі без вестак. Усяго тайфун закрануў на Філіпінах больш за 500 тыс чалавек. Каля 30 тысяч эвакуіраваных усё яшчэ знаходзяцца ў часовых сховішчах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
пекін
кнр
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/02/1078028385_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_ecabfb997aa16b269dd3036103e168a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, тайфун, прырода, у свеце, грамадства, пекін, кнр, кітай, видео, надвор'е, анамаліі надвор'я
відэа, тайфун, прырода, у свеце, грамадства, пекін, кнр, кітай, видео, надвор'е, анамаліі надвор'я
Вуліцы кітайскіх гарадоў, затопленыя пасля тайфуну – відэа з дрона
Глядзіце на відэа, як выглядаюць з вышыні птушынага палёту гарадскія кварталы ў правінцыі Хэбэй на ўсходзе Кітая, затопленыя з-за праліўных дажджоў і паводак у выніку нашэсця тайфуну "Доксуры", які раней буяніў і на Філіпінах.
На кадрах, знятых агенцтвам Ruptly, бачна, як тайфунам затапіла дамы і аўтамабілі на вуліцах горада Чжачжоу. Падобная карціна – і ў іншых кітайскіх гарадах на ўсходзе краіны. У выніку стыхійнага бедства ў правінцыі Хэбэй дзевяць чалавек загінулі і шэсць прапалі без вестак.
Тайфун абрынуўся на некалькі рэгіёнаў Кітая ў сярэдзіне мінулага тыдня. Сур’ёзныя падтапленні зафіксаваны ў 12 правінцыях краіны. Усяго ў Кітаі пацярпела каля 1,45 млн чалавек. Толькі ў Пекіне прыйшлося эвакуіраваць больш за 31 тыс жыхароў.
Тым часам, колькасць ападкаў, якія выпалі ў Пекіне за апошнія некалькі дзён, метэаролагі ацэньваюць як рэкордную за апошнія 140 гадоў. Лідар КНР Сі Цзіньпін напярэдадні заклікаў прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць колькасць новых ахвяр паводак пасля моцных дажджоў на поўначы Кітая.
Раней тайфун "Доксуры" справакаваў праліўныя дажджы, паводкі і апоўзні на Філіпінах. Там у выніку ўдару стыхіі 13 чалавек загінулі, яшчэ 20 прапалі без вестак. Усяго тайфун закрануў на Філіпінах больш за 500 тыс чалавек. Каля 30 тысяч эвакуіраваных усё яшчэ знаходзяцца ў часовых сховішчах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"