https://bel.sputnik.by/20230805/numar-lyuks--khamam-yak-gomel-prynya-rasyan-na-gulnyakh-kran-snd--vdea-1078215403.html
Нумар люкс і хамам: як Гомель прыняў расіян на Гульнях краін СНД – відэа
Нумар люкс і хамам: як Гомель прыняў расіян на Гульнях краін СНД – відэа
Sputnik Беларусь
Спартыўная дэлегацыя з амаль 40 чалавек прыбыла ў абласны цэнтр напярэдадні. Першыя ўражанні расіян ад прыёму і ўмоў пражывання запісала карэспандэнт Sputnik. 05.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-05T10:44+0300
2023-08-05T10:44+0300
2023-08-05T10:44+0300
ii гульні краін снд
снд
ii гульні краін снд
відэа
спорт
гомель
расіяне
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/04/1078190561_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_76e99787cbe167ea2f17681cc627f6b3.jpg
Расійскіх спартсменаў засялілі ў гасцініцу "Турыст" у аднамесныя і двухмесныя нумары. Адразу пасля сняданку дзюдаісты адправіліся на трэніроўку. Гомель яны пакуль што паспелі разгледзець толькі з акна брэндаванага аўтобуса, аднак арганізатары запэўнілі, што ўбачыць славутасці спартсмены змогуць у зручны для іх час: для каманд падрыхтаваны турыстычныя пакеты, яны самі выбяруць, што наведаць і калі.Канцэпцыя рассялення ў гасцініцы – увесь паверх засяляюць прадстаўнікі адной краіны. І толькі каманды з Узбекістана і Манголіі суседнічаюць на адным паверсе. Напярэдадні ўжо засялілі больш за 190 спартсменаў.Спартсменка з Расіі Айшат Аліева па просьбе карэспандэнта Sputnik праводзіць экскурсію. У нумары двухспальны ложак, зручныя крэслы, канапа, ванны пакой, неабходная бытавая тэхніка і нават тапачкі. Са слоў спартсменкі, усё дастаткова сучасна, сэрвіс добры.Свае сілы расійскія дзюдаісты ацэньваюць высока і ў ліку наймацнейшых канкурэнтаў вылучаюць прадстаўнікоў сваёй краіны. "Будзе больш складана спаборнічаць са сваімі ж, расіянамі, паколькі разам трэніраваліся, ведаем іх моцныя і слабыя бакі, а яны нашы", - падзяліліся дзяўчаты.У сваю чаргу галоўны трэнер зборнай Расіі па дзюдо сярод дзяўчат Флора Мхітаран да ліку дастойных канкурэнтаў на спартыўных спаборніцтвах дадае дзюдаістаў з Азербайджана, Узбекістана і Беларусі. "Пляцоўка, разміначная і спаборніцкая залы адпавядаюць усім еўрапейскім стандартам", - высока ацаніла добрую арганізацыю суразмоўніца і выказала надзею, што паспрабуе беларускія дранікі.У трэнерскага складу, дарэчы, нумары катэгорыі "Люкс" з прыгожым відам на ціхі дворык. Апартаменты прасторныя, з пакоем для сну і адпачынку, акуратнай ваннай, дзе толькі для віпаў прадугледжаны белыя махровыя халаты.За асобную плату ўсе пастаяльцы гасцініцы могуць наведаць хамам, спартыўную залу, басейн, папарыцца ў кедравай бочцы і нават арганізаваць банкет у асобным пакоі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/04/1078190561_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_e66d8b9314bb1441a77df3d7ec2048f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, відэа, спорт, гомель, расіяне, у беларусі, беларусь, видео
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, відэа, спорт, гомель, расіяне, у беларусі, беларусь, видео
Нумар люкс і хамам: як Гомель прыняў расіян на Гульнях краін СНД – відэа
Эксклюзіў
Спартыўная дэлегацыя з амаль 40 чалавек прыбыла ў абласны цэнтр напярэдадні. Першыя ўражанні расіян ад прыёму і ўмоў пражывання запісала карэспандэнт Sputnik.
Расійскіх спартсменаў засялілі ў гасцініцу "Турыст" у аднамесныя і двухмесныя нумары. Адразу пасля сняданку дзюдаісты адправіліся на трэніроўку. Гомель яны пакуль што паспелі разгледзець толькі з акна брэндаванага аўтобуса, аднак арганізатары запэўнілі, што ўбачыць славутасці спартсмены змогуць у зручны для іх час: для каманд падрыхтаваны турыстычныя пакеты, яны самі выбяруць, што наведаць і калі.
Канцэпцыя рассялення ў гасцініцы – увесь паверх засяляюць прадстаўнікі адной краіны. І толькі каманды з Узбекістана і Манголіі суседнічаюць на адным паверсе. Напярэдадні ўжо засялілі больш за 190 спартсменаў.
Спартсменка з Расіі Айшат Аліева па просьбе карэспандэнта Sputnik праводзіць экскурсію. У нумары двухспальны ложак, зручныя крэслы, канапа, ванны пакой, неабходная бытавая тэхніка і нават тапачкі. Са слоў спартсменкі, усё дастаткова сучасна, сэрвіс добры.
Свае сілы расійскія дзюдаісты ацэньваюць высока і ў ліку наймацнейшых канкурэнтаў вылучаюць прадстаўнікоў сваёй краіны. "Будзе больш складана спаборнічаць са сваімі ж, расіянамі, паколькі разам трэніраваліся, ведаем іх моцныя і слабыя бакі, а яны нашы", - падзяліліся дзяўчаты.
У сваю чаргу галоўны трэнер зборнай Расіі па дзюдо сярод дзяўчат Флора Мхітаран да ліку дастойных канкурэнтаў на спартыўных спаборніцтвах дадае дзюдаістаў з Азербайджана, Узбекістана і Беларусі. "Пляцоўка, разміначная і спаборніцкая залы адпавядаюць усім еўрапейскім стандартам", - высока ацаніла добрую арганізацыю суразмоўніца і выказала надзею, што паспрабуе беларускія дранікі.
У трэнерскага складу, дарэчы, нумары катэгорыі "Люкс" з прыгожым відам на ціхі дворык. Апартаменты прасторныя, з пакоем для сну і адпачынку, акуратнай ваннай, дзе толькі для віпаў прадугледжаны белыя махровыя халаты.
За асобную плату ўсе пастаяльцы гасцініцы могуць наведаць хамам, спартыўную залу, басейн, папарыцца ў кедравай бочцы і нават арганізаваць банкет у асобным пакоі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Без дранікаў, але з кабачковым супам:
меню спартсменаў II Гульняў краін СНДБілеты на II Гульні краін СНД у Беларусі
будуць бясплатныя