https://bel.sputnik.by/20230805/pershae-zolata-ii-gulnya-kran-snd-uzyala-rasyanka-regna-shaydulna-1078220019.html
Першае золата II Гульняў краін СНД узяла расіянка Рэгіна Шайдуліна
Першае золата II Гульняў краін СНД узяла расіянка Рэгіна Шайдуліна
Sputnik Беларусь
Трохразовая чэмпіёнка Расійскай Федэрацыі стала лепшай у турніры па цяжкай атлетыцы ў Мінску, узяўшы вагу 150 кг. 05.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-05T13:55+0300
2023-08-05T13:55+0300
2023-08-05T14:27+0300
ii гульні краін снд
снд
гульні краін снд
золата
расія
гродна
у беларусі
беларусь
спорт
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078219759_0:0:768:432_1920x0_80_0_0_ca8edb28c1a903b3c3640253c1db65b8.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. На II Гульнях краін СНД ужо вызначылася першая чэмпіёнка – ёю стала цяжкаатлетка Рэгіна Шайдуліна з Татарстана (РФ), паведамляе Sputnik.Нагадаем, спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы ў рамках Гульняў праходзяць у Гродне.Рэгіна Шайдуліна ўзяла першае месца ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).Другое золата Гульняў таксама сыходзіць у расійскую зборную, і гэта зноў турнір сярод жанчын па цяжкай атлетыцы. У катэгорыі 49 кг сібірачка Лізавета Жаткіна ўзяла 171 кг. Следам за ёй ідуць Юлдуз Джумабаева з Туркменістана і Да Тхі Нгок Ан з В'етнама.Другія Гульні краін СНДАфіцыйнае адкрыццё Гульняў адбудзецца 5 жніўня, але фактычна спаборніцтвы пачаліся 4 жніўня з турніра па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Акрамя сталіцы, міжнародныя спаборніцтвы прымаюць яшчэ дзесяць гарадоў рэспублікі.У Беларусь прыехалі каманды не толькі з краін СНД, але і з іншых дзяржаў, такіх як Куба, Малайзія, Ліван, Аман і гэтак далей. Удзельнікі Гульняў пазмагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.Другія Гульні краін СНД урачыста завершацца ў Мінску 14 жніўня, а першыя такія спаборніцтвы адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 узнагарод. На першым месцы апынулася Расія з 212 медалямі.Уваход на ўсе спаборніцтвы II Гульняў краін СНД бясплатны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/05/1078219759_96:0:696:450_1920x0_80_0_0_bf513f778fbf32c9a127ed5b896a9d27.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ii гульні краін снд, снд, гульні краін снд, золата, расія, гродна, у беларусі, беларусь, спорт, навіны , цяжкая атлетыка
ii гульні краін снд, снд, гульні краін снд, золата, расія, гродна, у беларусі, беларусь, спорт, навіны , цяжкая атлетыка
Першае золата II Гульняў краін СНД узяла расіянка Рэгіна Шайдуліна
13:55 05.08.2023 (абноўлена: 14:27 05.08.2023) Трохразовая чэмпіёнка Расійскай Федэрацыі стала лепшай у турніры па цяжкай атлетыцы ў Мінску, узяўшы вагу 150 кг.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. На II Гульнях краін СНД ужо вызначылася першая чэмпіёнка – ёю стала цяжкаатлетка Рэгіна Шайдуліна з Татарстана (РФ), паведамляе Sputnik.
Нагадаем, спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы ў рамках Гульняў праходзяць у Гродне.
Рэгіна Шайдуліна ўзяла першае месца ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).
Другое золата Гульняў таксама сыходзіць у расійскую зборную, і гэта зноў турнір сярод жанчын па цяжкай атлетыцы. У катэгорыі 49 кг сібірачка Лізавета Жаткіна ўзяла 171 кг. Следам за ёй ідуць Юлдуз Джумабаева з Туркменістана і Да Тхі Нгок Ан з В'етнама.
Афіцыйнае адкрыццё Гульняў адбудзецца 5 жніўня, але фактычна спаборніцтвы пачаліся 4 жніўня з турніра па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Акрамя сталіцы, міжнародныя спаборніцтвы прымаюць яшчэ дзесяць гарадоў рэспублікі.
У Беларусь прыехалі каманды не толькі з краін СНД, але і з іншых дзяржаў, такіх як Куба, Малайзія, Ліван, Аман і гэтак далей. Удзельнікі Гульняў пазмагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.
Другія Гульні краін СНД урачыста завершацца ў Мінску 14 жніўня, а першыя такія спаборніцтвы адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 узнагарод. На першым месцы апынулася Расія з 212 медалямі.
Уваход на ўсе спаборніцтвы II Гульняў краін СНД бясплатны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"