https://bel.sputnik.by/20230805/putsn-guln-kran-snd-znachna-pashyryl-svayu-geagrafyu-1078232525.html
Пуцін: Гульні краін СНД значна пашырылі сваю геаграфію
Пуцін: Гульні краін СНД значна пашырылі сваю геаграфію
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі прывітаў удзельнікаў II Гульняў краін СНД і заявіў, што гэтыя спаборніцтвы даюць магчымасць пабароцца з моцнымі сапернікамі. 05.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-05T22:13+0300
2023-08-05T22:13+0300
2023-08-06T07:59+0300
ii гульні краін снд
снд
ii гульні краін снд
уладзімір пуцін
навіны
спорт
расія
у беларусі
беларусь
мінск-арэна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072095111_0:0:2987:1680_1920x0_80_0_0_174473ffbf3fe9f48ac79ff66b314a31.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Другія Гульні краін СНД прадэманструюць свой стваральны, кансалідавальны патэнцыял, паслужаць развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у прывітанні з нагоды адкрыцця II Гульняў краін СНД у Беларусі.Расійскі прэзідэнт таксама выказаў спадзяванне, што Гульні дапамогуць умацаваць асабістыя чалавечыя кантакты і будуць садзейнічаць папулярызацыі спорту. Ён адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы даюць спартсменам магчымасць пабароцца з моцнымі сапернікамі і праявіць свае лепшыя спартыўныя якасці.Ён таксама нагадаў, што ў 2021 годзе па ініцыятыве Расіі паспяхова прайшлі першыя Гульні краін СНД. Месцам іх правядзення была Казань. У іх бралі ўдзел прыкладна 1,1 тыс спартсменаў з дзевяці краін СНД. Сёлетнія спаборніцтвы сабралі больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 22 краін.Арэны БеларусіСпартсмены змагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, сучаснае пяцібор'е, тайландскі бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.Гульні праходзяць не толькі ў Мінску, але яшчэ ў дзесятцы гарадоў Беларусі, і ўваход для балельшчыкаў на ўсе пляцоўкі бясплатны.Першы залаты медаль Гульняў заваявала расіянка Рэгіна Шайдуліна ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).У цэлым першае месца па медалях па выніках першых двух дзён спаборніцтваў – у Расіі: 15 залатых медалёў, 4 сярэбраных і 9 бронзавых. Беларусь – на чацвёртым месцы з 2 залатымі медалямі, 5 сярэбранымі і 7 бронзавымі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072095111_73:0:2802:2047_1920x0_80_0_0_9059d68b5f2911452f893ff0244dcecf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, уладзімір пуцін, навіны , спорт, расія, у беларусі, беларусь, мінск-арэна
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, уладзімір пуцін, навіны , спорт, расія, у беларусі, беларусь, мінск-арэна
Пуцін: Гульні краін СНД значна пашырылі сваю геаграфію
22:13 05.08.2023 (абноўлена: 07:59 06.08.2023) Прэзідэнт Расіі прывітаў удзельнікаў II Гульняў краін СНД і заявіў, што гэтыя спаборніцтвы даюць магчымасць пабароцца з моцнымі сапернікамі.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Другія Гульні краін СНД прадэманструюць свой стваральны, кансалідавальны патэнцыял, паслужаць развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у прывітанні з нагоды адкрыцця II Гульняў краін СНД у Беларусі.
Расійскі прэзідэнт таксама выказаў спадзяванне, што Гульні дапамогуць умацаваць асабістыя чалавечыя кантакты і будуць садзейнічаць папулярызацыі спорту. Ён адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы даюць спартсменам магчымасць пабароцца з моцнымі сапернікамі і праявіць свае лепшыя спартыўныя якасці.
"Цяперашнія Гульні значна пашырылі сваю геаграфію, аб’ядналі ў беларускіх гарадах тысячы ўдзельнікаў, іх трэнераў, настаўнікаў і балельшчыкаў", - адзначыў Пуцін.
Ён таксама нагадаў, што ў 2021 годзе па ініцыятыве Расіі паспяхова прайшлі першыя Гульні краін СНД. Месцам іх правядзення была Казань. У іх бралі ўдзел прыкладна 1,1 тыс спартсменаў з дзевяці краін СНД. Сёлетнія спаборніцтвы сабралі больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 22 краін.
Спартсмены змагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, сучаснае пяцібор'е, тайландскі бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.
Гульні праходзяць не толькі ў Мінску, але яшчэ ў дзесятцы гарадоў Беларусі, і ўваход для балельшчыкаў на ўсе пляцоўкі бясплатны.
Першы залаты медаль Гульняў заваявала расіянка Рэгіна Шайдуліна ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).
У цэлым першае месца па медалях па выніках першых двух дзён спаборніцтваў – у Расіі: 15 залатых медалёў, 4 сярэбраных і 9 бронзавых. Беларусь – на чацвёртым месцы з 2 залатымі медалямі, 5 сярэбранымі і 7 бронзавымі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка – Захаду: вы забіваеце
дух і сэнс алімпійскага руху