Трэція Гульні краін СНД пройдуць у 2025 годзе ў Азербайджане

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкЛёгкая атлетыка
Лёгкая атлетыка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2023
Падпісацца
Раней гэтая краіна ўжо прымала такія спаборніцтвы: там прайшлі І Еўрапейскія гульні і Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Азербайджан мае добры вопыт арганізацыі буйных міжнародных стартаў, заявіў журналістам генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана Азер Аліеў.
Аліеў нагадаў, што ў яго краіне праходзілі I Еўрапейскія гульні (2015), Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль (2019) і іншыя падобныя спаборніцтвы.
"Магчыма, што мы больш будзем уключаць рэгіёны Азербайджана, а не толькі праводзіць спаборніцтвы ў Баку, каб паказаць, што наша краіна вельмі багатая, і спорт развіваецца ва ўсіх рэгіёнах", - адзначыў Азер Аліеў, відэа з яго выказваннямі апублікаваў НАК Беларусі.
У беларускім НАК таксама паведамілі, што 6 жніўня ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета па фізкультуры і спорце СНД.
"На сустрэчы будзе абмеркавана і падрыхтоўка да будучых стартаў", - растлумачылі ў камітэце.
Сустрэча прадстаўнікоў НАКаў Садружнасці пройдзе паралельна са спаборніцтвамі ІІ Гульняў краін СНД, пляцоўкі для якіх знаходзяцца ў Мінску і яшчэ дзесяці гарадах рэспублікі.
У Беларусь прыехалі зборныя не толькі з краін Садружнасці, але таксама з Кубы, Малайзіі, Лівана, Амана і іншых дзяржаў. Спаборніцтвы праходзяць па 20 відах спорту: гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, сучаснае пяцібор’е, тайландскі бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.
Урачыстае адкрыццё Гульняў адбудзецца сёння ў "Мінск-Арэне", цырымонія закрыцця – 14 жніўня там жа.
Уваход на ўсе спаборніцтвы спартыўнага міжнароднага форуму бясплатны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Першае золата II Гульняў краін СНД узяла расіянка Рэгіна Шайдуліна
Спорт па-за палітыкай: Мезенцаў назваў II Гульні краін СНД знакавай падзеяй
Барыс Грызлоў: навошта праводзіць ЧС у Фукуоцы, калі рэкорды ставяць у Казані?
Стужка навiн
0