https://bel.sputnik.by/20230808/rost-belaruskaga-ekspartu-adbyvaetstsa-za-kosht-rynku-ras--snapko-1078305051.html
Рост беларускага экспарту адбываецца за кошт рынку Расіі – Снапкоў
Рост беларускага экспарту адбываецца за кошт рынку Расіі – Снапкоў
Sputnik Беларусь
Пастаўкі беларускай прадукцыі на расійскі рынак і ў дружалюбныя краіны дазволілі кампенсаваць экспарт, які выпаў ва Украіну і недружалюбныя краіны. 08.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-08T11:56+0300
2023-08-08T11:56+0300
2023-08-08T11:56+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
эканоміка
экспарт
мікалай снапкоў
савет міністраў рб
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0b/1077396873_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_812df2ee4eb3934040fdaf9a339abe9c.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Рост прамысловай вытворчасці ў Беларусі падтрымліваецца моцным знешнім попытам, заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Саўміна, прысвечаным рабоце эканомікі ў першым паўгоддзі 2023 года.Паводле яго слоў, мэтавыя паказчыкі экспарту выконваюцца большасцю канцэрнаў і міністэрстваў за выключэннем канцэрна "Беллеспаперапрам": экспарт па замацаваных таварах знізіўся амаль на 30% да аналагічнага перыяду мінулага года.Мікалай Снапкоў звярнуў увагу, што цяпер расце імпарт тавараў у рэспубліку. У першым паўгоддзі дэфіцыт знешняга гандлю таварамі дасягнуў адзнакі 1,6 млрд долараў. За аналагічны перыяд 2022 года назіралася станоўчае сальда ў 125 млн долараў."З аднаго боку, расце інвестыцыйны імпарт, які неабходны для стварэння новых прадпрыемстваў і мадэрнізацыі дзеючых. З другога боку, патрабуе асаблівай увагі імклівы рост імпарту нехарчовых спажывецкіх тавараў", - асабліва адзначыў ён.Пасля чаго дадаў, што такіх тавараў завезлі ў рэспубліку на 1,4 млрд долараў больш, чым экспартавалі. Харчовых тавараў экспартавалі на 1 млрд долараў больш."Прыкладны баланс, але разам з тым тэндэнцыя не з’яўляецца пазітыўнай", - звярнуў увагу першы віцэ-прэм'ер.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/0b/1077396873_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_3d977b070abbd4c0a181c0eb43298dc6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, эканоміка, экспарт, мікалай снапкоў, савет міністраў рб, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, эканоміка, экспарт, мікалай снапкоў, савет міністраў рб, навіны
Рост беларускага экспарту адбываецца за кошт рынку Расіі – Снапкоў
Пастаўкі беларускай прадукцыі на расійскі рынак і ў дружалюбныя краіны дазволілі кампенсаваць экспарт, які выпаў ва Украіну і недружалюбныя краіны.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Рост прамысловай вытворчасці ў Беларусі падтрымліваецца моцным знешнім попытам, заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Саўміна, прысвечаным рабоце эканомікі ў першым паўгоддзі 2023 года.
Паводле яго слоў, мэтавыя паказчыкі экспарту выконваюцца большасцю канцэрнаў і міністэрстваў за выключэннем канцэрна "Беллеспаперапрам": экспарт па замацаваных таварах знізіўся амаль на 30% да аналагічнага перыяду мінулага года.
"Рост экспарту тавараў адбываецца пераважна за кошт расійскага рынку. За кошт экспарту ў Расію і дружалюбныя краіны (рост 5,6 млрд долараў) мы поўнасцю кампенсавалі зніжэнне паставак ва Украіну і недружалюбныя краіны", - канстатаваў першы віцэ-прэм’ер.
Мікалай Снапкоў звярнуў увагу, што цяпер расце імпарт тавараў у рэспубліку. У першым паўгоддзі дэфіцыт знешняга гандлю таварамі дасягнуў адзнакі 1,6 млрд долараў. За аналагічны перыяд 2022 года назіралася станоўчае сальда ў 125 млн долараў.
"З аднаго боку, расце інвестыцыйны імпарт, які неабходны для стварэння новых прадпрыемстваў і мадэрнізацыі дзеючых. З другога боку, патрабуе асаблівай увагі імклівы рост імпарту нехарчовых спажывецкіх тавараў", - асабліва адзначыў ён.
Пасля чаго дадаў, што такіх тавараў завезлі ў рэспубліку на 1,4 млрд долараў больш, чым экспартавалі. Харчовых тавараў экспартавалі на 1 млрд долараў больш.
"Прыкладны баланс, але разам з тым тэндэнцыя не з’яўляецца пазітыўнай", - звярнуў увагу першы віцэ-прэм'ер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Иннопром-2023": беларуская дэлегацыя
падпісала кантракты на $190 млн