https://bel.sputnik.by/20230810/belaruskya-vnu-nedabral-2-pershakursnka--mnadukatsy-1078395774.html
Беларускія ВНУ недабралі 2% першакурснікаў – Мінадукацыі
Беларускія ВНУ недабралі 2% першакурснікаў – Мінадукацыі
Sputnik Беларусь
У рамках прыёмнай кампаніі 2023 года ВНУ планавалі прыняць больш за 52 тысячы абітурыентаў. 10.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-10T13:11+0300
2023-08-10T13:11+0300
2023-08-10T13:11+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
навіны
у беларусі
беларусь
адукацыя
вну
студэнты
міністэрства адукацыі рб
андрэй іванец
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625612_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_9aa78b6b49bd22cdcb9809aeded18e3f.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ Беларусі, паводле папярэдніх звестак, выкананы на 98%, сказаў на прэс-канферэнцыі ў чацвер першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч, перадае карэспандэнт Sputnik.Падача дакументаў на бюджэтную форму ў большасці ВНУ краіны адбывалася з 18 па 25 ліпеня. Адразу пасля заканчэння прыёму некаторыя ўніверсітэты аб’явілі дадатковы набор на вакантныя бюджэтныя месцы. Напрыклад, у БДТУ заставалася больш за 100 месцаў, у БДПУ – каля 30.ВНУ ў гэтым годзе знізілі план прыёму на 900 чалавек у параўнанні з 2022-м: 52,2 тыс абітурыентаў, з іх 28,4 тыс – на бюджэт. У выніку ў 42 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы было залічана 27,8 тыс абітурыентаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.Паводле яго слоў, размова аб некаторых спецыяльнасцях інжынернага профілю, а таксама аграрных."Вялікае запатрабаванне сёння ў ветэрынарах, заатэхніках і іншых спецыялістах. Мы бачым, што выпускнікі 9 класаў з больш вялікай цікавасцю выбіраюць аграрныя каледжы, чым выпускнікі 11 класаў аграрныя ўніверсітэты. І ў гэтым напрамку будзем працаваць", - падкрэсліў ён.Пасля чаго дадаў, што міністэрства адукацыі не мае намеру скарачаць лічбы прыёму на гэтыя спецыяльнасці, нягледзячы на тое, што яны ў меншай ступені запатрабаваны ў абітурыентаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625612_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_44818430ebaeca83b080a83705cde4d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, навіны , у беларусі, беларусь, адукацыя, вну, студэнты, міністэрства адукацыі рб, андрэй іванец
абітурыент – 2023, абітурыенты, навіны , у беларусі, беларусь, адукацыя, вну, студэнты, міністэрства адукацыі рб, андрэй іванец
Беларускія ВНУ недабралі 2% першакурснікаў – Мінадукацыі
У рамках прыёмнай кампаніі 2023 года ВНУ планавалі прыняць больш за 52 тысячы абітурыентаў.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ Беларусі, паводле папярэдніх звестак, выкананы на 98%, сказаў на прэс-канферэнцыі ў чацвер першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Падача дакументаў на бюджэтную форму ў большасці ВНУ краіны адбывалася з 18 па 25 ліпеня. Адразу пасля заканчэння прыёму некаторыя ўніверсітэты аб’явілі дадатковы набор на вакантныя бюджэтныя месцы. Напрыклад, у БДТУ заставалася больш за 100 месцаў, у БДПУ – каля 30.
ВНУ ў гэтым годзе знізілі план прыёму на 900 чалавек у параўнанні з 2022-м: 52,2 тыс абітурыентаў, з іх 28,4 тыс – на бюджэт. У выніку ў 42 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы было залічана 27,8 тыс абітурыентаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
"Месцы засталіся, тут ніякага сакрэту няма. Сёння сістэма падрыхтоўкі кадраў у першую чаргу нацэлена на забеспячэнне патрэбнасці. Безумоўна, ёсць тыя напрамкі, па якіх сёння прыцягнуць абітурыента не атрымліваецца", - сказаў, адказваючы на ўдакладняючае пытанне Sputnik, міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Паводле яго слоў, размова аб некаторых спецыяльнасцях інжынернага профілю, а таксама аграрных.
"Вялікае запатрабаванне сёння ў ветэрынарах, заатэхніках і іншых спецыялістах. Мы бачым, што выпускнікі 9 класаў з больш вялікай цікавасцю выбіраюць аграрныя каледжы, чым выпускнікі 11 класаў аграрныя ўніверсітэты. І ў гэтым напрамку будзем працаваць", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго дадаў, што міністэрства адукацыі не мае намеру скарачаць лічбы прыёму на гэтыя спецыяльнасці, нягледзячы на тое, што яны ў меншай ступені запатрабаваны ў абітурыентаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"