Гульні краін СНД: каманда Беларусі заваявала больш за 120 медалёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМедалі II Гульняў краін СНД
Медалі II Гульняў краін СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 10.08.2023
Падпісацца
Лідзіруе ў медальным заліку па-ранейшаму зборная Расіі – у яе больш за ўсё ўзнагарод.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Зборная Беларусі на II Гульнях краін СНД ужо заваявала больш за 120 медалёў рознай вартасці, перадае Sputnik.
Па выніках чарговага дня спаборніцтваў у каманды рэспублікі ў актыве 122 узнагароды: 27 залатых, 34 сярэбраныя і 61 бронзавая.
Лідзіруе ў медальным заліку па-ранейшаму зборная Расіі – 73 "золата", 50 сярэбраных узнагарод і 26 бронзавых.
На трэцім месцы знаходзіцца зборная Узбекістана (9-13-24), на чацвёртым – Азербайджан (7-8-17), на пятым – каманда Арменіі (1-1-2).
У прыватнасці, у сераду ў кулявой стральбе "серабро" і "бронзу" заваявалі Уладзімір Шолахаў і Павел Мураўёў, юнацкая зборная стала залатым прызёрам у гандболе, другі састаў – бронзавым.
"Бронзу" ў вольнай барацьбе ўзялі Дзмітрый Шамела (да 57 кг) і Данііл Амельянчык (да 70 кг), а таксама Мікіта Дзмітрыеў (да 74 кг), Ілья Хамцоў (да 86 кг) і Уладзіслаў Іодкоўскі (да 92 кг), а Іслам Гусейнаў (да 65 кг), Уладзіслаў Казлоў (да 97 кг) і Аляксей Пархоменка (да 125 кг) – сярэбраныя медалі.
Каманда Беларусі па пляжным футболе была найлепшай у фінале спаборніцтваў, яна перамагла зборную Ірана.
Спаборніцтвы II Гульняў краін СНД прадоўжацца сёння, 10 жніўня: адбудуцца баксёрскія паядынкі, спаборніцтвы па валейболе сярод юніёраў, па плаванні, сучасным пяцібор’і, кулявой стральбе і тайландскім боксе.
II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. У іх бяруць удзел спартсмены з 22 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
НАК: у аснову фірменнага стылю II Гульняў краін СНД лягла беларуская маляванка
Медаль у бальніцу: беларуская дзюдаістка атрымала траўму ў Гомелі – відэа
Беларускія гімнасткі: ядзім што хочам, у школу ходзім не заўсёды
Стужка навiн
0