https://bel.sputnik.by/20230811/kal-radzma-skazha-kasmanat-navtsk-gatovy-palyatsets-na-mesyats-1078454069.html
Калі Радзіма скажа: касманаўт Навіцкі гатовы паляцець на Месяц
Калі Радзіма скажа: касманаўт Навіцкі гатовы паляцець на Месяц
Sputnik Беларусь
Запуск аўтаматычнай станцыі "Луна-25" ― гэта новая старонка ў расійскай касманаўтыцы, якая грунтуецца на шматгадовым паспяховым досведзе, лічыць Навіцкі. 11.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-11T15:57+0300
2023-08-11T15:57+0300
2023-08-11T16:05+0300
космас
расія
месяц
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056393148_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_ffd8684ab3d389b8e251d4058ef00395.jpg
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Касманаўт, герой Расіі Алег Навіцкі назваў вельмі важным для развіцця расійскай пілатуемай касманаўтыкі запуск аўтаматычнай станцыі "Луна-25" і адзначыў, што сам гатовы паляцець на Месяц."Чаму не, калі Радзіма даверыць, касманаўт адкажа "ёсць", ― заявіў Навіцкі карэспандэнту Sputnik, адказваючы на пытанне, ці гатовы ён сам ляцець, калі пачнуцца пілатуемыя палёты на Месяц.Паводле яго слоў, пакуль рана казаць аб дакладных тэрмінах, калі на Месяц накіруецца пілатуемая місія, але гэта найбліжэйшыя гады."Невыканальных рашэнняў няма, трэба сабраць разам волю, веды, добрых адукаваных людзей, тых, хто мог бы гэта зрабіць (палёт на Месяц ― Sputnik) і, у прынцыпе, гэта ўсё магчыма", ― сказаў Навіцкі і дадаў: "Калі Радзіма скажа ― паляцім”.Ураджэнец Беларусі таксама лічыць, што "месячная" праграма будзе паспяховай, а палёты рэгулярнымі."Я вельмі рады нашай месячнай праграме, рады, што стварылі чарговую станцыю "Месяц - 25", што яна паспяхова стартавала. Я больш чым упэўнены, што цяпер гэтыя палёты будуць рэгулярнымі", ― сказаў Навіцкі.Паводле яго слоў, у працэсе цяперашняй місіі на Месяц з'явіцца шмат карыснай інфармацыі, і гэта будзе добры задзел на перспектыўныя пілатуемыя палёты.Навіцкі таксама лічыць, што місія "Луна-25" ― гэта новая старонка ў расійскай касманаўтыцы, якая "грунтуецца на распрацоўках папярэднікаў" і на шматгадовым паспяховым вопыце."Гэта ўдалы сімбіёз назапашанага вопыту і сучасных тэхналагічных рашэнняў", ― сказаў ён. Адказваючы на пытанне аб тым, калі можа быць першы пілатуемы палёт на Месяц расійскай станцыі, Навіцкі зазначыў, што сённяшні палёт таксама наблізіць гэты момант."Хацелася б сказаць, што заўтра пасля абеду", ― пажартаваў касманаўт і дадаў сур'ёзна: "Трэба распрацаваць стратэгію па палётах, па тэхніцы, і на гэтым будуць грунтавацца пілатуемыя палёты. У любым выпадку, зараз здзяйсняецца задзел на будучыню".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056393148_274:0:2735:1846_1920x0_80_0_0_e3403d6b0bb4729305fd4bb41ecf8088.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
космас, расія, месяц
Калі Радзіма скажа: касманаўт Навіцкі гатовы паляцець на Месяц
15:57 11.08.2023 (абноўлена: 16:05 11.08.2023) Запуск аўтаматычнай станцыі "Луна-25" ― гэта новая старонка ў расійскай касманаўтыцы, якая грунтуецца на шматгадовым паспяховым досведзе, лічыць Навіцкі.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Касманаўт, герой Расіі Алег Навіцкі назваў вельмі важным для развіцця расійскай пілатуемай касманаўтыкі запуск аўтаматычнай станцыі "Луна-25" і адзначыў, што сам гатовы паляцець на Месяц.
"Чаму не, калі Радзіма даверыць, касманаўт адкажа "ёсць", ― заявіў Навіцкі карэспандэнту Sputnik, адказваючы на пытанне, ці гатовы ён сам ляцець, калі пачнуцца пілатуемыя палёты на Месяц.
Паводле яго слоў, пакуль рана казаць аб дакладных тэрмінах, калі на Месяц накіруецца пілатуемая місія, але гэта найбліжэйшыя гады.
"Невыканальных рашэнняў няма, трэба сабраць разам волю, веды, добрых адукаваных людзей, тых, хто мог бы гэта зрабіць (палёт на Месяц ― Sputnik) і, у прынцыпе, гэта ўсё магчыма", ― сказаў Навіцкі і дадаў: "Калі Радзіма скажа ― паляцім”.
Ураджэнец Беларусі таксама лічыць, што "месячная" праграма будзе паспяховай, а палёты рэгулярнымі.
"Я вельмі рады нашай месячнай праграме, рады, што стварылі чарговую станцыю "Месяц - 25", што яна паспяхова стартавала. Я больш чым упэўнены, што цяпер гэтыя палёты будуць рэгулярнымі", ― сказаў Навіцкі.
Паводле яго слоў, у працэсе цяперашняй місіі на Месяц з'явіцца шмат карыснай інфармацыі, і гэта будзе добры задзел на перспектыўныя пілатуемыя палёты.
Навіцкі таксама лічыць, што місія
"Луна-25" ― гэта новая старонка ў расійскай касманаўтыцы, якая "грунтуецца на распрацоўках папярэднікаў" і на шматгадовым паспяховым вопыце.
"Гэта ўдалы сімбіёз назапашанага вопыту і сучасных тэхналагічных рашэнняў", ― сказаў ён. Адказваючы на пытанне аб тым, калі можа быць першы пілатуемы палёт на Месяц расійскай станцыі, Навіцкі зазначыў, што сённяшні палёт таксама наблізіць гэты момант.
"Хацелася б сказаць, што заўтра пасля абеду", ― пажартаваў касманаўт і дадаў сур'ёзна: "Трэба распрацаваць стратэгію па палётах, па тэхніцы, і на гэтым будуць грунтавацца пілатуемыя палёты. У любым выпадку, зараз здзяйсняецца задзел на будучыню".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Першая ў новай гісторыі РФ:
момант запуску станцыі "Луна-25" ― відэа
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой
модуль на арбітальнай станцыіВыбралі беларуску, якая паляціць у космас