https://bel.sputnik.by/20230814/belarus-gatova-dapamagchy-azerbaydzhanu--padrykhtotsy-nastupnykh-gulnya-kran-snd-1078485188.html
Беларусь гатова дапамагчы Азербайджану ў падрыхтоўцы наступных Гульняў краін СНД
Беларусь гатова дапамагчы Азербайджану ў падрыхтоўцы наступных Гульняў краін СНД
Sputnik Беларусь
Урачыстая цырымонія перадачы флага прадстаўнікам азербайджанскага боку прайшла напярэдадні на "Мінск-Арэне". 14.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-14T09:40+0300
2023-08-14T09:40+0300
2023-08-14T09:43+0300
ii гульні краін снд
снд
ii гульні краін снд
навіны
спорт
у беларусі
беларусь
азербайджан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0b/1078447882_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d47fdffaaa9168e087636c4ea52fc003.jpg
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Беларусь гатова аказаць садзейнічанне Азербайджану ў падрыхтоўцы ІІІ Гульняў краін СНД, заявіў кіраўнік беларускага Мінспорту і турызму Сяргей Кавальчук.Нагадаем, цырымонія перадачы флага СНД азербайджанскаму боку прайшла напярэдадні на "Мінск-Арэне". Намеснік беларускага прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ўручыў флаг Садружнасці віцэ-прэм’еру Азербайджана Шахіну Мустафаеву на цырымоніі закрыцця ІІ Гульняў краін СНД у Беларусі.Наступныя Гульні краін СНД пройдуць у Азербайджане ў 2025 годзе."Мы вельмі цесна з імі маем зносіны. Мы гатовы аказаць ім садзейнічанне. Мы ўжо прагаварылі, што ў Азербайджане гэты фармат павінен быць больш пашыраным", - адзначыў Кавальчук у эфіры тэлеканала АНТ.У сувязі з тым, што спаборніцтвы набіраюць папулярнасць, можна вызначыць шэраг відаў спорту, якія на пастаяннай аснове будуць у гэтых спаборніцтвах, як у Алімпіядзе, мяркуе міністр.Вынікі ГульняўII Гульні краін СНД прайшлі ў 10 гарадах Беларусі з 4 па 13 жніўня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 2,5 тысячы спартсменаў з 22 краін. Атлеты змагаліся за медалі ў 20 відах.У скарбонцы беларускай каманды, якая па агульным заліку заняла другое месца, 236 медалёў: 48 залатых, 78 сярэбраных і 110 бронзавых. Адзнаку ў 200 медалёў зборная пераадолела ў апошні дзень спаборніцтваў. Больш за ўсё ўзнагарод беларусы заваявалі ў лёгкай атлетыцы – 39.Першае месца заняла зборная Расіі, якая прывезла на Гульні самы вялікі склад удзельнікаў – каля 500 чалавек. У спартсменаў з суседняй краіны 288 медалёў: 149 залатых, 89 сярэбраных і 50 бронзавых.Топ-3 замкнула каманда Узбекістана, у якой у суме 105 медалёў: 28 залатых, 25 сярэбраных і 52 бронзавыя.Усяго на II Гульнях краін СНД узнагароды атрымалі 14 з 22 зборных. Ліван, ААЭ, Пакістан, Бахрэйн, Малайзія, Кувейт, Аман, Венесуэла так і не змаглі адкрыць лік.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0b/1078447882_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_c84306108f5c8f5fa1be2e8fc5ed9486.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, навіны , спорт, у беларусі, беларусь, азербайджан
ii гульні краін снд, снд, ii гульні краін снд, навіны , спорт, у беларусі, беларусь, азербайджан
Беларусь гатова дапамагчы Азербайджану ў падрыхтоўцы наступных Гульняў краін СНД
09:40 14.08.2023 (абноўлена: 09:43 14.08.2023) Урачыстая цырымонія перадачы флага прадстаўнікам азербайджанскага боку прайшла напярэдадні на "Мінск-Арэне".
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Беларусь гатова аказаць садзейнічанне Азербайджану ў падрыхтоўцы ІІІ Гульняў краін СНД, заявіў кіраўнік беларускага Мінспорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Нагадаем, цырымонія перадачы флага СНД азербайджанскаму боку прайшла напярэдадні на "Мінск-Арэне". Намеснік беларускага прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ўручыў флаг Садружнасці віцэ-прэм’еру Азербайджана Шахіну Мустафаеву на цырымоніі закрыцця ІІ Гульняў краін СНД у Беларусі.
Наступныя Гульні краін СНД пройдуць у Азербайджане ў 2025 годзе.
"Мы вельмі цесна з імі маем зносіны. Мы гатовы аказаць ім садзейнічанне. Мы ўжо прагаварылі, што ў Азербайджане гэты фармат павінен быць больш пашыраным", - адзначыў Кавальчук у эфіры тэлеканала АНТ.
У сувязі з тым, што спаборніцтвы набіраюць папулярнасць, можна вызначыць шэраг відаў спорту, якія на пастаяннай аснове будуць у гэтых спаборніцтвах, як у Алімпіядзе, мяркуе міністр.
II Гульні краін СНД прайшлі ў 10 гарадах Беларусі з 4 па 13 жніўня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 2,5 тысячы спартсменаў з 22 краін. Атлеты змагаліся за медалі ў 20 відах.
У скарбонцы беларускай каманды, якая па агульным заліку заняла другое месца, 236 медалёў: 48 залатых, 78 сярэбраных і 110 бронзавых. Адзнаку ў 200 медалёў зборная пераадолела ў апошні дзень спаборніцтваў. Больш за ўсё ўзнагарод беларусы заваявалі ў лёгкай атлетыцы – 39.
Першае месца заняла зборная Расіі, якая прывезла на Гульні самы вялікі склад удзельнікаў – каля 500 чалавек. У спартсменаў з суседняй краіны 288 медалёў: 149 залатых, 89 сярэбраных і 50 бронзавых.
Топ-3 замкнула каманда Узбекістана, у якой у суме 105 медалёў: 28 залатых, 25 сярэбраных і 52 бронзавыя.
Усяго на II Гульнях краін СНД узнагароды атрымалі 14 з 22 зборных. Ліван, ААЭ, Пакістан, Бахрэйн, Малайзія, Кувейт, Аман, Венесуэла так і не змаглі адкрыць лік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" НАК: у аснову фірменнага стылю II Гульняў краін СНД лягла
беларуская маляванка