https://bel.sputnik.by/20230818/ad-zhyrovcha-da-mnska-usebelarusk-khresny-khod-proydze-18-26-zhnnya-1078629755.html
Ад Жыровічаў да Мінска: Усебеларускі Хрэсны ход пройдзе 18-26 жніўня
Ад Жыровічаў да Мінска: Усебеларускі Хрэсны ход пройдзе 18-26 жніўня
Sputnik Беларусь
Пілігрымы падчас хрэснага ходу пройдуць 250 кіламетраў праз чатыры епархіі і наведаюць амаль 20 храмаў. 18.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-18T10:28+0300
2023-08-18T10:28+0300
2023-08-18T10:30+0300
рэлігія
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
хрэсны ход
жыровічы
мінск
еўфрасіння полацкая
бпц
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057177894_0:499:2730:2035_1920x0_80_0_0_96ed8bc5da3f772ba19807aebb0def5d.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 850-годдзя з дня прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пройдзе 18 па 26 жніўня. Яго правядзенне благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх Беларусі.Як паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце, пілігрымы і духавенства стартуюць раніцай са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Туды ўжо даставілі каўчэг з часцінкай мошчаў Георгія Перамаганосца.Там таксама паведамілі, што па ўсім шляху руху Хрэсны ход будуць суправаджаць святыні: спісак цудатворнага абраза Божай Маці "Мінская" і копія цудатворнага абраза Божай Маці "Жыровіцкая".Плануецца, што ўдзельнікі Хрэснага ходу пройдуць праз чатыры епархіі, а таксама 18 храмаў, усяго за дзевяць дзён яны плануюць прайсці 250 кіламетраў.Плануецца, што за суткі паломнікі будуць праходзіць па 26-39 кіламетраў.Арганізатары параілі вернікам, якія прымуць удзел у Хрэсным ходзе або будуць далучацца да пілігрымаў па дарозе, мець з сабой усё неабходнае, каб начаваць у палатках і пад адкрытым небам. Трэба захапіць з сабой кружку, міску, лыжку, плашч-накідку, лёгкую коўдру. А з прадуктаў – арэхі, сухафрукты, сухое галетнае пячэнне, сухары, хлеб.Хрэсны ход у БеларусіГэта не першы раз, калі ў краіне праводзіцца Усебеларускі Хрэсны ход. Напрыклад, такога маштабу Хрэсны ход БПЦ праводзіла ў 2019 годзе, ён быў прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да 180-годдзя Полацкага Сабору.Тады пілігрымы прайшлі больш за 600 кіламетраў па ўсёй Беларусі.Першы Усебеларускі хрэсны ход быў арганізаваны ў 2011 годзе і доўжыўся амаль тры месяцы, яго працягласць склала 1380 кіламетраў. На розных адрэзках склад удзельнікаў мяняўся ад 10 да 200 чалавек, а чатыры паломнікі прайшлі ўвесь шлях.У праваслаўнай традыцыі Хрэсны ход – гэта ўрачыстае царкоўнае шэсце, у пачатку калоны заўсёды нясуць вялікі крыж, вернікі і свяшчэннікі таксама нясуць абразы і харугвы.Хрэсны ход вакол храма звычайна здзяйсняецца падчас вялікіх царкоўных свят, аднак раней яго ладзілі падчас бедстваў і войнаў. У XX стагоддзі з’явіліся некананічныя віды хрэснага ходу, калі свяшчэннікі з абразом, часцей цудатворным, абляталі на самалёце пэўныя тэрыторыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
жыровічы
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057177894_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_6dae635574d0c2df8d8352399c0b32e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , хрэсны ход, жыровічы, мінск, еўфрасіння полацкая, бпц, мітрапаліт веніямін
рэлігія, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , хрэсны ход, жыровічы, мінск, еўфрасіння полацкая, бпц, мітрапаліт веніямін
Ад Жыровічаў да Мінска: Усебеларускі Хрэсны ход пройдзе 18-26 жніўня
10:28 18.08.2023 (абноўлена: 10:30 18.08.2023) Пілігрымы падчас хрэснага ходу пройдуць 250 кіламетраў праз чатыры епархіі і наведаюць амаль 20 храмаў.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 850-годдзя з дня прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пройдзе 18 па 26 жніўня. Яго правядзенне благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх Беларусі.
Як паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце, пілігрымы і духавенства стартуюць раніцай са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Туды ўжо даставілі каўчэг з часцінкай мошчаў Георгія Перамаганосца.
"18 па 26 жніўня каўчэг з мошчамі будуць несці ўдзельнікі Хрэснага ходу "Жыровічы-Мінск". Потым яго даставяць у епархіі Мінскай і Віцебскай абласцей", - паведамілі ў экзархаце.
Там таксама паведамілі, што па ўсім шляху руху Хрэсны ход будуць суправаджаць святыні: спісак цудатворнага абраза Божай Маці "Мінская" і копія цудатворнага абраза Божай Маці "Жыровіцкая".
Плануецца, што ўдзельнікі Хрэснага ходу пройдуць праз чатыры епархіі, а таксама 18 храмаў, усяго за дзевяць дзён яны плануюць прайсці 250 кіламетраў.
Плануецца, што за суткі паломнікі будуць праходзіць па 26-39 кіламетраў.
Арганізатары параілі вернікам, якія прымуць удзел у Хрэсным ходзе або будуць далучацца да пілігрымаў па дарозе, мець з сабой усё неабходнае, каб начаваць у палатках і пад адкрытым небам. Трэба захапіць з сабой кружку, міску, лыжку, плашч-накідку, лёгкую коўдру. А з прадуктаў – арэхі, сухафрукты, сухое галетнае пячэнне, сухары, хлеб.
Гэта не першы раз, калі ў краіне праводзіцца Усебеларускі Хрэсны ход. Напрыклад, такога маштабу Хрэсны ход БПЦ праводзіла ў 2019 годзе, ён быў прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да 180-годдзя Полацкага Сабору.
Тады пілігрымы прайшлі больш за 600 кіламетраў па ўсёй Беларусі.
Першы Усебеларускі хрэсны ход быў арганізаваны ў 2011 годзе і доўжыўся амаль тры месяцы, яго працягласць склала 1380 кіламетраў. На розных адрэзках склад удзельнікаў мяняўся ад 10 да 200 чалавек, а чатыры паломнікі прайшлі ўвесь шлях.
У праваслаўнай традыцыі Хрэсны ход – гэта ўрачыстае царкоўнае шэсце, у пачатку калоны заўсёды нясуць вялікі крыж, вернікі і свяшчэннікі таксама нясуць абразы і харугвы.
Хрэсны ход вакол храма звычайна здзяйсняецца падчас вялікіх царкоўных свят, аднак раней яго ладзілі падчас бедстваў і войнаў. У XX стагоддзі з’явіліся некананічныя віды хрэснага ходу, калі свяшчэннікі з абразом, часцей цудатворным, абляталі на самалёце пэўныя тэрыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Успенскі пост пачаўся ў праваслаўных 14 жніўня