https://bel.sputnik.by/20230818/lukashenka-buduchaya-ukrana-ne-budze-skakats-pad-dudku-amerykantsa-1078629060.html
Лукашэнка: будучая Украіна не будзе скакаць пад дудку амерыканцаў
Лукашэнка: будучая Украіна не будзе скакаць пад дудку амерыканцаў
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар падкрэсліў, што працяг канфлікту ва Украіне выгадны толькі ЗША, а на Захадзе – усё больш людзей выказваюцца супраць. 18.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-18T10:11+0300
2023-08-18T10:11+0300
2023-08-18T10:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
беларусь
аляксандр лукашэнка
уладзімір зяленскі
зша
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055874308_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_8754c3997e83601d34a83715afd692e3.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучае кіраўніцтва Украіны будзе больш разумным, чым цяперашняе, і Украіна не будзе танцаваць пад дудку амерыканцаў."Украіна ніколі не будзе так агрэсіўна сябе паводзіць у дачыненні да Расіі пасля заканчэння гэтай вайны, як гэта было да вайны. Украіна будзе іншая", - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанка, адзначыўшы, што мэты спецаперацыі на сённяшні дзень ужо выкананы.Ён упэўнены, што ва ўладзе ва Украіне ў выніку апынуцца "людзі больш асцярожныя, разумныя, хітрыя", якія будуць усведамляць, што суседзі – ад Бога, і з імі трэба выбудоўваць адносіны."Украіна – гэта не Зяленскі"Пры гэтым ён адзначыў, што ЗША падсілкоўваюць ганарыстасць цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, і ім гэта трэба для таго, каб зацягваць канфлікт."Чым далей будзе ісці вайна, тым (для амерыканцаў - Sputnik) лепш. Вайна – гэта дорага, і яны гэтым хочуць аслабіць Расію. Ім трэба гэта. Але Украіне гэта не трэба... Украіна – гэта не Зяленскі", - падкрэсліў беларускі лідар.Лукашэнка лічыць, што ўкраінскі народ сёння адурманены прапагандай, аднак вельмі многія ўжо пачынаюць даваць ацэнку Зяленскаму.Паводле слоў прэзідэнта, Зяленскі "ідзе" да ўключэння Заходняй Украіны ў склад Польшчы, аднак самі ўкраінцы не дазволяць гэтаму адбыцца.Ён прызнаўся, што шчыра любіць Украіну і яе народ."З любоўю заўсёды ставіўся да Украіны. І да гэтага часу дакладна так стаўлюся. Як бы з мяне там не ляпілі не Бацьку, а нейкую сволач. Пройдзе час, людзі ва ўсім разбяруцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Беларускі лідар таксама выказаў упэўненасць у тым, што Украіна абавязкова адновіцца, але трэба зрабіць першы крок, "а першы крок – гэта мір".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
украіна
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055874308_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_a52d3b659ed2159aeb839a3d074fa0f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, украіна, беларусь, аляксандр лукашэнка, уладзімір зяленскі, зша, палітыка, бяспека, навіны
спецаперацыя, украіна, беларусь, аляксандр лукашэнка, уладзімір зяленскі, зша, палітыка, бяспека, навіны
Лукашэнка: будучая Украіна не будзе скакаць пад дудку амерыканцаў
Беларускі лідар падкрэсліў, што працяг канфлікту ва Украіне выгадны толькі ЗША, а на Захадзе – усё больш людзей выказваюцца супраць.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучае кіраўніцтва Украіны будзе больш разумным, чым цяперашняе, і Украіна не будзе танцаваць пад дудку амерыканцаў.
"Украіна ніколі не будзе так агрэсіўна сябе паводзіць у дачыненні да Расіі пасля заканчэння гэтай вайны, як гэта было да вайны. Украіна будзе іншая", - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанка, адзначыўшы, што мэты спецаперацыі на сённяшні дзень ужо выкананы.
Ён упэўнены, што ва ўладзе ва Украіне ў выніку апынуцца "людзі больш асцярожныя, разумныя, хітрыя", якія будуць усведамляць, што суседзі – ад Бога, і з імі трэба выбудоўваць адносіны.
"І пад дудку танцаваць амерыканцаў будучая Украіна не будзе. Я так разумею. Абсалютна перакананы, што так думае і Пуцін", - дадаў Лукашэнка.
"Украіна – гэта не Зяленскі"
Пры гэтым ён адзначыў, што ЗША падсілкоўваюць ганарыстасць цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, і ім гэта трэба для таго, каб зацягваць канфлікт.
"Чым далей будзе ісці вайна, тым (для амерыканцаў - Sputnik) лепш. Вайна – гэта дорага, і яны гэтым хочуць аслабіць Расію. Ім трэба гэта. Але Украіне гэта не трэба... Украіна – гэта не Зяленскі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка лічыць, што ўкраінскі народ сёння адурманены прапагандай, аднак вельмі многія ўжо пачынаюць даваць ацэнку Зяленскаму.
Паводле слоў прэзідэнта, Зяленскі "ідзе" да ўключэння Заходняй Украіны ў склад Польшчы, аднак самі ўкраінцы не дазволяць гэтаму адбыцца.
Ён прызнаўся, што шчыра любіць Украіну і яе народ.
"З любоўю заўсёды ставіўся да Украіны. І да гэтага часу дакладна так стаўлюся. Як бы з мяне там не ляпілі не Бацьку, а нейкую сволач. Пройдзе час, людзі ва ўсім разбяруцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар таксама выказаў упэўненасць у тым, што Украіна абавязкова адновіцца, але трэба зрабіць першы крок, "а першы крок – гэта мір".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"