https://bel.sputnik.by/20230818/lukashenka-zapatrabava-vyrashyts-pytanne-z-peraponenastsyu-shkol-1078641713.html
Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з перапоўненасцю школ
Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з перапоўненасцю школ
Sputnik Беларусь
Жыхары некаторых мікрараёнаў у гэтым годзе сутыкнуліся з праблемай падаць дакументы дзяцей на залічэнне ў першы клас. 18.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-18T12:55+0300
2023-08-18T12:55+0300
2023-08-18T12:55+0300
школа
будаўніцтва
адукацыя
грамадства
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/12/1078640329_0:309:3071:2036_1920x0_80_0_0_fd80bc6986cdafd78acd50569bbbc522.jpg
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Сітуацыю з загружанасцю школ неабходна збалансаваць, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі адукацыйнай галіны.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што запаўненне школ у Мінску нераўнамернае: у новых мікрараёнах установы перапоўнены, у цэнтры горада наадварот – не загружаны.Паводле яго слоў, сітуацыю неабходна збалансаваць і ўзважана падыходзіць да пытання аб будаўніцтве школ, улічваючы наяўнасць свабодных месцаў у іншых установах.Прэзідэнт падкрэсліў, што лепш гэтыя грошы, запланаваныя на ўзвядзенне новых адукацыйных аб’ектаў, пераносіць у зарплаты настаўнікаў.Чэргі ў першы класУ чэрвені каля некаторых школ краіны сабраліся доўгія чэргі. Справа традыцыйная: бацькі падавалі дакументы дзяцей у першы клас.Аднак, да прыкладу, у сталічнай Новай Баравой мясцовым жыхарам і не толькі прыйшлося літаральна двое сутак начаваць каля школы, каб уладкаваць сваё дзіця ў адзіную ў мікрараёне агульнаадукацыйную ўстанову.З-за загружанасці школы набор у першыя класы абмежавалі да 150 чалавек. У выніку падаць дакументы змаглі не ўсе жадаючыя.Прадстаўнікі сталічнага і абласнога камітэтаў адукацыі раней тлумачылі: усе тыя дашкольнікі, якія не маюць магчымасці ў крокавай даступнасці трапіць ва ўстановы непасрэдна побач з месцам жыхарства, забяспечваюцца месцамі ў іншых школах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/12/1078640329_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_eb7e5fb5db9a8a4cb449fd3cf5cd1f74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, будаўніцтва, адукацыя, грамадства, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, навіны
школа, будаўніцтва, адукацыя, грамадства, аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з перапоўненасцю школ
Жыхары некаторых мікрараёнаў у гэтым годзе сутыкнуліся з праблемай падаць дакументы дзяцей на залічэнне ў першы клас.
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Сітуацыю з загружанасцю школ неабходна збалансаваць, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі адукацыйнай галіны.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што запаўненне школ у Мінску нераўнамернае: у новых мікрараёнах установы перапоўнены, у цэнтры горада наадварот – не загружаны.
"Калі мы падвозім з Мінскага раёна ў Мінск дзяцей, трэба зыходзіць з таго, не дзе ў нас бліжэй школа, а дзе яны недазагружаны", - адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сітуацыю неабходна збалансаваць і ўзважана падыходзіць да пытання аб будаўніцтве школ, улічваючы наяўнасць свабодных месцаў у іншых установах.
Прэзідэнт падкрэсліў, што лепш гэтыя грошы, запланаваныя на ўзвядзенне новых адукацыйных аб’ектаў, пераносіць у зарплаты настаўнікаў.
У чэрвені каля некаторых школ краіны сабраліся доўгія чэргі. Справа традыцыйная: бацькі падавалі дакументы дзяцей у першы клас.
Аднак, да прыкладу, у сталічнай Новай Баравой мясцовым жыхарам і не толькі прыйшлося літаральна двое сутак начаваць каля школы, каб уладкаваць сваё дзіця ў адзіную ў мікрараёне агульнаадукацыйную ўстанову.
З-за загружанасці школы набор у першыя класы абмежавалі да 150 чалавек. У выніку падаць дакументы змаглі не ўсе жадаючыя.
Прадстаўнікі сталічнага і абласнога камітэтаў адукацыі раней тлумачылі: усе тыя дашкольнікі, якія не маюць магчымасці ў крокавай даступнасці трапіць ва ўстановы непасрэдна побач з месцам жыхарства, забяспечваюцца месцамі ў іншых школах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"