Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Хопіць проста рамантаваць: Пархомчык аб планах асвоіць выпуск самалётаў

© Sputnik / Пресс-служба ГК "Ростех" / Перайсці ў медыябанкВытворчасць самалётаў
Вытворчасць самалётаў - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2023
Падпісацца
Для рэалізацыі гэтага праекта спатрэбіцца ўдзел двух беларускіх авіярамонтных заводаў, а таксама будаўніцтва дадатковых вытворчых магутнасцей.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Беларусь збіраецца разам з расійскімі партнёрамі наладзіць на тэрыторыі рэспублікі выпуск лёгкіх самалётаў, заявіў намеснік беларускага прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык.
Паводле яго слоў, у краіне плануецца вырабляць лёгкі дванаццацімясцовы самалёт ЛМС-401. Каб набыць усе неабходныя для гэтага кампетэнцыі, Беларусь падпісала ўжо пагадненне з партнёрамі з Расіі.
"Важна, што мы цяпер працуем на этапе вопытна-канструктарскіх работ. Гэта значыць, нашы канструктары будуць распрацоўваць, а таму будзем вырабляць", - сказаў віцэ-прэм'ер у эфіры тэлеканала АНТ.
Пархомчык растлумачыў, што для рэалізацыі гэтага праекта спатрэбіцца ўдзел 407-га і 558-га авіярамонтных заводаў Беларусі, а таксама будаўніцтва дадатковых вытворчых магутнасцей, у прыватнасці, па механічнай апрацоўцы. Ён падкрэсліў, што часу на гэта ўсё не так ужо і многа, таму ўсё трэба зрабіць максімальна аператыўна.
"Гэта новы вектар у развіцці: хопіць рамантаваць, час ужо лятаць на сваіх самалётах", - сказаў Пархомчык.
Намеснік прэм’ер-міністра таксама паведаміў, што беларускія прампрадпрыемствы ўжо цесна супрацоўнічаюць па гэтым пытанні з расійскімі вытворцамі лятальных апаратаў і самалётаў.
"Мы бяром на сябе абавязацельства апрацоўкі, пастаўкі пэўных камплектуючых, дэталей на канвееры Расіі", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Прапрацоўка новых праектаў

Пархомчык таксама паведаміў, што беларускі бок узгадняе з Расіяй яшчэ 12 імпартазамяшчальных праектаў у сферы прамысловасці. Па словах віцэ-прэм’ера, гэтыя праекты таксама могуць быць прафінансаваны за кошт сродкаў расійскага крэдыту.
Ён нагадаў, што зараз у рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца 17 інвестыцыйных праектаў на 127 мільярдаў расійскіх рублёў.
"Гэта тыя праекты, якія ўзгоднены, прыняты беларускім і расійскім бокам. Дадаткова на ўзгадненні знаходзяцца яшчэ 12 праектаў на суму 37 мільярдаў рублёў", - сказаў Пархомчык.
Разгледзець новыя праекты плануецца найбліжэйшым часам.
Нагадаем, што ў мінулым годзе ўрады Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб выдзяленні беларускаму боку 105 мільярдаў расійскіх рублёў на імпартазамяшчальныя праекты.
Першапачаткова для фінансавання былі вызначаны 12 імпартазамяшчальных кааперацыйных праектаў, якія будуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Беларусі ў рамках гэтага дакумента. Але затым колькасць такіх праектаў узрасла, а беларускі Мінпрам заняўся іх прапрацоўкай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі эканомікі Расіі – Лукашэнка
Беларусь і Расія запусцяць сумесную праграму па выпуску станкоў
Беларуска-расійская рыбалоўная флатылія можа быць створана ў Крыме
Стужка навiн
0