https://bel.sputnik.by/20230822/lchba-dlya-galasavannya--byaspeka-karpenka-raskaza-ab-navatsyyakh-vybara-1078749201.html
"Лічба" для галасавання і бяспека: Карпенка расказаў аб навацыях выбараў
"Лічба" для галасавання і бяспека: Карпенка расказаў аб навацыях выбараў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі таксама адзначыў важнасць такога аспекта як электаральны суверэнітэт. 22.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-22T16:32+0300
2023-08-22T16:32+0300
2024-02-05T09:42+0300
ігар карпенка
выбары
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
цвк рэспублікі беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024
парламенцкія выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078744399_185:111:1280:727_1920x0_80_0_0_311f6a26737db6177b8b74430903d3bd.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Канцэпцыя электроннага галасавання на выбарах ужо практычна гатова, але падчас найбліжэйшых электаральных кампаній выбаршчыкі будуць галасаваць у традыцыйным фармаце, паведаміў журналістам у аўторак старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, перад пачаткам якога старшыня ЦВК адказаў на пытанні журналістаў.Паводле яго слоў, пры распрацоўцы гэтай канцэпцыі вывучаўся вопыт шэрага замежных краін. Кіраўнік ЦВК адзначыў, што яна будзе "своеасаблівай дарожнай картай", па якой будзе вызначана, якія лічбавыя навацыі з’явяцца ў беларускім выбарчым працэсе."Кампанія 2024 года і прэзідэнцкая кампанія 2025 года будуць пакуль што праходзіць традыцыйна", - сказаў ён.Электаральны суверэнітэт і бяспекаКіраўнік ЦВК Беларусі таксама адказаў на пытанне аб тым, як у Беларусі будуць абараняць выбарчы працэс ад уплыву звонку.Па словах Карпенкі, гэты тэрмін упершыню быў уключаны ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. У першую чаргу размова ідзе аб тым, каб стварыць "пэўны заслон – фінансавы, інфармацыйны, тэхнічны – любому знешняму ўздзеянню на выбарчую сістэму краіны".У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў выбарчым заканадаўстве Беларусі прыняты нормы, якія забараняюць фінансаваць з-за мяжы асоб, якія будуць удзельнічаць як у парламенцкіх, так і ў прэзідэнцкіх выбарах.Структуры, якія фінансуюцца з-за мяжы, не могуць ствараць фонды кандыдатаў у час электаральных кампаній, падкрэсліў ён.Карпенка таксама адзначыў, што з улікам папярэдніх выбарчых кампаній, калі былі заўважаны факты булінга і націску на членаў выбарчых камісіі, прыняты пэўныя меры бяспекі.Паводле яго слоў, у адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам аб персанальных даных, на бліжэйшых выбарах Цэнтрвыбаркам не будзе ствараць "глабальных спіскаў" членаў выбарчых камісій.План падрыхтоўкі да выбараўКіраўнік ЦВК паведаміў, што пачалася ўжо актыўная фаза падрыхтоўкі да бліжэйшых выбараў. Да 1 кастрычніка ЦВК сфарміруе выбарчыя акругі для парламенцкіх выбараў, іх будзе, як заўсёды, 110.А да 1 лістапада будуць сфарміраваны акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Да 23 лістапада кіраўнік дзяржавы падпіша ўказ, якім будзе прызначаны Адзіны дзень галасавання. Хаця дата яго ўжо агучвалася – 25 лютага 2024 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078744399_152:0:1129:733_1920x0_80_0_0_a72f2e8bb1836324b22dce56fda62c29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар карпенка, выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары
ігар карпенка, выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары
"Лічба" для галасавання і бяспека: Карпенка расказаў аб навацыях выбараў
16:32 22.08.2023 (абноўлена: 09:42 05.02.2024) Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі таксама адзначыў важнасць такога аспекта як электаральны суверэнітэт.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Канцэпцыя электроннага галасавання на выбарах ужо практычна гатова, але падчас найбліжэйшых электаральных кампаній выбаршчыкі будуць галасаваць у традыцыйным фармаце, паведаміў журналістам у аўторак старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.
Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, перад пачаткам якога старшыня ЦВК адказаў на пытанні журналістаў.
"Канцэпцыя (электроннага галасавання - Sputnik) практычна распрацавана, цяпер міжведамасная рабочая група мае намер яе яшчэ раз разгледзець і вынесці на абмеркаванне", - паведаміў журналістам Карпенка.
Паводле яго слоў, пры распрацоўцы гэтай канцэпцыі вывучаўся вопыт шэрага замежных краін. Кіраўнік ЦВК адзначыў, што яна будзе "своеасаблівай дарожнай картай", па якой будзе вызначана, якія лічбавыя навацыі з’явяцца ў беларускім выбарчым працэсе.
"Кампанія 2024 года і прэзідэнцкая кампанія 2025 года будуць пакуль што праходзіць традыцыйна", - сказаў ён.
Электаральны суверэнітэт і бяспека
Кіраўнік ЦВК Беларусі таксама адказаў на пытанне аб тым, як у Беларусі будуць абараняць выбарчы працэс ад уплыву звонку.
"Вельмі важны аспект выбарчай сістэмы – так званы электаральны суверэнітэт", - адзначыў ён.
Па словах Карпенкі, гэты тэрмін упершыню быў уключаны ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. У першую чаргу размова ідзе аб тым, каб стварыць "пэўны заслон – фінансавы, інфармацыйны, тэхнічны – любому знешняму ўздзеянню на выбарчую сістэму краіны".
У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў выбарчым заканадаўстве Беларусі прыняты нормы, якія забараняюць фінансаваць з-за мяжы асоб, якія будуць удзельнічаць як у парламенцкіх, так і ў прэзідэнцкіх выбарах.
Структуры, якія фінансуюцца з-за мяжы, не могуць ствараць фонды кандыдатаў у час электаральных кампаній, падкрэсліў ён.
Карпенка таксама адзначыў, што з улікам папярэдніх выбарчых кампаній, калі былі заўважаны факты булінга і націску на членаў выбарчых камісіі, прыняты пэўныя меры бяспекі.
Паводле яго слоў, у адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам аб персанальных даных, на бліжэйшых выбарах Цэнтрвыбаркам не будзе ствараць "глабальных спіскаў" членаў выбарчых камісій.
План падрыхтоўкі да выбараў
Кіраўнік ЦВК паведаміў, што пачалася ўжо актыўная фаза падрыхтоўкі да бліжэйшых выбараў. Да 1 кастрычніка ЦВК сфарміруе выбарчыя акругі для парламенцкіх выбараў, іх будзе, як заўсёды, 110.
А да 1 лістапада будуць сфарміраваны акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Да 23 лістапада кіраўнік дзяржавы падпіша ўказ, якім будзе прызначаны Адзіны дзень галасавання. Хаця дата яго ўжо агучвалася – 25 лютага 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"