https://bel.sputnik.by/20230822/putsn-rf-uvayshla--pyatsrku-naybuyneyshykh-ekanomk-svetu-abagnashy-frg-1078755954.html
Пуцін: РФ увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету, абагнаўшы ФРГ
Пуцін: РФ увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету, абагнаўшы ФРГ
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар адзначыў, што гэта адбылося насуперак песімістычным прагнозам шэрага экспертаў, некаторыя з якіх на Захадзе да гэтага часу прытрымліваюцца... 22.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-22T19:19+0300
2023-08-22T19:19+0300
2023-08-22T19:19+0300
уладзімір пуцін
расія
эканоміка
у свеце
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069759289_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_58340d31fe60a7d3e7f631fbc69bf84e.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Расія ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету па выніках мінулага года, абагнаўшы ФРГ па парытэце пакупніцкай здольнасці, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на Савеце па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах у аўторак.Ён адзначыў, што гэта адбылося на фоне песімістычных прагнозаў ад шэрага экспертаў, перш за ўсё на Захадзе, частка з якіх да гэтага часу прытрымліваецца свайго меркавання.Па даных Сусветнага банка, працягнуў ён, РФ "выйшла наперад, абагнала Федэратыўную Рэспубліку Германію па парытэце пакупной здольнасці, па аб’ёме эканомікі".І гэта адзін з найважнейшых паказчыкаў, падкрэсліў Пуцін.Рост ВУПКіраўнік расійскай дзяржавы таксама заявіў, што ў Расіі ўстойлівыя тэмпы росту эканомікі. Так, за другі квартал ВУП вырас на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.Прычым больш высокімі тэмпамі, удакладніў ён, растуць галіны, якія не звязаны са здабычай прыродных рэсурсаў, у тым ліку нафты і газу.Ён таксама заявіў, што бюджэт РФ будзе зведзены з прафіцытам за ліпень-верасень, а па выніках года перавышэнне выдаткаў над даходамі складзе запланаваныя 2% ВУП.Інфляцыйныя рызыкіАдзначыўшы, што ў РФ растуць інфляцыйныя рызыкі, Пуцін падкрэсліў першачарговасць задачы па стрымліванні росту цэн.У сувязі з гэтым ён звярнуўся да ўрада і Цэнтрабанка з просьбай "трымаць сітуацыю на пастаянным кантролі і адпаведным чынам выбудоўваць эканамічную палітыку".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069759289_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_1ed13218554a844ae6c0f21ee42f73d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, эканоміка, у свеце, палітыка, навіны
уладзімір пуцін, расія, эканоміка, у свеце, палітыка, навіны
Пуцін: РФ увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету, абагнаўшы ФРГ
Расійскі лідар адзначыў, што гэта адбылося насуперак песімістычным прагнозам шэрага экспертаў, некаторыя з якіх на Захадзе да гэтага часу прытрымліваюцца свайго пункту гледжання.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Расія ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету па выніках мінулага года, абагнаўшы ФРГ па парытэце пакупніцкай здольнасці, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на Савеце па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах у аўторак.
Ён адзначыў, што гэта адбылося на фоне песімістычных прагнозаў ад шэрага экспертаў, перш за ўсё на Захадзе, частка з якіх да гэтага часу прытрымліваецца свайго меркавання.
"Нягледзячы на ўсе гэтыя прагнозы (Расія - Sputnik) увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету", - сказаў Пуцін.
Па даных Сусветнага банка, працягнуў ён, РФ "выйшла наперад, абагнала Федэратыўную Рэспубліку Германію па парытэце пакупной здольнасці, па аб’ёме эканомікі".
І гэта адзін з найважнейшых паказчыкаў, падкрэсліў Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама заявіў, што ў Расіі ўстойлівыя тэмпы росту эканомікі. Так, за другі квартал ВУП вырас на 4,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Прычым больш высокімі тэмпамі, удакладніў ён, растуць галіны, якія не звязаны са здабычай прыродных рэсурсаў, у тым ліку нафты і газу.
"Калі ў цэлым прамысловая вытворчасць у тым квартале вырасла на 6,3%, то апрацоўчая вытворчасць вырасла на 11,3%", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама заявіў, што бюджэт РФ будзе зведзены з прафіцытам за ліпень-верасень, а па выніках года перавышэнне выдаткаў над даходамі складзе запланаваныя 2% ВУП.
Адзначыўшы, што ў РФ растуць інфляцыйныя рызыкі, Пуцін падкрэсліў першачарговасць задачы па стрымліванні росту цэн.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да ўрада і Цэнтрабанка з просьбай "трымаць сітуацыю на пастаянным кантролі і адпаведным чынам выбудоўваць эканамічную палітыку".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін: Беларусь
першы гандлёвы партнёр РФ у СНД і чацвёрты ў свеце