https://bel.sputnik.by/20230822/vopytnuyu-seryyu-supratsvrusnay-vaktsyny-vypustsl--belarus--lukashenka-1078737316.html
Вопытную серыю супрацьвіруснай вакцыны выпусцілі ў Беларусі – Лукашэнка
Вопытную серыю супрацьвіруснай вакцыны выпусцілі ў Беларусі – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Айчыннае прадпрыемства асвоіла выпуск новага прэпарату і цяпер фармацэўтычную вытворчасць неабходна пашыраць. 22.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-22T12:38+0300
2023-08-22T12:38+0300
2023-08-22T12:41+0300
аляксандр лукашэнка
вакцына
віцебская вобласць
здароўе
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059042821_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_dbf35bcb4a5c5c8e542dbefbc86ec091.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. У Беларусі ёсць новы перспектыўны напрамак у фармацэўтыцы па выпуску проціпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай развіццю Віцебскай вобласці.Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта па стварэнні беларускай супрацьвіруснай вакцыны – адна з самых галоўных. Яна павінна выпускацца на базе прадпрыемства "БелВітуніфарм".Беларускі лідар нагадаў, што старшыня Віцебскага аблвыканкама з’яўляецца спецыялістам у гэтай сферы і раней гаварыў аб тым, што падключыцца да рэалізацыі праекта.Пры гэтым ён канстатаваў, што ў Віцебскай вобласці асвоілі тэхналогіі па выпуску вакцын для жывёл і гэтыя кампетэнцыі можна прымяняць і пры распрацоўцы прэпаратаў ужо для чалавека."Напрацаваныя тут тэхналогіі мы зможам у далейшым шырока выкарыстоўваць для вытворчасці іншых вакцын і лекавых сродкаў", - лічыць кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка звярнуў увагу, што "пакуль што вакцынуем па сутнасці чужым прадуктам. Дарэчы, публічна папярэджваю Міністэрства аховы здароўя, што мы вельмі жорстка разбярэмся з сістэмнымі выпадкамі прыпісак і безгаспадарлівасці падчас вакцынацыі насельніцтва, выяўленымі КДК".Пасля чаго прапанаваў падумаць аб пашырэнні лінейкі выпускаемай прадукцыі, каб на прадпрыемстве не абмяжоўваліся адной вакцынай."Як мяне інфармуюць, ёсць перспектыўная прапанова аб выпуску супрацьпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві. Вельмі важны напрамак", - упэўнены беларускі лідар.Раней беларускія ўлады анансавалі, што на прадпрыемстве "БелВітуніфарм" будзе выпускацца беларуская вакцына ад каронавіруса. Першы вопытна-прамысловы ўзор айчыннага прэпарату павінны былі атрымаць у красавіку бягучага года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
віцебская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059042821_0:0:1054:790_1920x0_80_0_0_52fee9080b736754ce114a02af45b171.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, вакцына, віцебская вобласць, здароўе, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, вакцына, віцебская вобласць, здароўе, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Вопытную серыю супрацьвіруснай вакцыны выпусцілі ў Беларусі – Лукашэнка
12:38 22.08.2023 (абноўлена: 12:41 22.08.2023) Айчыннае прадпрыемства асвоіла выпуск новага прэпарату і цяпер фармацэўтычную вытворчасць неабходна пашыраць.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. У Беларусі ёсць новы перспектыўны напрамак у фармацэўтыцы па выпуску проціпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай развіццю Віцебскай вобласці.
Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта па стварэнні беларускай супрацьвіруснай вакцыны – адна з самых галоўных. Яна павінна выпускацца на базе прадпрыемства "БелВітуніфарм".
Беларускі лідар нагадаў, што старшыня Віцебскага аблвыканкама з’яўляецца спецыялістам у гэтай сферы і раней гаварыў аб тым, што падключыцца да рэалізацыі праекта.
"На фінансаванне праекта грошы былі прадугледжаны ў бюджэце і інавацыйным фондзе. Па плане будаўніцтва завода павінна завяршыцца ў гэтым годзе. Як мне дакладваюць, першы этап прайшоў, вопытная серыя вакцыны выпушчана", - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Пры гэтым ён канстатаваў, што ў Віцебскай вобласці асвоілі тэхналогіі па выпуску вакцын для жывёл і гэтыя кампетэнцыі можна прымяняць і пры распрацоўцы прэпаратаў ужо для чалавека.
"Напрацаваныя тут тэхналогіі мы зможам у далейшым шырока выкарыстоўваць для вытворчасці іншых вакцын і лекавых сродкаў", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка звярнуў увагу, што "пакуль што вакцынуем па сутнасці чужым прадуктам. Дарэчы, публічна папярэджваю Міністэрства аховы здароўя, што мы вельмі жорстка разбярэмся з сістэмнымі выпадкамі прыпісак і безгаспадарлівасці падчас вакцынацыі насельніцтва, выяўленымі КДК".
Пасля чаго прапанаваў падумаць аб пашырэнні лінейкі выпускаемай прадукцыі, каб на прадпрыемстве не абмяжоўваліся адной вакцынай.
"Як мяне інфармуюць, ёсць перспектыўная прапанова аб выпуску супрацьпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві. Вельмі важны напрамак", - упэўнены беларускі лідар.
Раней беларускія ўлады анансавалі, што на прадпрыемстве "БелВітуніфарм" будзе выпускацца беларуская вакцына ад каронавіруса. Першы вопытна-прамысловы ўзор айчыннага прэпарату павінны былі атрымаць у красавіку бягучага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь
атрымала ўласную вакцыну ад каронавіруса – Лукашэнка