ЗША заклікаюць амерыканцаў пакінуць Беларусь

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкБудынак пасольства ЗША ў Мінску
Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 22.08.2023
Падпісацца
Амерыканскім грамадзянам рэкамендуецца з’ехаць з Беларусі праз адкрытыя пагранпераходы на мяжы з Літвой, Латвіяй, або скарыстацца самалётам.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Дзярждэпартамент заклікаў грамадзян ЗША неадкладна пакінуць тэрыторыю Беларусі, адпаведную заяву апублікавала амерыканская дыпмісіі ў беларускай сталіцы.
Звязана гэта з закрыццём некалькіх пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Літвой.
"Грамадзяне ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі, павінны неадкладна пакінуць краіну", - гаворыцца ў тэксце.
Амерыканскім грамадзянам прапануецца з’ехаць праз адкрытыя пагранпераходы на мяжы з Літвой, Латвіяй, або самалётам.
Разам з тым пасольства ЗША "не дазваляе ўязджаць у Польшчу па сушы з Беларусі", таксама не рэкамендавана ехаць у Расію ці на тэрыторыю Украіны.
Як растлумачылі ў пасольстве, прадпісанне звязана з тым, што ўлады Беларусі нібыта працягваюць садзейнічаць "несправакаванаму нападзенню на Украіну" і "адвольна прымяняюць мясцовыя законы". Акрамя таго, на думку дыпмісіі, у Беларусі могуць узнікнуць беспарадкі і затрыманні, а пасольства мае абмежаваныя магчымасці ў аказанні дапамогі амерыканцам, якія знаходзяцца ў краіне.

Закрыццё пунктаў пропуску

Раней стала вядома, што Літва закрывае з 18 жніўня на мяжы з Беларуссю прапускныя пункты "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярячус" ("Відзы").
Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы працуюць толькі ПП "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі"), "Райгардас" ("Прывалка").
Літоўскія ўлады матывавалі закрыццё двух найменш абсталяваных пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы тым, што з тэрыторыі Беларусі пасля размяшчэння байцоў ПВК "Вагнер" нібыта зыходзіць пагроза.
У беларускім МЗС у сваю чаргу лічаць, што рашэнне літоўскага боку часова закрыць пад надуманымі падставамі пункты пропуску "Лоша" - "Шумскас" і "Відзы" - "Твярячус" прадыктавана палітычна матываваным жаданнем стварыць перашкоды для ўласных грамадзян, якія ў тым ліку рэгулярна наведваюць Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь адрэагуе на закрыццё Літвой пунктаў пропуску – МЗС
Польшча размесціць на мяжы з Беларуссю 10 тысяч салдат
Шайгу заявіў аб сцягванні буйных сіл НАТА да меж Саюзнай дзяржавы
Стужка навiн
0