https://bel.sputnik.by/20230823/besplotnk-urezasya--budynak-kompleksu-moskva-siti-1078763813.html
Беспілотнік урэзаўся ў будынак комплексу "Москва-Сити"
Беспілотнік урэзаўся ў будынак комплексу "Москва-Сити"
Sputnik Беларусь
Кіеўскі рэжым зноў распачаў спробы атакаваць расійскую сталіцу з дапамогай беспілотнікаў – усе яны былі збіты сіламі СПА. 23.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-23T09:30+0300
2023-08-23T09:30+0300
2023-08-23T09:32+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
беспілотнікі
масква
тэрарызм
навіны
бяспека
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078760870_0:81:1280:801_1920x0_80_0_0_d67fd4ef12202d5e6743cdc5a386cecb.jpg
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Расійскія сілы супрацьпаветранай абароны спынілі чарговую спробу ўкраінскіх вайскоўцаў у ноч на сераду правесці тэрарыстычную атаку трыма беспілотнікамі самалётнага тыпу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Два БПЛА былі знішчаны ў паветры над Мажайскім і Хімкінскім раёнамі Маскоўскай вобласці. Трэці беспілотнік падавілі сродкамі РЭБ. Страціўшы кіраванне, ён сутыкнуўся з будынкам комплексу "Москва-Сити", які будуецца.Пацярпелых у выніку здарэння няма. Абломкі знішчанага беспілотніка пашкодзілі прыватны дом і нежылы будынак у падмаскоўных Хімках. Па даных сталічных улад, пашкоджана таксама шкленне адной з веж "Москва-Сити", куды трапіў украінскі БПЛА, і выбіты вокны ў жылым будынку насупраць.Кіеў неаднаразова робіць спробы атак беспілотнікаў на расійскай тэрыторыі. Пад удар траплялі розныя гарады і рэгіёны Расіі. Супрацьпаветраная абарона рэгулярна знішчае ўкраінскія дроны, у тым ліку на падлёце да Масквы.Некалькі разоў дроны траплялі і ў будынак "Москва-Сити". Так, у выніку падзення БПЛА ў жніўні і ліпені быў пашкоджаны фасад комплексу.У расійскім МЗС заяўлялі аб тым, што атакі дронаў на Маскву і вобласць былі б немагчымы без дапамогі Кіеву з боку Захаду.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
масква
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078760870_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_48eec7f451733cd18b7077bd826a2727.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, беспілотнікі, масква, тэрарызм, навіны , бяспека, расія, украіна
спецаперацыя, беспілотнікі, масква, тэрарызм, навіны , бяспека, расія, украіна
Беспілотнік урэзаўся ў будынак комплексу "Москва-Сити"
09:30 23.08.2023 (абноўлена: 09:32 23.08.2023) Кіеўскі рэжым зноў распачаў спробы атакаваць расійскую сталіцу з дапамогай беспілотнікаў – усе яны былі збіты сіламі СПА.
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Расійскія сілы супрацьпаветранай абароны спынілі чарговую спробу ўкраінскіх вайскоўцаў у ноч на сераду правесці тэрарыстычную атаку трыма беспілотнікамі самалётнага тыпу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Два БПЛА былі знішчаны ў паветры над Мажайскім і Хімкінскім раёнамі Маскоўскай вобласці. Трэці беспілотнік падавілі сродкамі РЭБ. Страціўшы кіраванне, ён сутыкнуўся з будынкам комплексу "Москва-Сити", які будуецца.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Абломкі знішчанага беспілотніка пашкодзілі прыватны дом і нежылы будынак у падмаскоўных Хімках. Па даных сталічных улад, пашкоджана таксама шкленне адной з веж "Москва-Сити", куды трапіў украінскі БПЛА, і выбіты вокны ў жылым будынку насупраць.
"Гарадскія экстраныя службы аглядаюць тэрыторыю ў перыметры Сіці на прадмет наступстваў удару", - паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім Telegram-канале.
Кіеў неаднаразова робіць спробы атак беспілотнікаў на расійскай тэрыторыі. Пад удар траплялі розныя гарады і рэгіёны Расіі. Супрацьпаветраная абарона рэгулярна знішчае ўкраінскія дроны, у тым ліку на падлёце да Масквы.
Некалькі разоў дроны траплялі і ў будынак "Москва-Сити". Так, у выніку падзення БПЛА ў жніўні і ліпені быў пашкоджаны фасад комплексу.
У расійскім МЗС заяўлялі аб тым, што атакі дронаў на Маскву і вобласць былі б немагчымы без дапамогі Кіеву з боку Захаду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Су-30СМ знішчыў украінскі катэр каля газаздабыўных установак у Чорным моры
Захад
спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў