https://bel.sputnik.by/20230824/belarus-u-getym-godze-voydze--top-3-gandlvykh-partnra-ras--zalataro-1078798349.html
Беларусь у гэтым годзе ўвойдзе ў топ-3 гандлёвых партнёраў Расіі – Залатароў
Беларусь у гэтым годзе ўвойдзе ў топ-3 гандлёвых партнёраў Расіі – Залатароў
Sputnik Беларусь
Па некаторых таварных пазіцыях беларускі экспарт у Расію вырас у першым паўгоддзі гэтага года ў сотні разоў. 24.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-24T10:07+0300
2023-08-24T10:07+0300
2023-08-24T10:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
у беларусі
навіны
эканоміка
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/13/1047422603_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_1ff2e448a5612eccab11e80317bb516a.jpg
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Беларусь у гэытм годзе можа стаць трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Расіі, паведаміў гандлёвы прадстаўнік РФ у Беларусі Юрый Залатароў.Ён нагадаў, што па выніках мінулага года доля Расіі ў агульным тавараабароце Беларусі павялічылася з 50% да 60%.Беларусь заняла другі радок сярод расійскіх экспарцёраў."Упершыню па выніках 2022 года мы назіраем адмоўнае сальда для Расіі ў гандлі з Беларуссю. Цяпер у дастатковай ступені лічбы збалансаваны як па экспарце, так і па імпарце", - дадаў ён.У першым паўгоддзі гэтага года ў дзесяткі, а то і ў сотні разоў павялічыліся пастаўкі з Расіі на беларускі рынак такіх таварных пазіцый, як медзь, пуцявое абсталяванне для рамонту і тэхабслугоўвання чыгуначных пуцей, складаныя эфіры, ткацкія станкі."Беларускія партнёры таксама нарасцілі пастаўкі ў сотні разоў. Гэта волава неапрацаванае, кіслата саляная, магнезіт, турбіны на вадзяной пары, мікраскопы і гэтак далей", - праінфармаваў Залатароў.Прагноз па тавараабароцеРаней беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой паведаміў, што ў 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павінен павялічыцца на 6,5%.Па выніках студзеня-красавіка 2023 года аб’ём узаемнага гандлю Расіі і Беларусі вырас на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года і склаў больш як 1 трыльён расійскіх рублёў. Такія паказчыкі назваў расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.Нагадаем, што за ўвесь мінулы год тавараабарот паміж краінамі перавысіў 3 трлн расійскіх рублёў або 111 млрд у беларускай валюце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/13/1047422603_66:0:1133:800_1920x0_80_0_0_1438cf69787fb0abe602812c30c8467a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, у беларусі, навіны , эканоміка, гандаль
саюзная дзяржава, беларусь, расія, у беларусі, навіны , эканоміка, гандаль
Беларусь у гэтым годзе ўвойдзе ў топ-3 гандлёвых партнёраў Расіі – Залатароў
Па некаторых таварных пазіцыях беларускі экспарт у Расію вырас у першым паўгоддзі гэтага года ў сотні разоў.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Беларусь у гэытм годзе можа стаць трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Расіі, паведаміў гандлёвы прадстаўнік РФ у Беларусі Юрый Залатароў.
Ён нагадаў, што па выніках мінулага года доля Расіі ў агульным тавараабароце Беларусі павялічылася з 50% да 60%.
"Беларусь, нягледзячы на сціплыя геаграфічныя памеры і колькасць насельніцтва ў адносінах да Расіі, таксама ўваходзіць у топ-5 асноўных гандлёвых партнёраў для расійскага боку. Можна з большай доляй упэўненасці сказаць, што ў 2023 годзе Беларусь увойдзе ў топ-3 гандлёвых партнёраў Расіі. Мы для гэтага ўсё робім", - сказаў гандлёвы прадстаўнік у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Беларусь заняла другі радок сярод расійскіх экспарцёраў.
"Упершыню па выніках 2022 года мы назіраем адмоўнае сальда для Расіі ў гандлі з Беларуссю. Цяпер у дастатковай ступені лічбы збалансаваны як па экспарце, так і па імпарце", - дадаў ён.
У першым паўгоддзі гэтага года ў дзесяткі, а то і ў сотні разоў павялічыліся пастаўкі з Расіі на беларускі рынак такіх таварных пазіцый, як медзь, пуцявое абсталяванне для рамонту і тэхабслугоўвання чыгуначных пуцей, складаныя эфіры, ткацкія станкі.
"Беларускія партнёры таксама нарасцілі пастаўкі ў сотні разоў. Гэта волава неапрацаванае, кіслата саляная, магнезіт, турбіны на вадзяной пары, мікраскопы і гэтак далей", - праінфармаваў Залатароў.
Раней беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой паведаміў, што ў 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павінен павялічыцца на 6,5%.
Па выніках студзеня-красавіка 2023 года аб’ём узаемнага гандлю Расіі і Беларусі вырас на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года і склаў больш як 1 трыльён расійскіх рублёў. Такія паказчыкі назваў расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.
Нагадаем, што за ўвесь мінулы год тавараабарот паміж краінамі перавысіў 3 трлн расійскіх рублёў або 111 млрд у беларускай валюце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінск і Масква поўнасцю
выканалі 10 саюзных праграм – Мінэканомікі