Гэта быў чалавек складанага лёсу – Пуцін выказаўся пра Прыгожына

© POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2023
Падпісацца
Расійскі лідар назваў загінулага лідара ПВК "Вагнер" таленавітым бізнесменам.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што быў знаёмы з загінулым у Цвярской вобласці Яўгенам Прыгожыным даўно, і назваў яго таленавітым бізнесменам.
Раней стала вядома, што ў Цвярской вобласці ў сераду разбіўся самалёт. Расавіяцыя паведаміла, што па спісках пасажыраў на борце знаходзіўся кіраўнік ПВК "Вагнер".
"Прыгожына я ведаў даўно – з пачатку 90-х гадоў. Гэта быў чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур'ёзныя ў жыцці. Але дамагаўся ён вынікаў патрэбных і для сябе, і калі я прасіў яго пра гэта, для агульнай справы, як вось у гэтыя апошнія месяцы. Ён быў таленавіты чалавек, таленавіты бізнесмен, працаваў не толькі ў нас у краіне, і з вынікам працаваў, але і за мяжой, у прыватнасці ў Афрыцы", - сказаў Пуцін падчас сустрэчы з часова выконваючым абавязкі кіраўніка ДНР Дзянісам Пушыліным.
Прэзідэнт РФ нагадаў, што Прыгожын займаўся ў Афрыцы газам, нафтай, здабычай каштоўных металаў і камянёў.
"Вось ён учора толькі, наколькі мне стала вядома, вярнуўся з Афрыкі, сустракаўся тут з некаторымі афіцыйнымі асобамі", - дадаў Пуцін.
Па словах кіраўніка РФ, раніцай кіраўнік СК Расіі Аляксандр Бастрыкін паведаміў яму пра тое, што адбылося, і расказаў аб пачатку папярэдняга расследавання.
"Яно будзе праведзена ў поўным аб'ёме і даведзена да канца. Тут няма ніякіх сумненняў. Паглядзім на тое, што скажуць следчыя ў бліжэйшы час", - сказаў Пуцін.

Крушэнне самалёта

Па даных МНС РФ, у сераду 23 жніўня каля пасёлка Кужанкіна (Цвярская вобласць) упаў прыватны лайнер Embraer Legacy, які выконваў рэйс з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Згодна са спіскам пасажыраў, сярод іх значыўся Прыгожын. Самалёт належаў ТАА "МНТ-Аэра", якое спецыялізуецца на бізнес-перавозках.
Следчы камітэт РФ пасля надзвычайнага здарэння ўзбудзіў справу аб парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. На месцы здарэння працавала следчая група, плануецца прызначыць рад экспертыз для ўстанаўлення прычын авіякатастрофы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Самалёт, сярод пасажыраў якога лічыўся Прыгожын, пацярпеў крушэнне
Маравецкі заявіў, што ПВК "Вагнер" застаецца пагрозай для суседзяў Беларусі
Пуцін распавёў падрабязнасці сустрэчы з байцамі ПВК "Вагнер"
Стужка навiн
0