Парадак у лесе – самае галоўнае: Лукашэнка заслухаў міністра лясной гаспадаркі

© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкЛес на беразе ляснога возера
Лес на беразе ляснога возера - Sputnik Беларусь, 1920, 24.08.2023
Падпісацца
Лукашэнка падтрымаў пачынанне Мінлясгаса па прасоўванні ўласных гандлёвых пляцовак.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у чацвер нараду па працы лясной гаспадаркі Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Лес ёсць лес. Амаль палова краіны – гэта лес. Гэта наш здабытак, дадзены нам Богам. І мы не проста захаваць павінны яго, але як руплівыя гаспадары да яго ставіцца. Своечасова адбіраць з лесу спелы лес, перапрацоўваць, каб быў вынік краіне ад гэтай працы", - сказаў Лукашэнка на нарадзе.
"Парадак у лесе – самае галоўнае", - падкрэсліў прэзідэнт.
Як паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, ва ўмовах санкцый ведамства перабудавала сваю работу. Калі раней на экспарт штомесяц пастаўлялася 60 тыс кубаметраў піламатэрыялаў, то зараз пастаўкі нават выраслі і дасягнулі 77 тыс кубаметраў.
"Гэта гістарычны максімум пастаўкі піламатэрыялаў на экспарт", - заявіў Кулік.
Калі да санкцый асноўным рынкам збыту беларускай пілапрадукцыі былі краіны Еўрасаюза (56%), то зараз пастаўкі туды спыніліся. Цяпер галоўныя спажыўцы – Кітай (52%, было – 37%), Азербайджан (24%, было – 4%) і Расія (6%).
Міністр лясной гаспадаркі ўдакладніў, што за сем месяцаў пастаўлена прадукцыі на 90,4 млн долараў.

Лясны домік

Лукашэнка падтрымаў пачынанне міністра па прасоўванні ўласных гандлёвых пляцовак пад адзіным брэндам "Лясны домік".

"Падтрымана ідэя стварэння гандлёвых пляцовак пад брэндам "Лясны домік". Прэзідэнт дэталёва паглядзеў слайды і падтрымаў гэту ідэю. І даў даручэнне развіваць, каб мы ішлі да насельніцтва", - сказаў міністр агенцтву БелТА.

На пляцоўцы будуць прадавацца драўляныя дамакамплекты ўласнай вытворчасці.
"Мы распрацавалі тыпавыя праекты, узаконьваем іх, каб яны былі шматразовага прымянення. Асноўныя элементы для будаўніцтва дамоў лясгасы прадаюць на гандлёвых пляцоўках", - сказаў міністр.
Драўлянае домабудаванне заўсёды адрознівалася высокай хуткасцю ўзвядзення, працэдура ад атрымання заяўкі да ўстаноўкі дома на падмурак займае да 40 дзён.
Раней у Мінлясгасе распавялі, што кошт айчынных драўляных дамоў складае ад 55 тысяч да 100 тысяч рублёў (100 – гэта самы дарагі варыянт, з сухога матэрыялу). У ведамстве адзначаюць, што цікавасць да такіх дамоў сярод насельніцтва вельмі высокая, заявак паступае шмат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Жалуды - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2022
Навуковец: у Беларусі складзена "дубовая" тапанімічная карта
Стужка навiн
0