https://bel.sputnik.by/20230825/ya-ne-pavnen-garantavats-byaspeku-prygozhyna--lukashenka-1078859850.html
Я не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына – Лукашэнка
Я не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Байцы расійскай прыватнай ваеннай кампаніі пасля спробы мяцяжу перабазіраваліся ў Беларусь пад гарантыі бяспекі. 25.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-25T17:08+0300
2023-08-25T17:08+0300
2023-08-25T17:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
пвк "вагнер"
аляксандр лукашэнка
бяспека
навіны
палітыка
спецаперацыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077006354_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4af5b3d6b63abd3b634b848d260517e9.jpg
МІНСК, 25 жні – Sputnik. Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын ніколі не прасіў гарантый бяспекі для сябе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам пасля нарады ў БДУ.Раней пасля спробы мяцяжу ПВК "Вагнер" частка падраздзяленняў перабазіравалася на беларускую тэрыторыю. Іх прапусцілі ў рэспубліку пасля таго, як яны склалі зброю пад гарантыі бяспекі.Паводле яго слоў, пытанні бяспекі абмяркоўваліся двойчы. Першы раз падчас званка, калі вагнераўцы ішлі калонай на расійскую сталіцу."Я яму кажу: "Жэнь, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?". У запале гэты чалавек (толькі з фронту): "Чорт з ім, загіну!". Я яму кажу: "Жэнь, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла". – "Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну", – раскрыў дэталі беларускі лідар.Лукашэнка дадаў, што другі раз пытанні бяспекі ўзнімаліся, калі да яго дадому Прыгожын прыязджаў разам са Дзмітрыем Уткіным."Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: "Рабяты, глядзіце", - асабліва адзначыў ён.Прэзідэнт падкрэсліў, што падчас перагавораў з Прыгожыным гарантаваў яму ў Беларусі поўную бяспеку, але кіраўнік "Вагнера" асобна ўдзяляць увагу гэтаму пытанню не прасіў."Пры чым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было – гарантаваць бяспеку на чужой тэрыторыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.Ён таксама адзначыў, што на сваёй тэрыторыі Беларусь выканала ўсё абяцанае ПВК "Вагнер" і нават больш, таму яны прэтэнзій не маюць.Крушэнне самалётаПа даных расійскага МНС, у сераду, 23 жніўня, каля пасёлка Кужанкіна (Цвярская вобласць) упаў прыватны лайнер Embraer Legacy, які выконваў рэйс з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Самалёт належаў ТАА "МНТ-Аэра", якое спецыялізуецца на бізнес-перавозках. Усе дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. У спіску пасажыраў таксама значыўся кіраўнік ПВК "Вагнер".Следчы камітэт Расіі пасля крушэння распачаў справу аб парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. На месцы здарэння працавала следчая група, плануецца прызначыць шэраг экспертыз для ўстанаўлення прычын авіякатастрофы.Расійскі прэзідэнт назваў загінулага лідара ПВК "Вагнер" чалавекам складанага лёсу і таленавітым бізнесменам, які працаваў не толькі ў Расіі, але і за мяжой, у прыватнасці, у Афрыцы. Ён запэўніў, што расследаванне падзення самалёта будзе праведзена ў поўным аб’ёме і даведзена да канца.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077006354_69:0:2800:2048_1920x0_80_0_0_661229ca0eb696588ca79b377cc62ace.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, навіны , палітыка, спецаперацыя, у беларусі, беларусь
пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, навіны , палітыка, спецаперацыя, у беларусі, беларусь
Я не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына – Лукашэнка
Байцы расійскай прыватнай ваеннай кампаніі пасля спробы мяцяжу перабазіраваліся ў Беларусь пад гарантыі бяспекі.
МІНСК, 25 жні – Sputnik. Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын ніколі не прасіў гарантый бяспекі для сябе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам пасля нарады ў БДУ.
Раней пасля
спробы мяцяжу ПВК "Вагнер" частка падраздзяленняў перабазіравалася на беларускую тэрыторыю. Іх прапусцілі ў рэспубліку пасля таго, як яны склалі зброю пад гарантыі бяспекі.
"Калі наўпрост адказваць на гэтае пытанне: я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. Гэта, па-першае. Па-другое, ніколі ў такім ключы размова і не ішла", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, пытанні бяспекі абмяркоўваліся двойчы. Першы раз падчас званка, калі вагнераўцы ішлі калонай на расійскую сталіцу.
"Я яму кажу: "Жэнь, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?". У запале гэты чалавек (толькі з фронту): "Чорт з ім, загіну!". Я яму кажу: "Жэнь, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла". – "Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну", – раскрыў дэталі беларускі лідар.
Лукашэнка дадаў, што другі раз пытанні бяспекі ўзнімаліся, калі да яго дадому Прыгожын прыязджаў разам са Дзмітрыем Уткіным.
"Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: "Рабяты, глядзіце", - асабліва адзначыў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што падчас перагавораў з Прыгожыным гарантаваў яму ў Беларусі поўную бяспеку, але кіраўнік "Вагнера" асобна ўдзяляць увагу гэтаму пытанню не прасіў.
"Пры чым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было – гарантаваць бяспеку на чужой тэрыторыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што на сваёй тэрыторыі Беларусь выканала ўсё абяцанае ПВК "Вагнер" і нават больш, таму яны прэтэнзій не маюць.
Па даных расійскага МНС, у сераду, 23 жніўня, каля пасёлка Кужанкіна (Цвярская вобласць) упаў прыватны лайнер Embraer Legacy, які выконваў рэйс з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Самалёт належаў ТАА "МНТ-Аэра", якое спецыялізуецца на бізнес-перавозках. Усе дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. У спіску пасажыраў таксама значыўся кіраўнік ПВК "Вагнер".
Следчы камітэт Расіі пасля крушэння распачаў справу аб парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. На месцы здарэння працавала следчая група, плануецца прызначыць шэраг экспертыз для ўстанаўлення прычын авіякатастрофы.
Расійскі прэзідэнт назваў загінулага лідара ПВК "Вагнер" чалавекам складанага лёсу і таленавітым бізнесменам, які працаваў не толькі ў Расіі, але і за мяжой, у прыватнасці, у Афрыцы. Ён запэўніў, што расследаванне падзення самалёта будзе праведзена ў поўным аб’ёме і даведзена да канца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Вагнер" жыў, "Вагнер" жывы і
"Вагнер" будзе жыць у Беларусі – Лукашэнка
Гэта быў чалавек складанага лёсу –
Пуцін выказаўся пра Прыгожына