https://bel.sputnik.by/20230826/novyya-normy-raskhoda-vady--tsyapla-vyznachany--belarus-1078776220.html
Новыя нормы расходаў вады і цяпла вызначаны ў Беларусі
Новыя нормы расходаў вады і цяпла вызначаны ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Улады штогод пераглядаюць такія нарматывы і змяняюць іх у залежнасці ад розных фактараў. 26.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-26T14:45+0300
2023-08-26T14:45+0300
2023-08-26T14:45+0300
жкп
тарыфы жкг
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
пастанова
міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102677/87/1026778798_0:129:2964:1796_1920x0_80_0_0_5cb0e453bce04b2b90829bed47277365.jpg
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вызначыла нормы страт і накладных расходаў цяпла і вады на 2024 год, адпаведная пастанова ведамства №12 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Нормы дакумента датычацца арганізацый ЖКГ, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд або прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі. У ім гаворыцца, што нарматывы тэхналагічных страт цеплавой энергіі для такіх арганізацый павінны складаць не больш за 9,2% (у 2023-м – 9,4%), а няўлічаных расходаў вады – не больш за 12%.Выдаткі на паслугі па халодным водазабеспячэнні не павінны перавышаць 0,2168 рубля на 1 кубаметр рэалізаванай вады, па водаадвядзенні – не больш за 0,1657 рубля за кубаметр адведзеных сцёкаў у каналізацыю.На цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне – не больш за 12,7562 рубля на адну гігакаларыю, на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома – не больш за 0,0274 рубля на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.Зменены нормы накладных расходаў па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі: на 1 кубаметр ТКА – не больш за 1,5015 рубля; на 1 тону адходаў – не больш за 10,7337 рубля.Выдаткі на абслугоўванне ліфта ў 2024 годзе не павінны быць больш за 0,0190 рублі на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.Ва ўсіх выпадках расходы на вышэйпералічаныя жыллёва-камунальныя паслугі павялічаны ў параўнанні з 2023 годам.Падаражанне камуналкіНагадаем, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца ў Беларусі два разы за год: з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Раней рост камуналкі абмяжоўвалі доларавым эквівалентам. На працягу года сярэднестатыстычная жыроўка на двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі магла "пацяжэць" не больш чым на пяць долараў (15,7 рублёў па курсе Нацбанка РБ на 22 жніўня 2023).У чэрвені 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ЖКП можна будзе павышаць не больш як на палову базавай велічыні (цяпер гэта сума роўная 18 руб 50 кап).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230710/lukashenka-rastlumachy-rost-koshta-na-paslug-zhkg--nazva-dolar-varozhay-valyutay-1077386732.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102677/87/1026778798_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_d66dbb1d0f22a60491234633cdbf3150.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкп, тарыфы жкг, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
жкп, тарыфы жкг, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
Новыя нормы расходаў вады і цяпла вызначаны ў Беларусі
Улады штогод пераглядаюць такія нарматывы і змяняюць іх у залежнасці ад розных фактараў.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вызначыла нормы страт і накладных расходаў цяпла і вады на 2024 год, адпаведная пастанова ведамства №12 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нормы дакумента датычацца арганізацый ЖКГ, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд або прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі. У ім гаворыцца, што нарматывы тэхналагічных страт цеплавой энергіі для такіх арганізацый павінны складаць не больш за 9,2% (у 2023-м – 9,4%), а няўлічаных расходаў вады – не больш за 12%.
Выдаткі на паслугі па халодным водазабеспячэнні не павінны перавышаць 0,2168 рубля на 1 кубаметр рэалізаванай вады, па водаадвядзенні – не больш за 0,1657 рубля за кубаметр адведзеных сцёкаў у каналізацыю.
На цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне – не больш за 12,7562 рубля на адну гігакаларыю, на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома – не больш за 0,0274 рубля на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.
Зменены нормы накладных расходаў па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі: на 1 кубаметр ТКА – не больш за 1,5015 рубля; на 1 тону адходаў – не больш за 10,7337 рубля.
Выдаткі на абслугоўванне ліфта ў 2024 годзе не павінны быць больш за 0,0190 рублі на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.
Ва ўсіх выпадках расходы на вышэйпералічаныя жыллёва-камунальныя паслугі павялічаны ў параўнанні з 2023 годам.
Нагадаем, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца ў Беларусі два разы за год: з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Раней рост камуналкі абмяжоўвалі доларавым эквівалентам. На працягу года сярэднестатыстычная жыроўка на двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі магла "пацяжэць" не больш чым на пяць долараў (15,7 рублёў па курсе Нацбанка РБ на 22 жніўня 2023).
У чэрвені 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ЖКП можна будзе павышаць не больш як на палову базавай велічыні (цяпер гэта сума роўная 18 руб 50 кап).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"