https://bel.sputnik.by/20230829/belarus-u-2022-godze-pavyalchyla-ekspart-u-tamboskuyu-voblasts-u-dva-razy-1078940915.html
Беларусь у 2022 годзе павялічыла экспарт у Тамбоўскую вобласць у два разы
Беларусь у 2022 годзе павялічыла экспарт у Тамбоўскую вобласць у два разы
Sputnik Беларусь
Паводле слоў губернатара, адносіны Беларусі і Тамбоўскай вобласці актыўна развіваюцца на працягу многіх гадоў. 29.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-29T12:48+0300
2023-08-29T12:48+0300
2023-08-29T12:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
тамбоўская вобласць
палітыка
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102278/24/1022782434_0:156:3180:1945_1920x0_80_0_0_4948799af7f5982fdc4467b04d589d3a.jpg
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Практычна пятая частка ўсяго тавараабароту Тамбоўскай вобласці прыпадае на Рэспубліку Беларусь, паведаміў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Максім Ягораў на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Sputnik."Прыемна бачыць, што адносіны Расіі і Беларусі развіваюцца, расце тавараабарот, пашыраецца навуковае і ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне. Так і павінна быць паміж нашымі брацкімі народамі", - адзначыў кіраўнік Тамбоўскай вобласці.Ягораў выказаў упэўненасць, што ўзаемаадносіны паміж краінамі будуць развівацца і надалей. Што да адносін Беларусі і Тамбоўскай вобласці, то яны, паводле слоў губернатара, таксама развіваюцца на працягу ўжо многіх гадоў.Паводле інфармацыі губернатара расійскага рэгіёна, практычна пятая частка ўсяго тавараабароту Тамбоўскай вобласці прыпадае на Рэспубліку Беларусь."Гэта вельмі радуе, я думаю, што нам ёсць да чаго імкнуцца і павялічваць гэту долю і ў аб’ёмах, і ў грашовым эквіваленце, і ў пастаўках прадукцыі", - дадаў Ягораў.Губернатар паведаміў, што тамбоўскія прадпрыемствы пастаўляюць у Беларусь мяса, тлушчавую і харчовую прадукцыю, фарбавальнікі, пластмасы і вырабы з іх і іншыя тавары.Беларусь у сваю чаргу пастаўляе ў Тамбоўскую вобласць хімічныя валокны, тканыя матэрыялы, мінеральнае паліва і іншую прадукцыю.Ягораў нагадаў, што на працягу пяці гадоў паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю дзейнічае пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. У бягучым годзе быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2023-2024 гады."І, вядома, вельмі радуе, што ў нас ёсць дагаворы аб пабрацімых адносінах паміж Гроднам і сталіцай рэгіёна горадам Тамбовам. Гэты дакумент з’яўляецца асновай для ўзаемадзеяння бакоў у розных сферах эканомікі, а таксама па лініі гарадоў-партнёраў", - падкрэсліў губернатар расійскага рэгіёна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
тамбоўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102278/24/1022782434_84:0:3180:2322_1920x0_80_0_0_3db9d18bed2f379895345f5086cb53cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, тамбоўская вобласць, палітыка, эканоміка, грамадства
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, тамбоўская вобласць, палітыка, эканоміка, грамадства
Беларусь у 2022 годзе павялічыла экспарт у Тамбоўскую вобласць у два разы
Паводле слоў губернатара, адносіны Беларусі і Тамбоўскай вобласці актыўна развіваюцца на працягу многіх гадоў.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Практычна пятая частка ўсяго тавараабароту Тамбоўскай вобласці прыпадае на Рэспубліку Беларусь, паведаміў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Максім Ягораў на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Sputnik.
"Прыемна бачыць, што адносіны Расіі і Беларусі развіваюцца, расце тавараабарот, пашыраецца навуковае і ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне. Так і павінна быць паміж нашымі брацкімі народамі", - адзначыў кіраўнік Тамбоўскай вобласці.
Ягораў выказаў упэўненасць, што ўзаемаадносіны паміж краінамі будуць развівацца і надалей. Што да адносін Беларусі і Тамбоўскай вобласці, то яны, паводле слоў губернатара, таксама развіваюцца на працягу ўжо многіх гадоў.
"У мінулым годзе ў нас быў рэкордны тавараабарот. Паводле нашых статыстычных даных, за мінулы год экспарт у Беларусь павялічыўся ў 1,6 раза ў параўнанні з 2021 годам, а імпарт – больш як у два разы", - паведаміў ён.
Паводле інфармацыі губернатара расійскага рэгіёна, практычна пятая частка ўсяго тавараабароту Тамбоўскай вобласці прыпадае на Рэспубліку Беларусь.
"Гэта вельмі радуе, я думаю, што нам ёсць да чаго імкнуцца і павялічваць гэту долю і ў аб’ёмах, і ў грашовым эквіваленце, і ў пастаўках прадукцыі", - дадаў Ягораў.
Губернатар паведаміў, што тамбоўскія прадпрыемствы пастаўляюць у Беларусь мяса, тлушчавую і харчовую прадукцыю, фарбавальнікі, пластмасы і вырабы з іх і іншыя тавары.
Беларусь у сваю чаргу пастаўляе ў Тамбоўскую вобласць хімічныя валокны, тканыя матэрыялы, мінеральнае паліва і іншую прадукцыю.
Ягораў нагадаў, што на працягу пяці гадоў паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю дзейнічае пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. У бягучым годзе быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2023-2024 гады.
"І, вядома, вельмі радуе, што ў нас ёсць дагаворы аб пабрацімых адносінах паміж Гроднам і сталіцай рэгіёна горадам Тамбовам. Гэты дакумент з’яўляецца асновай для ўзаемадзеяння бакоў у розных сферах эканомікі, а таксама па лініі гарадоў-партнёраў", - падкрэсліў губернатар расійскага рэгіёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінск і Масква поўнасцю
выканалі 10 саюзных праграм – Мінэканомікі