Флаг МУС прадставілі ў Мінску
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУшанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў
© Photo : Telegram / МВД Беларуси
Падпісацца
Сімвалы былі зацверджаны для захавання і развіцця гістарычных традыцый, умацавання аўтарытэту органаў унутраных спраў і ўнутраных войск.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Сцяг Міністэрства ўнутраных спраў урачыста прадставілі ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага флага, перадае Sputnik.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў эмблему і сцяг МУС.
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУшанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў
Ушанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў
© Photo : Telegram / МВД Беларуси
Флаг міністэрства цёмна-сіняга колеру, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс "СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!", у ніжняй – чырвона-зялёная паласа. У цэнтры флага знахордзіцца эмблема ведамства.
Эмблема МУС уяўляе сабой стылізаваную выяву авальнага шчыта серабрыстага колеру з гарызантальным графленнем і аблямоўкай. На шчыце размешчаны меч, а таксама зямны шар на чырвоным фоне, над ім – узыходзячае сонца з промнямі і контуры рэспублікі.
Адразу пасля ўшаноўвання флага, адбылася цырымонія прынясення прысягі курсантаў Акадэміі МУС, Магілёўскага інстытута і Ліцэя МУС.
На вернасць Радзіме прысягнулі 650 курсантаў.
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУшанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў
Ушанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў
© Photo : Telegram / МВД Беларуси
Міністр МУС Іван Кубракоў у сваім выступленні адзначыў, што словы прысягі простыя, але вельмі важныя.
"Вы пранясеце іх праз усю сваю службовую дзейнасць. Беларускія міліцыянеры заўсёды заставаліся верныя прысязе і, што б ні адбывалася, як бы ні было цяжка, як бы ні спрабавалі зламаць, паставіць на калені, беларускія міліцыянеры заўсёды заставаліся верныя сваёй прысязе", – сказаў ён.
Кубракоў назваў знакавай падзеяй тое, што курсанты прымаюць прысягу на плошчы Дзяржаўнага флага.
"Такое мерапрыемства ў такім фармаце мы праводзім упершыню: на гэтай плошчы прысутнічаюць курсанты ўсіх навучальных устаноў Міністэрства ўнутраных спраў", - звярнуў увагу міністр.
Ён падзякаваў курсантам за выбар прафесіі, а іх бацькам – за выхаванне.
"Прафесія супрацоўніка міліцыі нялёгкая, часам, яна звязана з рызыкай для жыцця, але нягледзячы ні на што, вы выбралі гэту прафесію, і я вам вельмі ўдзячны", - падкрэсліў Кубракоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Кубракоў: хачу, каб усе міліцыянеры вярталіся дадому жывыя і здаровыя
Біглі, аўчаркі, спаніэлі і драатхар высвятлялі, хто з іх лепшы сышчык
МУС Беларусі азнаёмілася з працай спецпадраздзяленняў В’етнама