https://bel.sputnik.by/20230831/bolsh-za-200-naselenykh-punkta-zastayutstsa-bez-elektrychnasts-paslya-nepagadz-1079002663.html
Больш за 200 населеных пунктаў застаюцца без электрычнасці пасля непагадзі
Больш за 200 населеных пунктаў застаюцца без электрычнасці пасля непагадзі
Sputnik Беларусь
Больш за ўсё ад стыхіі, якая абрынулася на рэспубліку, пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. 31.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-31T09:39+0300
2023-08-31T09:39+0300
2023-08-31T09:39+0300
надвор'е
катаклізмы надвор'я
непагадзь
электрычнасць
у беларусі
беларусь
навіны
два "белэнерга"
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059500305_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_92660d43760828695fb9cdd84ff4bb8e.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Электразабеспячэнне адноўлена ў большасці населеных пунктаў, якія пацярпелі напярэдадні ад непагадзі, паведаміла прэс-служба Белэнерга ў афіцыйным Telegram-канале энергетычнага аб’яднання.У некаторых рэгіёнах Беларусі спякоту змянілі моцныя дажджы з магутнымі парывамі ветру да 20-27 м/с. З-за неспрыяльных умоў надвор’я ў сераду, 30 жніўня, была зафіксавана значная колькасць адключэнняў у асноўнай і размеркавальнай сетцы энергасістэмы. Пры гэтым асноўная сетка энергасістэмы адпрацавала ўстойліва, адзначылі ў Белэнерга.Па даных профільнага ведамства, больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.Асноўнымі прычынамі адключэнняў электразабеспячэння былі навальнічныя перанапружанні, павышаная ветравая нагрузка, падзенне галінак і дрэў, а таксама пашкоджанне апор і абрывы правадоў ліній электраперадачы.Адзначаецца, што работы праводзіліся да глыбокай ночы і працягваюцца зараз.Так, у цэлым па краіне з 6:00 30 жніўня па 6:00 31 жніўня электразабеспячэнне было адноўлена ў 909 населеных пунктах. Работы па ўстараненні наступстваў стыхіі працягваюцца яшчэ ў 223 населеных пунктах. Акрамя таго, аднаўляецца электразабеспячэнне на пяці фермах.Усяго аднаўленчымі работамі займаюцца 650 чалавек у складзе аварыйных брыгад, таксама задзейнічана 269 адзінак спецыяльнай тэхнікі. У электрасеткавых філіялах на працоўныя месцы быў дадаткова выкліканы аператыўны і рамонтны персанал."Аб ходзе аднаўленчых работ будзе паведамлена дадаткова", - паабяцалі ў Белэнерга.Сіноптыкі папярэджваюцьНагадаем, што на сёння сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Гэта значыць, што ўмовы надвор’я ўяўляюць пагрозу.Паводле прагнозаў Белгідрамета, у чацвер, 31 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с, месцамі – 15-20 м/с.У Мінску таксама пройдзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%) і магчыма навальніца. Пры навальніцы парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059500305_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_0232197f58939a67d97ce5608d472904.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, катаклізмы надвор'я, непагадзь, электрычнасць, у беларусі, беларусь, навіны , два "белэнерга", прырода
надвор'е, катаклізмы надвор'я, непагадзь, электрычнасць, у беларусі, беларусь, навіны , два "белэнерга", прырода
Больш за 200 населеных пунктаў застаюцца без электрычнасці пасля непагадзі
Больш за ўсё ад стыхіі, якая абрынулася на рэспубліку, пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Электразабеспячэнне адноўлена ў большасці населеных пунктаў, якія пацярпелі напярэдадні ад непагадзі, паведаміла прэс-служба Белэнерга ў афіцыйным Telegram-канале энергетычнага аб’яднання.
У некаторых рэгіёнах Беларусі спякоту змянілі моцныя дажджы з магутнымі парывамі ветру да 20-27 м/с. З-за неспрыяльных умоў надвор’я ў сераду, 30 жніўня, была зафіксавана значная колькасць адключэнняў у асноўнай і размеркавальнай сетцы энергасістэмы. Пры гэтым асноўная сетка энергасістэмы адпрацавала ўстойліва, адзначылі ў Белэнерга.
Па даных профільнага ведамства, больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
Асноўнымі прычынамі адключэнняў электразабеспячэння былі навальнічныя перанапружанні, павышаная ветравая нагрузка, падзенне галінак і дрэў, а таксама пашкоджанне апор і абрывы правадоў ліній электраперадачы.
"Першачарговая задача для энергетыкаў – аднаўленне электразабеспячэння спажыўцоў у максімальна кароткія тэрміны, таму 30 жніўня адразу пасля атрымання паведамленняў аб парушэннях спецыялісты аператыўна пачалі аднаўленчыя работы", - гаворыцца ў паведамленні Белэнерга.
Адзначаецца, што работы праводзіліся да глыбокай ночы і працягваюцца зараз.
Так, у цэлым па краіне з 6:00 30 жніўня па 6:00 31 жніўня электразабеспячэнне было адноўлена ў 909 населеных пунктах. Работы па ўстараненні наступстваў стыхіі працягваюцца яшчэ ў 223 населеных пунктах. Акрамя таго, аднаўляецца электразабеспячэнне на пяці фермах.
Усяго аднаўленчымі работамі займаюцца 650 чалавек у складзе аварыйных брыгад, таксама задзейнічана 269 адзінак спецыяльнай тэхнікі. У электрасеткавых філіялах на працоўныя месцы быў дадаткова выкліканы аператыўны і рамонтны персанал.
"Аб ходзе аднаўленчых работ будзе паведамлена дадаткова", - паабяцалі ў Белэнерга.
Нагадаем, што на сёння сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Гэта значыць, што ўмовы надвор’я ўяўляюць пагрозу.
Паводле прагнозаў Белгідрамета, у чацвер, 31 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с, месцамі – 15-20 м/с.
У Мінску таксама пройдзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%) і магчыма навальніца. Пры навальніцы парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Хілары" абрынуўся на Каліфорнію: трапічных штормаў тут не было 80 гадоў