https://bel.sputnik.by/20230902/gusako-vuchonyya-belarus-supratsonchayuts-z-partnram--es-nyagledzyachy-na-sanktsy-1079099569.html
Гусакоў: вучоныя Беларусі супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі
Гусакоў: вучоныя Беларусі супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі
Sputnik Беларусь
НАН Беларусі актыўна развівае супрацоўніцтва з Расіяй, а таксама з Індыяй і Кітаем, расказаў вучоны. 02.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-02T14:22+0300
2023-09-02T14:22+0300
2023-09-02T15:10+0300
уладзімір гусакоў
нан беларусі
фестываль
навука
грамадства
у беларусі
беларусь
цэнтральны батанічны сад нан беларусі
навука і тэхналогіі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073760553_0:26:1280:746_1920x0_80_0_0_32d6a0f940bb736d09964319b4e6365f.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Розныя інстытуты і структуры НАН Беларусі пастаянна заключаюць новыя кантракты, заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі Уладзімір Гусакоў журналістам у суботу ў Мінску.Напрыклад, нядаўна сумесна з індыйскімі партнёрамі была створана фармкампанія, адзначыў Гусакоў. Паводле яго слоў, працягваецца супрацоўніцтва і з шэрагам калег з Еўрапейскага саюза.Актыўна развіваецца ўзаемадзеянне з вучонымі з РФ. Напрыклад, зусім нядаўна Батанічны сад заключыў кантракт з расійскім бокам на 300 тысяч долараў, дадаў старшыня прэзідыума НАН Беларусі.Фестываль навукі ў МінскуНагадаем, зараз у беларускай сталіцы праходзіць фестываль навукі.Гэта ўжо пяты па ліку форум у Мінску. Першы адбыўся ў 2018 годзе, ён быў арганізаваны Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.Адной з цэнтральных падзей сёлетняга фестывалю стане сустрэча з героем Расіі, касманаўтам Алегам Навіцкім, а таксама прэтэндэнткамі на касмічны палёт ад Беларусі Марынай Васілеўскай і Анастасіяй Ленкавай.На форуме прадстаўлены секцыі "Медыцына" і "Робаты". Ёсць і зона навуковай фантастыкі. У праграме – сустрэчы са знакамітымі вучонымі, канцэрт аркестра робатаў і многае іншае.Актыўны ўдзел у фестывалі бяруць расіяне. У Мінск прыехалі прадстаўнікі навукова-пазнавальнага цэнтра "Заповедное посольство" парка "Зарядье" і РХТУ імя Мендзялеева. Яны праводзяць майстар-класы і паказваюць навуковыя шоу.Асобную пляцоўку заняла дзяржкарпарацыя "Росатом". У гэтай зоне праходзяць інжынерныя майстар-класы, інтэлектуальныя гульні, навуковыя інтэрактывы і атамныя віктарыны. Напрыклад, любы жадаючы можа запусціць ланцуговую рэакцыю або сабраць радыёпрыёмнік, які працуе без батарэек. На гэтую секцыю прыехаў папулярызатар навукі, лаўрэат прэміі "Просветитель. Digital" Дзмітрый Пабядзінскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073760553_48:0:1185:853_1920x0_80_0_0_054ea0a0b20d0ff1f94f973970334aaf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір гусакоў, нан беларусі, фестываль, навука, грамадства, у беларусі, беларусь, цэнтральны батанічны сад нан беларусі, навука і тэхналогіі, навіны , саюзная дзяржава
уладзімір гусакоў, нан беларусі, фестываль, навука, грамадства, у беларусі, беларусь, цэнтральны батанічны сад нан беларусі, навука і тэхналогіі, навіны , саюзная дзяржава
Гусакоў: вучоныя Беларусі супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі
14:22 02.09.2023 (абноўлена: 15:10 02.09.2023) НАН Беларусі актыўна развівае супрацоўніцтва з Расіяй, а таксама з Індыяй і Кітаем, расказаў вучоны.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Розныя інстытуты і структуры НАН Беларусі пастаянна заключаюць новыя кантракты, заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі Уладзімір Гусакоў журналістам у суботу ў Мінску.
"Нягледзячы на санкцыі, кантакты нашы замежныя не змяншаюцца. Калі недзе крыху зменшыліся з еўрапейскімі краінамі, то атрымалі вялікае развіццё з Кітаем, Індыяй...", - сказаў кіраўнік НАН.
Напрыклад, нядаўна сумесна з індыйскімі партнёрамі была створана фармкампанія, адзначыў Гусакоў. Паводле яго слоў, працягваецца супрацоўніцтва і з шэрагам калег з Еўрапейскага саюза.
Актыўна развіваецца ўзаемадзеянне з вучонымі з РФ. Напрыклад, зусім нядаўна Батанічны сад заключыў кантракт з расійскім бокам на 300 тысяч долараў, дадаў старшыня прэзідыума НАН Беларусі.
Фестываль навукі ў Мінску
Нагадаем, зараз у беларускай сталіцы праходзіць фестываль навукі.
Гэта ўжо пяты па ліку форум у Мінску. Першы адбыўся ў 2018 годзе, ён быў арганізаваны Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.
Адной з цэнтральных падзей сёлетняга фестывалю стане сустрэча з героем Расіі, касманаўтам Алегам Навіцкім, а таксама прэтэндэнткамі на касмічны палёт ад Беларусі Марынай Васілеўскай і Анастасіяй Ленкавай.
На форуме прадстаўлены секцыі "Медыцына" і "Робаты". Ёсць і зона навуковай фантастыкі. У праграме – сустрэчы са знакамітымі вучонымі, канцэрт аркестра робатаў і многае іншае.
Актыўны ўдзел у фестывалі бяруць расіяне. У Мінск прыехалі прадстаўнікі навукова-пазнавальнага цэнтра "Заповедное посольство" парка "Зарядье" і РХТУ імя Мендзялеева. Яны праводзяць майстар-класы і паказваюць навуковыя шоу.
Асобную пляцоўку заняла дзяржкарпарацыя "Росатом". У гэтай зоне праходзяць інжынерныя майстар-класы, інтэлектуальныя гульні, навуковыя інтэрактывы і атамныя віктарыны. Напрыклад, любы жадаючы можа запусціць ланцуговую рэакцыю або сабраць радыёпрыёмнік, які працуе без батарэек. На гэтую секцыю прыехаў папулярызатар навукі, лаўрэат прэміі "Просветитель. Digital" Дзмітрый Пабядзінскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Баявы лазер у Беларусі: высветлілі – гэта рэальнасць ці "Зорныя войны"