Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кандыдат ад Беларусі на палёт у космас расказала пра дэталі падрыхтоўкі

© РоскосмосМКС
МКС - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2023
Падпісацца
Плануецца, што першы ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўт адправіцца на МКС у сакавіку наступнага года.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Беларуска Анастасія Лянкова, якая была выбрана адной з двух кандыдатаў на палёт у космас у 2024 годзе, расказала, як праходзіць падрыхтоўка да місіі.
Падрыхтоўка да палёту на МКС пачалася ў канцы ліпеня ў падмаскоўным цэнтры імя Юрыя Гагарына. Спачатку кандыдаты азнаёміліся з канструкцыяй і кампаноўкай карабля і расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі.
"Вывучаем, што з чаго складаецца, якая ёсць апаратура, для чаго яна патрэбна, якія адсекі ёсць у караблі. А таксама ўсе рэжымы палёту – ад старту да спуску", - паведаміла Лянкова журналістам у пятніцу пасля наведвання НАК Беларусі.
Паводле яе слоў, кандыдатам патлумачылі, як арганізавана сістэма жыццезабеспячэння, каб яны разумелі, што трэба, каб жыць і выжыць у космасе".
"На зямлі гэта ўсё стандартна, мы не задумваемся, а там гэта вельмі важна. Як мы дыхаем, адкуль кісларод, як утылізаваць вуглякіслы газ, адкуль цяпло ідзе і гэтак далей. Гэта вельмі цікава", - адзначыла яна.

Два кандыдаты

Нагадаем, у канцы мая 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).
Плануецца, што старт палёту на караблі "Союз МС-25" адбудзецца 13 сакавіка 2024 года. Камандзірам экіпажа будзе ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі.
Падчас 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выбралі беларуску, якая паляціць у космас
Калі Радзіма скажа: касманаўт Навіцкі гатоў паляцець на Месяц
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой модуль на арбітальнай станцыі
Стужка навiн
0