https://bel.sputnik.by/20230905/belarus-zatsverdzla-pagadnenne-z-rasyay-ab-navukova-tekhnchnym-supratsontstve-1079151693.html
Беларусь зацвердзіла пагадненне з Расіяй аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Беларусь зацвердзіла пагадненне з Расіяй аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне было падпісана бакамі ў Маскве ў сакавіку гэтага года. 05.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-05T09:11+0300
2023-09-05T09:11+0300
2023-09-05T09:11+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
навіны
навука і тэхналогіі
пагадненне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069485706_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_51b16c482f0a9923cc0c734ae5ac6d71.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне зацвердзіць міжурадавае пагадненне з Расіяй аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №575 ад 2 верасня. Дакумент у аўторак афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.Міжнародны дагавор быў падпісаны бакамі ў расійскай сталіцы 27 сакавіка 2023 года. Цяпер беларускаму знешнепалітычнаму ведамству неабходна накіраваць расійскаму боку паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.Нагадаем, што Беларусь і Расія падпісалі пагадненне па выніках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося ў сакавіку ў Маскве, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Адзначалася, што работа ў рамках гэтага дакумента дасць магчымасць Саюзнай дзяржаве набыць тэхналагічны суверэнітэт.Як растлумачыла прэс-служба беларускага дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, гэтым пагадненнем вызначаны асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі. Сярод іх – стварэнне ўнікальных тэхналогій, новых матэрыялаў і спосабаў іх апрацоўкі, правядзенне сумесных генетычных даследаванняў, а таксама даследаванняў у галіне нана-, бія-, інфармацыйных, кагнітыўных і сацыягуманітарных тэхналогій.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069485706_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_8ac8ab65d973c4ce896681ea4053ce6e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , навука і тэхналогіі, пагадненне
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , навука і тэхналогіі, пагадненне
Беларусь зацвердзіла пагадненне з Расіяй аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне было падпісана бакамі ў Маскве ў сакавіку гэтага года.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне зацвердзіць міжурадавае пагадненне з Расіяй аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №575 ад 2 верасня. Дакумент у аўторак афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
"Зацвердзіць пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве", - гаворыцца ў пастанове.
Міжнародны дагавор быў падпісаны бакамі ў расійскай сталіцы 27 сакавіка 2023 года. Цяпер беларускаму знешнепалітычнаму ведамству неабходна накіраваць расійскаму боку паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.
Нагадаем, што Беларусь і Расія падпісалі пагадненне па выніках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося ў сакавіку ў Маскве, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Адзначалася, што работа ў рамках гэтага дакумента дасць магчымасць Саюзнай дзяржаве набыць тэхналагічны суверэнітэт.
Як растлумачыла прэс-служба беларускага дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, гэтым пагадненнем вызначаны асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі. Сярод іх – стварэнне ўнікальных тэхналогій, новых матэрыялаў і спосабаў іх апрацоўкі, правядзенне сумесных генетычных даследаванняў, а таксама даследаванняў у галіне нана-, бія-, інфармацыйных, кагнітыўных і сацыягуманітарных тэхналогій.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Гусакоў: вучоныя Беларусі
супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі