https://bel.sputnik.by/20230905/zakharava-lchyts-admovu-fondu-nobelya-zaprashats-paslo-belarus--rf-maladushnastsyu-1079165644.html
Захарава лічыць адмову Фонду Нобеля запрашаць паслоў Беларусі і РФ маладушнасцю
Захарава лічыць адмову Фонду Нобеля запрашаць паслоў Беларусі і РФ маладушнасцю
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе паслы Беларусі і РФ таксама не былі запрошаны на цырымонію ўручэння прэміі па рашэнні Фонду Нобеля. 05.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-05T15:33+0300
2023-09-05T15:33+0300
2023-09-05T15:33+0300
марыя захарава
нобелеўская прэмія
нобелеўскі фонд
у свеце
пасол
беларусь
расія
палітыка
навіны
навука
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101765/25/1017652586_0:128:2048:1280_1920x0_80_0_0_4bc316df3a970dcc9706ec41e3ca6323.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Адмова Фонду Нобеля ў запрашэнні прадстаўнікоў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі, якая пройдзе ў снежні ў Стакгольме, сведчыць аб маладушнасці і адсутнасці стандартаў па прынцыповых пытаннях фонду. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней з’явілася інфармацыя аб тым, што Фонд Нобеля перагледзеў сваё рашэнне і не будзе дасылаць запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання ў Стакгольме паслам з Расіі, Беларусі і Ірана. У той жа час запрашэнні на цырымонію, якая пройдзе ў Осла, застаюцца актуальнымі.На яе думку, Фонд Нобеля сваімі дзеяннямі паставіў пад пытанне ўласную непрадузятасць, прынцыповасць і незалежнасць, спрабуючы замахнуцца на добрае."У сувязі з адкрыццём вялікай колькасці архіўных дакументаў мы даведаліся, як заходнія спецслужбы "выбівалі" рашэнні з гэтага фонду, як яны інтрыгавалі наконт уручэння прэмій, як яны палітызавалі гэты працэс. Але зараз ужо не патрабуецца адкрыцця архіўных дакументаў або рассакрэчвання тайных матэрыялаў. Цяпер гэта ўсё адбываецца ў нас перад вачыма", - падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік МЗС, каментуючы рашэнне фонду.Незадоўга да гэтага стала вядома, што Нобелеўскі фонд вырашыў запрасіць на цырымонію ўручэння прэміі ў 2023 годзе паслоў Расіі, Беларусі і Ірана, што пацягнула хвалю крытыкі і абурэння ў грамадстве. У адказ на гэта прадстаўнікі фонду заявілі, што Нобэлеўская прэмія ўяўляе сабой супрацьлегласьць палярызацыі, нацыяналізму і папулізму.Уручэнне Нобелеўскіх прэмій штогод праходзіць 10 снежня – у гадавіну смерці заснавальніка ўзнагарод вучонага Альфрэда Нобеля."Плямы" на рэпутацыіУ мінулым годзе паслы Беларусі і Расіі таксама не былі запрошаны Фондам Нобеля на цырымонію ўручэння прэміі.На гэта афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што такімі крокамі Нобелеўскі фонд разбурае свой аўтарытэт кампетэнтнага і непрадузятага арбітра дасягненняў вучоных з розных краін. І такіх "плям", падкрэсліла дыпламат, ужо вельмі шмат на рэпутацыі Нобелеўскай прэміі.Пры гэтым, нягледзячы на спробы ігнараваць Расію і Беларусь, уклад дзвюх краін у развіццё сусветнай навукі быў і ёсць бясспрэчны, заявіла Захарава.Яна таксама пажадала Фонду Нобеля дыстанцыявацца "ад крайніх праяў, якія мяжуюць з нацыяналізмам".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101765/25/1017652586_240:0:2048:1356_1920x0_80_0_0_06013e31205778424e847840476e1606.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, нобелеўская прэмія, нобелеўскі фонд, у свеце, пасол, беларусь, расія, палітыка, навіны , навука, навука і тэхналогіі
марыя захарава, нобелеўская прэмія, нобелеўскі фонд, у свеце, пасол, беларусь, расія, палітыка, навіны , навука, навука і тэхналогіі
Захарава лічыць адмову Фонду Нобеля запрашаць паслоў Беларусі і РФ маладушнасцю
У мінулым годзе паслы Беларусі і РФ таксама не былі запрошаны на цырымонію ўручэння прэміі па рашэнні Фонду Нобеля.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Адмова Фонду Нобеля ў запрашэнні прадстаўнікоў Расіі і Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі, якая пройдзе ў снежні ў Стакгольме, сведчыць аб маладушнасці і адсутнасці стандартаў па прынцыповых пытаннях фонду. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней з’явілася інфармацыя аб тым, што Фонд Нобеля перагледзеў сваё рашэнне і не будзе дасылаць запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання ў Стакгольме паслам з Расіі, Беларусі і Ірана. У той жа час запрашэнні на цырымонію, якая пройдзе ў Осла, застаюцца актуальнымі.
"Гэта маладушнасць – раз, недальнабачнасць – два, няўменне абараніць свае прынцыповыя, як яны ж і кажуць, пазіцыі – тры. Ну і як заўсёды, адсутнасць наогул якіх-небудзь стандартаў па прынцыповых пытаннях", - сказала Захарава.
На яе думку, Фонд Нобеля сваімі дзеяннямі паставіў пад пытанне ўласную непрадузятасць, прынцыповасць і незалежнасць, спрабуючы замахнуцца на добрае.
"У сувязі з адкрыццём вялікай колькасці архіўных дакументаў мы даведаліся, як заходнія спецслужбы "выбівалі" рашэнні з гэтага фонду, як яны інтрыгавалі наконт уручэння прэмій, як яны палітызавалі гэты працэс. Але зараз ужо не патрабуецца адкрыцця архіўных дакументаў або рассакрэчвання тайных матэрыялаў. Цяпер гэта ўсё адбываецца ў нас перад вачыма", - падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік МЗС, каментуючы рашэнне фонду.
Незадоўга да гэтага стала вядома, што Нобелеўскі фонд вырашыў запрасіць на цырымонію ўручэння прэміі ў 2023 годзе паслоў Расіі, Беларусі і Ірана, што пацягнула хвалю крытыкі і абурэння ў грамадстве. У адказ на гэта прадстаўнікі фонду заявілі, што Нобэлеўская прэмія ўяўляе сабой супрацьлегласьць палярызацыі, нацыяналізму і папулізму.
Уручэнне Нобелеўскіх прэмій штогод праходзіць 10 снежня – у гадавіну смерці заснавальніка ўзнагарод вучонага Альфрэда Нобеля.
У мінулым годзе паслы Беларусі і Расіі таксама не былі запрошаны Фондам Нобеля на цырымонію ўручэння прэміі.
На гэта афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што такімі крокамі Нобелеўскі фонд разбурае свой аўтарытэт кампетэнтнага і непрадузятага арбітра дасягненняў вучоных з розных краін. І такіх "плям", падкрэсліла дыпламат, ужо вельмі шмат на рэпутацыі Нобелеўскай прэміі.
Пры гэтым, нягледзячы на спробы ігнараваць Расію і Беларусь, уклад дзвюх краін у развіццё сусветнай навукі быў і ёсць бясспрэчны, заявіла Захарава.
Яна таксама пажадала Фонду Нобеля дыстанцыявацца "ад крайніх праяў, якія мяжуюць з нацыяналізмам".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Гусакоў: вучоныя Беларусі
супрацоўнічаюць з партнёрамі ў ЕС, нягледзячы на санкцыі
Баявы лазер у Беларусі: высветлілі – гэта рэальнасць ці "Зорныя войны"