https://bel.sputnik.by/20230906/stambul-zatapla-z-za-motsnykh-dazhdzho-sts-akhvyary-1079182197.html
Стамбул затапіла з-за моцных дажджоў, ёсць ахвяры
Стамбул затапіла з-за моцных дажджоў, ёсць ахвяры
Sputnik Беларусь
З-за сухога і гарачага надвор’я турэцкі мегаполіс у апошнія месяцы меў праблемы з водазабеспячэннем. 06.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-06T09:45+0300
2023-09-06T09:45+0300
2023-09-06T09:45+0300
надвор'е
катаклізмы надвор'я
прырода
дождж
стамбул
турцыя
грамадства
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/06/1079180984_0:123:3014:1818_1920x0_80_0_0_18771ad2441d9dcb7e31d2a2b799f35f.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Як мінімум адзін чалавек загінуў пасля моцнага ліўня ў Стамбуле, аб гэтым заявілі ў адміністрацыі правінцыі.Улады ўдакладнілі, што ён трапіў пад паводкавыя воды.Пры гэтым мясцовыя СМІ паведамляюць, што загінулых можа быць трое і пяцёра пацярпелых.Стыхія абрынулася на горад напярэдадні вечарам. З-за праліўнога дажджу на некаторых вуліцах мегаполіса ўзровень вады падняўся да такой ступені, што паток выносіў прыпаркаваныя аўтамабілі. Падтопленым аказаўся тунэль каля стамбульскага аэрапорта, з-за чаго магчымы праблемы ў пасажыраў авіярэйсаў.Мясцовыя ўлады заклікалі насельніцтва па магчымасці заставацца дома.Нагадаем, што ў апошнія месяцы з-за засухі горад адчуваў праблемы з вадой. У прыватнасці, у верасні ўлады Стамбула прыпынілі падачу вады для арашэння садоў і прыватных паркаў. Запоўненасць вадасховішчаў горада ў аўторак складала менш за 30%, частка з іх перасохла.Ахвяры не толькі ў ТурцыіМоцныя ліўні накрылі таксама частку Балгарыі і Грэцыі.Паводле звестак СМІ, з-за ліўняў на чарнаморскім узбярэжжы Балгарыі напярэдадні таксама загінулі два чалавекі. З прычыны паводкі ў шэрагу раёнаў была адключана электрычнасць, пацярпелі некаторыя дарогі і масты.У цэнтральнай частцы Грэцыі ў выніку праліўнога дажджу адзін чалавек загінуў – паводле звестак пажарнай службы, мужчыну раздушыла сцяной, якая абрынулася на яго падчас ліўня. Мноства дамоў і дарог аказаліся затопленыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
стамбул
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/06/1079180984_163:0:2892:2047_1920x0_80_0_0_aa771c008730c513f0475b7836a9dcbd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, катаклізмы надвор'я, прырода, дождж, стамбул, турцыя, грамадства, у свеце, навіны
надвор'е, катаклізмы надвор'я, прырода, дождж, стамбул, турцыя, грамадства, у свеце, навіны
Стамбул затапіла з-за моцных дажджоў, ёсць ахвяры
З-за сухога і гарачага надвор’я турэцкі мегаполіс у апошнія месяцы меў праблемы з водазабеспячэннем.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Як мінімум адзін чалавек загінуў пасля моцнага ліўня ў Стамбуле, аб гэтым заявілі ў адміністрацыі правінцыі.
Улады ўдакладнілі, што ён трапіў пад паводкавыя воды.
Пры гэтым мясцовыя СМІ паведамляюць, што загінулых можа быць трое і пяцёра пацярпелых.
Стыхія абрынулася на горад напярэдадні вечарам. З-за праліўнога дажджу на некаторых вуліцах мегаполіса ўзровень вады падняўся да такой ступені, што паток выносіў прыпаркаваныя аўтамабілі. Падтопленым аказаўся тунэль каля стамбульскага аэрапорта, з-за чаго магчымы праблемы ў пасажыраў авіярэйсаў.
Мясцовыя ўлады заклікалі насельніцтва па магчымасці заставацца дома.
Нагадаем, што ў апошнія месяцы з-за засухі горад адчуваў праблемы з вадой. У прыватнасці, у верасні ўлады Стамбула прыпынілі падачу вады для арашэння садоў і прыватных паркаў. Запоўненасць вадасховішчаў горада ў аўторак складала менш за 30%, частка з іх перасохла.
Ахвяры не толькі ў Турцыі
Моцныя ліўні накрылі таксама частку Балгарыі і Грэцыі.
Паводле звестак СМІ, з-за ліўняў на чарнаморскім узбярэжжы Балгарыі напярэдадні таксама загінулі два чалавекі. З прычыны паводкі ў шэрагу раёнаў была адключана электрычнасць, пацярпелі некаторыя дарогі і масты.
У цэнтральнай частцы Грэцыі ў выніку праліўнога дажджу адзін чалавек загінуў – паводле звестак пажарнай службы, мужчыну раздушыла сцяной, якая абрынулася на яго падчас ліўня. Мноства дамоў і дарог аказаліся затопленыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Хілары" абрынуўся на Каліфорнію: трапічных штормаў тут не было 80 гадоў
Выратавальная аперацыя і пошук зніклых
пасля апоўзня ў Грузіі – відэа