https://bel.sputnik.by/20230909/uladalntsay-tytula-ms-belarus---2023-stala-eleanora-kachaloskaya-1079293755.html
Уладальніцай тытула Міс Беларусь - 2023 стала Элеанора Качалоўская
Уладальніцай тытула Міс Беларусь - 2023 стала Элеанора Качалоўская
Sputnik Беларусь
За фіналам конкурсу ў мінскім Палацы спорту назіраў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 09.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-09T09:56+0300
2023-09-09T09:56+0300
2023-09-09T09:56+0300
конкурс прыгажосці "міс беларусь"
навіны
у беларусі
беларусь
грамадства
культура
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/08/1079292133_0:0:870:489_1920x0_80_0_0_f9292682afd16a81084a057adf05ede5.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Пераможцай конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь 2023" стала Элеанора Качалоўская, паведамляе БелТА.Нагадаем, у пятніцу ў мінскім Палацы спорту адбыўся фінал конкурсу. На трыбунах сабралася вялізная колькасць гледачоў, сярод якіх быў і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Элеаноры Качалоўскай 23 гады, яна – менеджар у мадэльным агенцтве ў Нацыянальнай школе прыгажосці.За перамогу ў конкурсе Элеанора Качалоўская атрымала грашовы прыз і падарункі – ювелірнае ўпрыгожанне, аўтамабіль Geely і збор твораў Янкі Купалы.Дарэчы, кнігі сталі прыемным сюрпрызам ад Мінінфарма. У ходзе фіналу дзяўчатам задавалі пытанні вядомыя беларускія жанчыны. У прыватнасці, Элеанору трэба было адказаць на пытанне артысткі тэатра Янкі Купалы аб тым, хто з’яўляецца аўтарам п’есы "Паўлінка", але Элеанора разгубілася.Пасля новая міс Беларусі паабяцала, што абавязкова прачытае п’есу і прыйдзе на "Паўлінку" ў Купалаўскі.Дзяўчына адзначыла, што адчувае вялікае пачуццё падзякі да сваёй краіны, і асабіста падзякавала прэзідэнту Беларусі.За тытул "Міс Беларусь" у фінале змагаліся 24 дзяўчыны. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, прыемным дадаткам да свята для ўсіх удзельніц конкурсу стаў спецыяльны падарунак ад прэзідэнта – вячэрнія сукенкі, у якіх яны выходзілі на сцэну.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/08/1079292133_85:0:800:536_1920x0_80_0_0_2fbaeeb8ca8f9f36e9cfa6126193655c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
конкурс прыгажосці "міс беларусь", навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, культура, мінск
конкурс прыгажосці "міс беларусь", навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, культура, мінск
Уладальніцай тытула Міс Беларусь - 2023 стала Элеанора Качалоўская
За фіналам конкурсу ў мінскім Палацы спорту назіраў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Пераможцай конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь 2023" стала Элеанора Качалоўская, паведамляе БелТА.
Нагадаем, у пятніцу ў мінскім Палацы спорту адбыўся фінал конкурсу. На трыбунах сабралася вялізная колькасць гледачоў, сярод якіх быў і кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Элеаноры Качалоўскай 23 гады, яна – менеджар у мадэльным агенцтве ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
"Жыццёвы дэвіз – "Не праходзь міма". Менавіта так у доме Элеаноры з’явіўся яе лепшы сябар, шчанюк па імені Тыгр, якога яна падабрала на вуліцы", - гаварылася ў конкурснай візітоўцы дзяўчыны.
За перамогу ў конкурсе Элеанора Качалоўская атрымала грашовы прыз і падарункі – ювелірнае ўпрыгожанне, аўтамабіль Geely і збор твораў Янкі Купалы.
Дарэчы, кнігі сталі прыемным сюрпрызам ад Мінінфарма. У ходзе фіналу дзяўчатам задавалі пытанні вядомыя беларускія жанчыны. У прыватнасці, Элеанору трэба было адказаць на пытанне артысткі тэатра Янкі Купалы аб тым, хто з’яўляецца аўтарам п’есы "Паўлінка", але Элеанора разгубілася.
Пасля новая міс Беларусі паабяцала, што абавязкова прачытае п’есу і прыйдзе на "Паўлінку" ў Купалаўскі.
Дзяўчына адзначыла, што адчувае вялікае пачуццё падзякі да сваёй краіны, і асабіста падзякавала прэзідэнту Беларусі.
"Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй, што вы даяце такім простым дзяўчатам магчымасць апынуцца ў гэтай казцы", - сказала Элеанора.
За тытул "Міс Беларусь" у фінале змагаліся 24 дзяўчыны. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, прыемным дадаткам да свята для ўсіх удзельніц конкурсу стаў спецыяльны падарунак ад прэзідэнта – вячэрнія сукенкі, у якіх яны выходзілі на сцэну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"