Колькасць ахвяр землятрусу ў Марока перавысіла тысячу

© AP / Mosa'ab ElshamyНаступствы землятрусу ў Марока
Наступствы землятрусу ў Марока - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2023
Падпісацца
Супрацоўнікі выратавальных службаў працягваюць знаходзіць тых, хто выжыў пад заваламі, многія з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Колькасць загінулых у выніку магутнага землятрусу ў Марока павялічылася да 1 037 чалавек, яшчэ 1 204 паранены, паведамляе тэлеканал Al-Arabiya са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр землятрусу складае 1 037, яшчэ 1 204 паранены. Пры гэтым адзначаецца, што больш за 720 чалавек з пацярпелых зараз знаходзяцца ў крытычным стане.
Цяпер у шэрагу пацярпелых рэгіёнаў Марока назіраюцца праблемы з электрычнасцю і водазабеспячэннем.

Дапамога Марока

Шэраг краін ужо выказаў гатоўнасць аказаць дапамогу Марока ў сувязі са стыхійным бедствам. Так, Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль заявіў, што ЕС гатоў падтрымаць краіну пасля здарэння. Акрамя таго, Індыя таксама прапанавала сваю дапамогу дзяржаве, а прэм’ер краіны перад адкрыццём форуму G20 заклікаў дапамагчы Марока ў ліквідацыі наступстваў землятрусу.
Акрамя таго, Алжыр вырашыў адкрыць сваю паветраную прастору для рэйсаў, якія дастаўляюць гуманітарную дапамогу ў Марока і перавозяць параненых пры землятрусе ў краіне.
Такое рашэнне ўлады Алжыра прынялі нават на фоне таго, што ў жніўні 2021 года алжырскі МЗС аб’явіў аб разрыве дыпламатычных адносін з Марока, абвінаваціўшы суседнюю дзяржаву ў "варожых адносінах" да Алжыра, у сувязях з дзвюма тэрарыстычнымі групоўкамі, якія ён лічыць вінаватымі ў падпалах лясоў, а таксама ў сачэнні за алжырскімі чыноўнікамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Моцны землятрус адбыўся ў Марока – сотні людзей загінулі
Таўшчыня да 20 см: попелапад пасля вывяржэння вулкана на Камчатцы працягваецца
Колькасць загінулых пры землятрусах у Турцыі перавысіла 50 тысяч чалавек
Стужка навiн
0