Нацбанк растлумачыў, як будуць укараняць лічбавы рубель у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.09.2023
Падпісацца
Новая форма нацыянальнай валюты будзе дадаткам да наяўных грошай, і яе хочуць выкарыстоўваць для трансгранічных плацяжоў.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Лічбавы рубель у Беларусі будуць уводзіць у тры этапы, гаворыцца ў Канцэпцыі развіцця плацежнага рынку і лічбавізацыі банкаўскага сектара на 2023-2025 гады, якую апублікаваў Нацбанк.
На першым этапе будзе створана дэмаверсія платформы лічбавага беларускага рубля (ЛБР). Акрамя таго, у краіне пачнуць рыхтаваць змяненні ў заканадаўства. У дадатак да гэтага Беларусь распрацуе канцэптуальныя падыходы па трансгранічных плацяжах у лічбавых валютах сумесна з партнёрамі з ЕАЭС.
"Адной з ключавых патэнцыяльных пераваг укаранення ЛБР для Беларусі будзе з’яўляцца пашырэнне магчымасцей для ажыццяўлення трансгранічных плацяжоў у нацыянальных лічбавых валютах", - падкрэсліваецца ў дакуменце Нацбанка.
На другім этапе распрацуюць платформу ЛБР і правядуць яе аўдыт. Тады ж апрабуюць сістэму трансгранічных плацяжоў і пераводаў паміж юрыдычнымі асобамі (рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі). На трэцім этапе платформу дапрацуюць і паспрабуюць транзакцыі паміж фізічнымі асобамі, фізічнымі асобамі і юрыдычнымі асобамі, фізічнымі асобамі і дзяржавай. Дапрацуюць на фінальнай фазе і функцыянал смарт-кантрактаў. У планах таксама опцыя ананімнасці і афлайн-плацяжы.
"Па выніках этапу (трэцяга – Sputnik) плануецца ўкараненне паўнавартаснай платформы ЛБР", - адзначана ў канцэпцыі.
Дакладныя тэрміны ўкаранення лічбавай валюты, у тым ліку асобных этапаў гэтага праекта, у дакуменце Нацбанка не пазначаны. Раней, у тэставым рэжыме лічбавы рубель паспрабавалі выкарыстоўваць у Расіі. Цэнтрабанк РФ праводзіў эксперымент з 15 лютага па 1 верасня 2022 года. У гэтым "пілоце" ўдзельнічалі 15 камерцыйных банкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Ці патрэбна краінам ЕАЭС агульная лічбавая валюта?
Памочнік прэзідэнта РФ прагназіруе ўмацаванне рубля
Эканаміст патлумачыў, навошта краінам ЕАЭС патрэбна наднацыянальная грашовая адзінка
Стужка навiн
0