Эксперт SputnikPro: нейрасеткі эканомяць час журналіста

© Sputnik / Виктор ТолочкоНачальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў
Начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы Россия сегодня Аляксандр Пятроў - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2023
Падпісацца
Выкарыстанне нейрасетак дапамагае ствараць арыгінальныя тэксты, рабіць пераклад, расшыфроўку, агучваць сюжэты праз кланіраванне голасу і выконваць іншую працу.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Нейрасеткі дазваляюць эканоміць час журналіста і быць больш прадуктыўным, заявіў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Ён адзначыў, што ў свеце існуе вялікая колькасць нейрасетак, кожную можна выкарыстоўваць пад канкрэтную задачу: стварэнне і рэдагаванне відэа, тэксту, агучкі.
"Нейрасеткі дазваляюць эканоміць час у працы журналіста. Напрыклад, ён робіць задачу за тры гадзіны, а дзякуючы выкарыстанню нейрасеці можа справіцца за ўмоўныя 5 хвілін. Прадуктыўнасць расце, магчымасці растуць. Хто гэтым не карыстаецца, застаецца ззаду", - сказаў Пятроў.
Ён падкрэсліў, што, ствараючы кантэнт з дапамогай нейрасеткі, трэба дакладна фармуліраваць задачу і кантраліраваць вынік.
Пятроў распавёў, што для стварэння і апрацоўкі кантэнту можна выкарыстоўваць некалькі нейрасетак з розным функцыяналам, гэта дазволіць у максімальна кароткія тэрміны атрымаць жаданы матэрыял.
Але ён папярэдзіў, што цалкам спадзявацца на нейрасеткі нельга.
"Неабходна ўсё пераправяраць, але ў большасці сваёй усё працуе класна", - дадаў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня".
Ён папярэдзіў, што за журналіста нейрасеткі працаваць не будуць.
"Гэта толькі інструмент", - падкрэсліў Пятроў.

Што такое SputnikPro

SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Дроны, падкасты і наш Ілон Маск: беларусы падзяліліся ўражаннямі ад SputnikPro
Нейрасеткі і VR: беларусы пабывалі на майстар-класе "SputnikPro на Зубовском"
Эксперт SputnikPro: у інфаграфіцы павінны быць візуальныя зачэпкі
Стужка навiн
0