Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Югра запрашае беларусаў у медыя-школу для стваральнікаў кантэнту

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкФотаапарат
Фотаапарат - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2023
Падпісацца
Адукацыйныя сесіі школы рэгулярна праходзяць у Ханты-Мансійскай АА, і тым, хто прайшоў адбор, арганізатары аплачваюць дарогу і пражыванне.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (Югра) прапануе Беларусі паўдзельнічаць у стварэнні базы маладых акцёраў, заявіў дырэктар аўтаномнай установы "Окружная телерадиокомпания "Югра" Аляксей Елізараў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён растлумачыў, што гэтых акцёраў потым можна будзе прыцягваць да сумесных праектаў. Югорская тэлерадыёкампанія займаецца зараз вытворчасцю кіно, у тым ліку ёсць вопыт здымкаў з індыйскімі калегамі. Для гэтага створана сучасная тэхнічная база.
Яшчэ адзін буйны праект – "Медиа-школа 86". Гэта пляцоўка для розных навучальных праграм і майстар-класаў для блогераў, студэнтаў, пачынаючых прадстаўнікоў медыя-сферы: ад СМІ да стваральнікаў падкастаў. У школе можна вучыцца з 18 гадоў.
"Мы вас запрашаем прыняць удзел у нашай медыя-школе. Трэба прайсці конкурсны адбор, і ўсе расходы па пражыванні і праездзе аплаціць бок, які прымае", - сказаў Елізараў.
Заяўкі трэба падаваць праз сайт медиа-школа86.рф. Як правіла, адбіраюцца 25 удзельнікаў, якія на працягу тыдня вучацца ў Ханты-Мансійску. У школе выкладаюць спікеры федэральнага і міжнароднага ўзроўню.
Напрыклад, у верасні ў ёй будуць праводзіць майстар-класы прадзюсар падкастаў, аўтар падкасту "Несладкий бизнес" Ганна Цыплухіна, рэжысёр гульнявога кіно і сцэнарыст Рауль Гейдараў.
Прадстаўнікі Югры прапанавалі беларусам і іншыя праекты. У тым ліку ў акрузе знаходзіцца грамадская арганізацыя "Гуманитарный добровольческий корпус", у якой зараз зарэгістраваны каля тысячы валанцёраў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама з іншых краін. Адна з місій корпуса – гэта дапамога жыхарам новых тэрыторый у зоне ваеннай спецаперацыі.
"У нас ужо ёсць добраахвотнік з Беларусі, які двойчы прыязджаў, і ён будзе зноў прыязджаць", - расказала кіраўнік місіі Святлана Басава.
Акрамя дапамогі жыхарам Данбаса і іншых новых тэрыторый, корпус удзельнічае ў пошуку зніклых людзей і тушэнні лясных пажараў. Арганізацыя праводзіць навучальныя зборы па гэтых напрамках. Ёсць і іншыя праекты. Выдаткі на праезд і іншыя валанцёрам арганізацыя пакрывае за кошт прэзідэнцкага гранта.
Югра ўдзельнічае і ў праграме паездак для моладзі "Здравствуй, Россия!", якія арганізуюцца сумесна з "Россотрудничеством". Па гэтай праграме ў рэгіёне пабывалі ўжо маладыя беларусы, і гэта практыка будзе працягвацца.
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга (Югра) – гэта шматнацыянальны рэгіён, які адносіцца да Уральскай федэральнай акругі, а неафіцыйна лічыцца часткай і Урала, і Сібіры. У акрузе пражывае 139 этнасаў, сярод якіх карэнныя паўночныя народы Расіі: ханты, мансі і ненцы. Югра ўваходзіць у топ-5 рэгіёнаў РФ па развіцці публічнай дыпламатыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Дэлегацыя Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры прэзентавала новыя праекты
Мінск і Омск стануць гарадамі-пабрацімамі
Гандлёвы прадстаўнік РФ: у Беларусі ўнікальная сістэма працы з рэгіёнамі Расіі
Стужка навiн
0