https://bel.sputnik.by/20230915/ekanomka--2024-godze-vyydze-na-dasanktsyyny-zroven--lukashenka-1079468441.html
Эканоміка ў 2024 годзе выйдзе на дасанкцыйны ўзровень – Лукашэнка
Эканоміка ў 2024 годзе выйдзе на дасанкцыйны ўзровень – Лукашэнка
Беларускі прэзідэнт лічыць, што ўсе эканамічныя пытанні, звязаныя з падзеямі ва Украіне, практычна вырашаны. 15.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-15T12:38+0300
2023-09-15T12:38+0300
2023-09-15T12:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
сочы
перагаворы
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
палітыка
эканоміка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0f/1079466727_0:0:940:529_1920x0_80_0_0_6eb2bbfa1c5172d466dd719d7ff2fb98.jpg
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Больш як 80% задач, якія кіраўнікі Беларусі і Расіі паставілі перад урадамі дзвюх краін, выкананы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы."Па дробязях усе пытанні – пачынаючы ад ВПК і іншага, звязанага з украінскім канфліктам, – усе гэтыя пытанні практычна вырашаны. Калі засталося нешта, то мы ведаем, у якім напрамку нам рухацца", - цытуе Лукашэнку прэс-служба Крамля.Беларускі прэзідэнт лічыць, што ў складаных умовах дзвюм краінам удалося мабілізавацца.Сустрэча ў СочыСустрэча двух прэзідэнтаў праходзіць у Сочы, куды Лукашэнка прыбыў напярэдадні. Гэта не першая працоўная сустрэча лідараў саюзных краін, якая праходзіць у 2023 годзе."Рэгулярная зверка гадзіннікаў, каардынацыя двух найбліжэйшых саюзнікаў, абмен думкамі і гэтак далей", - заявіў наконт такіх сустрэч прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.Папярэдняя сустрэча адбылася ў канцы ліпеня ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя афіцыйнай часткі перагавораў тады прэзідэнты наведалі Музей ваенна-марской славы, дзе экскурсію палітыкам правяла Ксенія Шайгу – ідэолаг ваенна-гістарычнага кластара "Остров Фортов", які знаходзіцца ў Кранштаце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0f/1079466727_0:0:774:580_1920x0_80_0_0_d01e6f1f2bef90fcaa3f58fe8f630dc4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, сочы, перагаворы, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, сочы, перагаворы, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, навіны
Эканоміка ў 2024 годзе выйдзе на дасанкцыйны ўзровень – Лукашэнка
12:38 15.09.2023 (абноўлена: 12:42 15.09.2023) Беларускі прэзідэнт лічыць, што ўсе эканамічныя пытанні, звязаныя з падзеямі ва Украіне, практычна вырашаны.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Больш як 80% задач, якія кіраўнікі Беларусі і Расіі паставілі перад урадамі дзвюх краін, выкананы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.
"Па дробязях усе пытанні – пачынаючы ад ВПК і іншага, звязанага з украінскім канфліктам, – усе гэтыя пытанні практычна вырашаны. Калі засталося нешта, то мы ведаем, у якім напрамку нам рухацца", - цытуе Лукашэнку прэс-служба Крамля.
Беларускі прэзідэнт лічыць, што ў складаных умовах дзвюм краінам удалося мабілізавацца.
"…Спрабавалі нас моцна нахіліць – нічога не атрымалася. Наадварот, неяк мабілізаваліся – нават нечакана, ведаю, для Вас, і я не чакаў, што мы можам выстаяць. Так, крыху збяднелі, бядней трошкі жывём, крыху зусім. Але я думаю, што будучы год у нас будзе добрым годам і мы выйдзем на дасанкцыйны перыяд працы нашай эканомікі", - адзначыў Лукашэнка.
Сустрэча ў Сочы
Сустрэча двух прэзідэнтаў праходзіць у Сочы, куды Лукашэнка прыбыў напярэдадні. Гэта не першая працоўная сустрэча лідараў саюзных краін, якая праходзіць у 2023 годзе.
"Рэгулярная зверка гадзіннікаў, каардынацыя двух найбліжэйшых саюзнікаў, абмен думкамі і гэтак далей", - заявіў наконт такіх сустрэч прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Папярэдняя сустрэча адбылася ў канцы ліпеня ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя афіцыйнай часткі перагавораў тады прэзідэнты наведалі Музей ваенна-марской славы, дзе экскурсію палітыкам правяла Ксенія Шайгу – ідэолаг ваенна-гістарычнага кластара "Остров Фортов", які знаходзіцца ў Кранштаце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Аб’ём гандлю Беларусі з РФ у гэтым годзе можа павялічыцца да $55 млрд