https://bel.sputnik.by/20230915/lukashenka-abmerkava-z-putsnym-dadatkovyya-pastak-dyzpalva-1079468925.html
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дадатковыя пастаўкі дызпаліва
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дадатковыя пастаўкі дызпаліва
Sputnik Беларусь
Заяву аб дадатковых пастаўках беларускі прэзідэнт зрабіў на фоне скарачэння вытворчасці дызельнага паліва ў РФ і росту цэн на яго. 15.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-15T12:59+0300
2023-09-15T12:59+0300
2023-09-15T13:00+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
уладзімір пуцін
сочы
аляксандр лукашэнка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104062/97/1040629772_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_a1c3d29b3772489987c2c1958e33eae3.jpg
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Беларусь паставіла ў Расію тыя аб’ёмы паліва, якія раней запытаў расійскі бок, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.Што адбываецца з пастаўкамі паліва?У жніўні ў расійскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што нібыта РФ знізіць кампенсацыі з бюджэту прадаўцу беларускага дызпаліва. Гэта магло б стаць прычынай дэфіцыту дызпаліва, гаварылася ў публікацыях. На гэтым фоне аптовыя цэны на дызпаліва выраслі.Пазней эксперт па энергетычным рынку Барыс Марцінкевіч у эфіры радыё Sputnik заявіў, што прычыны падаражэння не ў гэтым. На думку эксперта, праблемы справакавала заява віцэ-прэм’ера Расіі Аляксандра Новака, які сказаў аб абмежаванні колькасці экспарцёраў паліва. Пытанне кампенсацый (дэмпфера) для беларускага пастаўшчыка, на думку Марцінкевіча, такога ўплыву на рынак не аказвае, бо для Беларусі зараз няма альтэрнатыў расійскаму рынку."Думаю, што Расія і Беларусь дакладна дамовяцца, таму што, калі глядзець на марскі экспарт нафты і нафтапрадуктаў Расіі, то ён расце... Думаю, што і беларускае паліва атрымае магчымасць экспартавацца праз нашы парты на Балтыйскім моры, можа, нават праз Мурманск. Пытанні вырашальныя", - рэзюміраваў тады Марцінкевіч.Цэны працягваюць расціРост цэн на дызпаліва ў Расіі пакуль што не спыняецца. Напрыклад, па даных Расстата, сярэдняя раздробная цана дызеля за тыдзень з 4 па 11 верасня вырасла на 1,7%. За гэты ж час падаражэлі і ўсе маркі бензіну – у сярэднім на 0,69%.Пры гэтым за той жа тыднем вытворчасць бензіну ў РФ скарацілася на 5,9% (да 785,3 тыс тон) у параўнанні з папярэднім тыднем. Вытворчасць дызпаліва зменшылася на 3% прыкладна да 1,6 млн тон. Акрамя таго, 12 верасня цана дызеля на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы абнавіла гістарычны рэкорд, наблізіўшыся да 72 тыс расійскіх рублёў за тону. Менавіта на гэтай біржы прадаюць і беларускае дызпаліва, прымяняючы механізм кампенсацый (дэмпфер), каб партнёры з Беларусі не прадавалі сабе ў страту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104062/97/1040629772_89:0:2752:1997_1920x0_80_0_0_7143b1094b4f45ea7edec03eebb257ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, уладзімір пуцін, сочы, аляксандр лукашэнка, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, уладзімір пуцін, сочы, аляксандр лукашэнка, эканоміка, навіны
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дадатковыя пастаўкі дызпаліва
12:59 15.09.2023 (абноўлена: 13:00 15.09.2023) Заяву аб дадатковых пастаўках беларускі прэзідэнт зрабіў на фоне скарачэння вытворчасці дызельнага паліва ў РФ і росту цэн на яго.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Беларусь паставіла ў Расію тыя аб’ёмы паліва, якія раней запытаў расійскі бок, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.
"Стабілізавалі сітуацыю, паставілі столькі, колькі трэба было Расійскай Федэрацыі, колькі ўрад папрасіў, па-мойму, па 60 тысяч дызпаліва і бензіну, – і сітуацыю стабілізуем на нашых агульных рынках. Калі трэба будзе яшчэ скараціць пастаўкі на знешнія рынкі і ўнутранае спажыванне павялічыць, гэта не праблема", - прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба Крамля.
Што адбываецца з пастаўкамі паліва?
У жніўні ў расійскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што нібыта РФ знізіць кампенсацыі з бюджэту прадаўцу беларускага дызпаліва. Гэта магло б стаць прычынай дэфіцыту дызпаліва, гаварылася ў публікацыях. На гэтым фоне аптовыя цэны на дызпаліва выраслі.
Пазней эксперт па энергетычным рынку Барыс Марцінкевіч у эфіры радыё Sputnik заявіў, што прычыны падаражэння не ў гэтым. На думку эксперта, праблемы справакавала заява віцэ-прэм’ера Расіі Аляксандра Новака, які сказаў аб абмежаванні колькасці экспарцёраў паліва. Пытанне кампенсацый (дэмпфера) для беларускага пастаўшчыка, на думку Марцінкевіча, такога ўплыву на рынак не аказвае, бо для Беларусі зараз няма альтэрнатыў расійскаму рынку.
"Думаю, што Расія і Беларусь дакладна дамовяцца, таму што, калі глядзець на марскі экспарт нафты і нафтапрадуктаў Расіі, то ён расце... Думаю, што і беларускае паліва атрымае магчымасць экспартавацца праз нашы парты на Балтыйскім моры, можа, нават праз Мурманск. Пытанні вырашальныя", - рэзюміраваў тады Марцінкевіч.
Рост цэн на дызпаліва ў Расіі пакуль што не спыняецца. Напрыклад, па даных Расстата, сярэдняя раздробная цана дызеля за тыдзень з 4 па 11 верасня вырасла на 1,7%. За гэты ж час падаражэлі і ўсе маркі бензіну – у сярэднім на 0,69%.
Пры гэтым за той жа тыднем вытворчасць бензіну ў РФ скарацілася на 5,9% (да 785,3 тыс тон) у параўнанні з папярэднім тыднем. Вытворчасць дызпаліва зменшылася на 3% прыкладна да 1,6 млн тон. Акрамя таго, 12 верасня цана дызеля на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы абнавіла гістарычны рэкорд, наблізіўшыся да 72 тыс расійскіх рублёў за тону. Менавіта на гэтай біржы прадаюць і беларускае дызпаліва, прымяняючы механізм кампенсацый (дэмпфер), каб партнёры з Беларусі не прадавалі сабе ў страту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Эканоміка ў 2024 годзе
выйдзе на дасанкцыйны ўзровень – Лукашэнка