https://bel.sputnik.by/20230915/lukashenka-pavnshava-prezdenta-zmbabve-z-dnm-naradzhennya-1079459983.html
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з днём нараджэння
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з днём нараджэння
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар разлічвае на новую сустрэчу з Мнангагвай, каб прадоўжыць адкрыты і канструктыўны дыялог. 15.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-15T09:21+0300
2023-09-15T09:21+0300
2023-09-15T09:21+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
зімбабвэ
палітыка
беларусь
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071771748_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_81e7670c2f8c1c05645ae70d242c08f2.jpg
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў зімбабвійскага калегу Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы."Такія рысы характару выхоўваюцца з цягам часу, каштуюць многіх сіл, патрабуюць вялізнага цярпення. Але менавіта гэтыя важныя якасці сёння садзейнічаюць развіццю краіны, якой вы прысвяцілі ўсё жыццё і кар’еру", - гаворыцца ў віншаванні.Паводле слоў Лукашэнкі, літаральна некалькі тыдняў таму народ гэтай краіны чарговы раз "красамоўна гэта пацвердзіў", перавыбраўшы Мнангагву на пасаду кіраўніка дзяржавы.Беларускі лідар адзначыў, што высока цэніць сяброўскія адносіны са Мнангагвай і разлічвае на новую сустрэчу, каб "прадоўжыць адкрыты і канструктыўны дыялог".Лукашэнка пажадаў зімбабвійскаму калегу моцнага здароўя, верных прыхільнікаў і сяброў.Важныя сустрэчы і візітыНагадаем, з 30 студзеня па 1 лютага гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ.Падчас першага дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну адбыліся яго перагаворы з лідарам Зімбабвэ. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кааперацыйных сувязей. Беларуская дэлегацыя падпісала шэраг важных двухбаковых дагавораў і пагадненняў.Пазней у сакавіку ў Мінск прыбыў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава.А ў красавіку беларускую сталіцу наведала і Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара. Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з беларускім прэзідэнтам, на гэтай сустрэчы бакі вызначылі асноўныя кірункі гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Таксама на гэтай яна назвала беларускага лідара "бацькам і маці краіны"."Я бачыла, які клопат ён (Лукашэнка - Sputnik) праяўляе аб сваёй краіне, аб сваім народзе. Мы бачылі, як клапоцяцца аб дзетках у бальніцы. Менавіта таму я яму сказала: "Спадар прэзідэнт, дазвольце вам сказаць, што вы не толькі бацька, вы і маці для сваёй краіны", - сказала жонка прэзідэнта Зімбабвэ.Таксама адбылася яе сустрэча з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
зімбабвэ
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1f/1071771748_234:0:1134:675_1920x0_80_0_0_ebfa6293a3cbc5d13ae85225d60e9da4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, зімбабвэ, палітыка, беларусь, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, віншаванне, зімбабвэ, палітыка, беларусь, навіны , у свеце
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з днём нараджэння
Беларускі лідар разлічвае на новую сустрэчу з Мнангагвай, каб прадоўжыць адкрыты і канструктыўны дыялог.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў зімбабвійскага калегу Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў асобе Мнангагвы спалучаюцца "багаты палітычны вопыт, уменне слухаць сваіх землякоў, клапаціцца аб іх дабрабыце, забяспечыць ім права на дастойную будучыню". Таксама, паводле слоў Лукашэнкі, яго калега з Зімбабвэ ўмее прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць.
"Такія рысы характару выхоўваюцца з цягам часу, каштуюць многіх сіл, патрабуюць вялізнага цярпення. Але менавіта гэтыя важныя якасці сёння садзейнічаюць развіццю краіны, якой вы прысвяцілі ўсё жыццё і кар’еру", - гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Лукашэнкі, літаральна некалькі тыдняў таму народ гэтай краіны чарговы раз "красамоўна гэта пацвердзіў", перавыбраўшы Мнангагву на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што высока цэніць сяброўскія адносіны са Мнангагвай і разлічвае на новую сустрэчу, каб "прадоўжыць адкрыты і канструктыўны дыялог".
"У нас шмат работы па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас майго візіту ў Харарэ ў пачатку 2023 года", - дадаў ён.
Лукашэнка пажадаў зімбабвійскаму калегу моцнага здароўя, верных прыхільнікаў і сяброў.
Нагадаем, з 30 студзеня па 1 лютага гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ.
Падчас першага дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну адбыліся яго перагаворы з лідарам Зімбабвэ. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кааперацыйных сувязей. Беларуская дэлегацыя падпісала шэраг важных двухбаковых дагавораў і пагадненняў.
Пазней у сакавіку ў Мінск прыбыў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава.
А ў красавіку беларускую сталіцу наведала і Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара. Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з беларускім прэзідэнтам, на гэтай сустрэчы бакі вызначылі асноўныя кірункі гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Таксама на гэтай яна назвала беларускага лідара "бацькам і маці краіны".
"Я бачыла, які клопат ён (Лукашэнка - Sputnik) праяўляе аб сваёй краіне, аб сваім народзе. Мы бачылі, як клапоцяцца аб дзетках у бальніцы. Менавіта таму я яму сказала: "Спадар прэзідэнт, дазвольце вам сказаць, што вы не толькі бацька, вы і маці для сваёй краіны", - сказала жонка прэзідэнта Зімбабвэ.
Таксама адбылася яе сустрэча з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"