ВМФ Расіі атрымае да канца года 12 караблёў – Шайгу

© Sputnik / Ирина Мотина / Перайсці ў медыябанкСпуск на ваду падводнай лодкі
Спуск на ваду падводнай лодкі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2023
Падпісацца
Міністр абароны Расіі прыехаў з рабочым візітам у Прыморскі край, дзе правярае выкананне дзяржабаронзаказу на некаторых прадпрыемствах.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Да канца 2023 года дванаццаць караблёў паступяць у Ваенна-марскі флот, паведаміў у пятніцу кіраўнік расійскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу.
Міністр абароны РФ сёння наведаў завод "Звезда", які займаецца рамонтам падлодак, а затым – верталётны завод "Прогресс". Пасля гэтага кіраўнік ведамства адправіўся ў штаб Ціхаакіянскага флоту, каб правесці нараду па выніках працы на прадпрыемствах ВПК у далёкаўсходнім рэгіёне РФ.
Шайгу падкрэсліў, што за 10 гадоў расійскі флот папоўніўся больш як на 50 караблёў, ВМФ прадоўжаць удасканальваць.
"У гэтым годзе ў эксплуатацыю ўжо прыняты два караблі, да канца года паступяць яшчэ 12. Сярод іх фрэгат "Адмирал Головко", ракетная падводная лодка стратэгічнага прызначэння "Император Александр III", атамны падводны крэйсер "Красноярск", - дадаў міністр.
Паводле яго слоў, у РФ актыўна працуюць над праектамі шматмэтавых атамных падводных лодак, рабатызаваных сістэм, беспілотных падводных апаратаў.
Шайгу заявіў, што ўдасканаленне ВМФ дазваляе Расіі адстойваць геапалітычныя інтарэсы і належным чынам рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы.
На дадзены момант у складзе ВМФ Расіі – больш за 70 падводных лодак і 200 надводных баявых караблёў.
Пра тое, што Расія нарошчвае флот не раз заяўляў і расійскі лідар Уладзімір Пуцін. Раней стала вядома, што ў склад ВМФ РФ у 2023-м прымуць і падлодку-носьбіт беспілотных апаратаў "Посейдон". Такія беспілотнікі хутчэй за субмарыны і здольныя апускацца на глыбіню больш за кіламетр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Фрэгат-носьбіт ракет "Циркон" правядзе трэніроўкі ў Атлантыцы
Расія забяспечвае сябе ўсімі відамі ўзбраенняў – Мядзведзеў
Стратэгічны комплекс "Сармат" пастаўлены на баявое дзяжурства ў Расіі
Стужка навiн
0